Легкоатлетка из Климовичей в Польше обвинила своего бывшего в работе на КГБ

Известная бегунья из Климовичей Кристина Тимановская, теперь выступающая за Польшу, заявила, что ее бывший муж Арсений Зданевич сотрудничает с КГБ.

Тимановская заявила в интервью польскому изданию Interia, что когда-то сама ходатайствовала перед польским президентом о предоставлении гражданства не только себе, но и своему супругу. По её словам, тогда он был для неё важной эмоциональной и моральной опорой.

Сегодня ситуация изменилась кардинально. Бывший муж спортсменки, остающийся в Беларуси, отказывается от польского гражданства, заявляя, что оно ему «никогда не было нужно». Более того, как утверждает Тимановская, мужчина сотрудничает с КГБ.

«Мне странно, что польские власти не обращают внимания на то, что один из их граждан взаимодействует со спецслужбами авторитарного режима» — говорит она.

Лишение гражданства, как она отмечает, осложнено тем, что в своё время соответствующий указ был подписан лично президентом Польши.

Хотя Тимановская подчёркивает, что не боится за свою безопасность, она признает: идея о возможном возвращении бывшего мужа в Польшу вызывает у нее тревогу.

«Если он действительно уже сотрудничает с КГБ — никто не может предсказать, на что он способен» — заявила спортсменка.

На вопрос, знал ли он спецслужбы еще во время брака, Тимановская отвечает осторожно: «Не думаю, но с уверенностью сказать невозможно».

Сейчас спортсменка сосредоточена на тренировках, проживает с новым партнером в США и строит новую главу своей жизни вдали от политических и личных конфликтов.

После того, как Зданевич оказался в Беларуси, Тимановская хотела, чтобы лукашисты схватили его за фотографирование с бело-красно-белым флагом. Об этом в феврале писало спортивное издание “Трибуна”.

Фото: by.tribuna.com

Першыя ў гісторыі гонкі сперматазоідаў пройдуць у Каліфорніі

Арганізатары тлумачаць мерапрыемства не столькі хайпам, як хваляваннем з-за праблем мужчынскай фертыльнасці. Але і хайп абяцаюць таксама.

25 красавіка 2025 года ў Лос-Анджэлесе адбудзецца незвычайнае мерапрыемства – першыя ў свеце гонкі сперматазоідаў, арганізаваныя стартапам з Каліфорніі. Гэта падзея спалучае ў сабе навуковыя даследаванні, забаўляльны аспект і інавацыйныя біятэхналогіі.

Як будуць праходзіць гонкі?

Удзельнікі – сперматазоіды, сабраныя ад добраахвотных донараў, будуць спаборнічаць у спецыяльна распрацаваных мікралабірынтах, якія імітуюць умовы жаночага рэпрадуктыўнага тракту. Гэта дазволіць навукоўцам вывучыць рухавую актыўнасць і паводзіны сперматазоідаў у розных умовах.

Мэты мерапрыемства

Арганізатары падкрэсліваюць, што асноўная мэта гонкі – навуковае даследаванне. Атрыманыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны для паляпшэння метадаў лячэння бясплоднасці і развіцця рэпрадуктыўных тэхналогій. Акрамя таго, мерапрыемства мае на мэце павысіць інфармаванасць грамадства аб праблемах бясплоднасці і магчымасцях сучаснай медыцыны.

Гонкі прыцягнулі ўвагу не толькі навукоўцаў, але і шырокай грамадскасці. Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры, а гледачы змогуць назіраць за спаборніцтвам у рэальным часе. Арганізатары абяцаюць, што падзея будзе не толькі пазнавальнай, але і забаўляльнай, з каментарыямі і магчымасцю рабіць стаўкі на ананімізаваных “удзельнікаў”.

