Днём 15 сакавіка пажар адбыўся ў вёсцы Пятровічы Бабруйскага раёна. Цела мужчыны 1950 года нараджэння было знойдзена ў абгарэлай, задымленай хаце – паведамляе прэс-служба МНС. Папярэдняя прычына трагедыі – неасцярожнае курэнне.
Фота: МНС
Днём 15 сакавіка пажар адбыўся ў вёсцы Пятровічы Бабруйскага раёна. Цела мужчыны 1950 года нараджэння было знойдзена ў абгарэлай, задымленай хаце – паведамляе прэс-служба МНС. Папярэдняя прычына трагедыі – неасцярожнае курэнне.
Фота: МНС
Увечары 13 сакавіка пажар здарыўся ў двухпавярховым доме на некалькі кватэр у аграгарадку Рэкта Горацкага раёна. Жанчына, што пражывае на першым паверсе, пачула запах дыму і спрацоўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка на другім паверсе, дзе ў сваёй кватэры жыў яе сусед 1977 года нараджэння. Нажаль, ён гук апавяшчальніка не пачуў. Прычына смерці мужчыны, папярэдне – неасцярожнае курэнне, піша “Горацкі веснік”.
Фота: “Горацкі веснік”
У крама вопраткі б/у на вуліцы Касманаўтаў у Магілёве сёння раніцай здарыўся пажар – паведамляе Тэлеграм-канал “ЧП Магілёў”. Пакуль няма падрабязнасцяў пра пацярпелых.
Фота: “ЧП Магілёў”
За мінулыя суткі на Магілёўшчыне адбыліся некалькі пажараў. Гарэлі дамы ў Магілёўскім, Бабруйскім, Асіповіцкім раёнах, пажар у Касцюковіцкім раёне скончыўся трагедыяй. Тут у аграгарадку Белая Дуброва ратавальнікі выявілі цела пенсіянера 1954 года нараджэння. Як паведамілі родныя ахвяры і сацыяльны работнік, мужчына часта кідаў запалкі міма сметніцы. Верагодна, гэта і стала прычынай пажару – адзначае прэс-служба МНС.
У Магілёве 21-гадовы мантажнік “Будаўнічага трэста №12” атрымаў апёкі 12% цела на вытворчасці. Ён мыў рукі растваральнікам, і адначасова курыў – у выніку лёгкаўзгаральная вадкасць успыхнула на ім.
Фота: МНС
Вечарам 26 лютага ў Магілёве па вуліцы Яраслаўскай успыхнуў аўтамабіль “Audi А6” 1996 года выпуску. На момант прыбыцця пажарных машына гарэла адкрытым полымем, прычым агонь мог перакінуцца на суседні аўтамабіль – паведамляе Тэлеграм-канал “ЧП в Могилеве”. У выніку пажару абгарэлі маторны адсек, капот. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота з адкрытых крыніц.
Рэспубліканскія спаборніцтвы ратавальных служб праходзяць у Магілёве і ў вобласці з 21 па 24 лютага. У першы дзень 9 каманд спаборнічалі ў пошукава-выратавальных работах. Паводле легенды, ратавальнікі абследуюць мясцовасць з мэтай пошуку чалавека, які пайшоў у адзіночны турыстычны паход і які ў прызначаны час не выйшаў у зададзены квадрат. Сувязь з ім адсутнічае.
На этапе “Мост” ратавальнікі паднімаліся на мост пры дапамозе альпінісцкага абсталявання, арганізоўвалі спуск “пацярпелага” на зямлю і на насілках транспартавалі яго да месца аказання першай медыцынскай дапамогі – паведамяе прэс-служба МНС.
Фота: МНС
20 лютага жыхар Бабруйска 1968 года нараджэння растапліваў печку, але з-за неасцярожнасці апаліўся. Жонкі і дачкі з ім у хаце не было. Мужчына нічога не прадпрыняў пасля атрымання апёкаў, а назаўтра яго самаадчуванне значна пагоршылася. Познім вечарам 21 лютага ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя з апёкамі 20% цела – паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: МНС
У Крычаве кая 23.00 19 лютага адбыўся пажар у прыватным доме. Яго гаспадар, непрацоўны мужчына 1972 года нараджэння, быў знойдзены мёртвым. Прычына пажара ўдакладняецца.
Каля вёскі Палыкаўскія Хутары пад Магілёвам загарэлася легкавое аўто. Людзі, што апынуліся побач, здолелі выратаваць кіроўцу яшчэ да прыезду пажарных.
Фота ілюстрацыйнае.
Франтальны пагрузчык “Амкадор” загарэўся падчас уборкі снегу каля вёскі Сапрынавічы Мсціслаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС. Машына належыць мясцоваму філіялу “Магілёўаўтадора”. У выніку абгарэлі маторны адсек, кабіна, калёсы. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару, верагодна, заключаецца ў парушэнні правілаў карыстання электраабсталявання.
Фота ілюстрацыйнае.
Позна вечарам 18 лютага здарыўся пажар у кватэры на пятым паверсе шматпавярховіка па вуліцы Мінская шаша ў Магілёве. Ратавальнікам удалося выявіць жывой у задымленым памяшканні 62-гадовую пенсіянерку. Ёй апранулі кіслародную маску для дыхання і шпіталізавалі. У жанчыны дыягнаставалі атручэнне прадуктамі гарэння. Папярэдне, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні – паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: МНС