Перспектывы на будучыню

Калі гонкі пройдуць паспяхова, арганізатары плануюць праводзіць падобныя мерапрыемствы рэгулярна, з рознымі варыяцыямі лабірынтаў і ўмовамі спаборніцтваў. Гэта можа стаць новым напрамкам у папулярызацыі навукі і развіцці біятэхналагічных даследаванняў.

Такім чынам, першыя ў свеце гонкі сперматазоідаў у Каліфорніі абяцаюць стаць не толькі навукова значнай падзеяй, але і яскравым прыкладам таго, як можна сумяшчаць сур’ёзныя даследаванні з забаўляльным фарматам, прыцягваючы ўвагу шырокай аўдыторыі да важных медыцынскіх тэм.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц

Дыетолаг развенчвае міф пра бульбу: ад яе не таўсцеюць

Доктар дыетыкі з Польшы Міхал Уржсек развенчвае найпапулярнейшыя дыетычныя міфы. Адзін з іх тычыўся бульбы. Эксперт пераканаў, што  распаўсюджанае меркаванне аб тым, што ад гэтай гародніны таўсцеюць, з’яўляецца памылковым. Прычына набору вагі крыецца ў іншым, а не ў ўжыванні бульбы самай па сабе.

Міхал Уржсек – доктар дыетыкі, які дзеліцца парадамі па здаровым харчаванні. Ён таксама падказвае, якія прадукты выбіраць у крамах, а час ад часу развенчвае найпапулярнейшыя дыетычныя міфы. У адным са сваіх артыкулаў ён вырашыў разгледзець дзесяць найбольш распаўсюджаных міфаў.

Ад бульбы не таўсцеюць. Дыетолаг: яна можа дапамагчы кантраляваць вагу

Першы міф, пра які ён распавёў і які вельмі часта можна пачуць, тычыцца менавіта бульбы. “Міф пра тое, што ад бульбы таўсцеюць, не мае сур’ёзных падставаў”, – пераконвае Уржсек і дадае, што нават калі вы хочаце схуднець, бульба можа быць часткай вашага рацыёну.

Даследаванні паказваюць, што ўключэнне бульбы ў стравы можа дапамагчы кантраляваць вагу, асабліва ў людзей з інсулінавай рэзістэнтнасцю.

Аднак на гэтым перавагі ўжывання бульбы не заканчваюцца. Дыетолаг адзначае, што яна мае высокі індэкс сытасці, што азначае, што з’еўшы яе, вы даўжэй будзеце адчуваць сябе сытым. “Дзякуючы гэтаму можна з’есці меншую колькасць ежы і пры гэтым адчуваць сябе сытым, што спрыяе кантролю апетыту і падтрыманню здаровай вагі”, – тлумачыць ён.

Калі ж ад ужыванні бульбы не таўсцеюць, то адкуль жа ўзяўся папулярны і шырока распаўсюджаны погляд, што гэта так? Як тлумачыць Міхал Уржсек, набраць вагу можна тады, калі вы будзеце есць бульбу, прыгатаваную высокаккаларыйным спосабам, напрыклад, смажаную на алеі або пададзеную з цяжкімі соусамі. Дыетолаг дадае, што сам ён часта есць бульбу і звычайна яна вараная.

У Магілёве сёння праходзіць міжнародны марафон

Магілёўскі міжнародны марафон стартуе ў абласным цэнтры сёння ў 10.00. Першым на трасу выйдуць удзельнікі трохкіламетровага забега. Затым, у 11.00 адбудзецца галоўны старт – на 42 кіламетры 200 метраў і іншыя дыстанцыі. Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства сёлета стала вуліца Залатавустоўскага, каля спартыўнага комплекса H2O. Траса асноўных дыстанцый спаборніцтва праходзіць па вуліцах Вялікай Чавускай, Пушкінскай і Вялікай Грамадзянскай на Падміколлі. 

Чакаецца, што ў пятым па чарзе Магілёўскім міжнародным марафоне прымуць удзел каля 7 000 чалавек. Міжнародны статус мерапрыемству забяспечаць удзельнікі з Расіі і Кітая. У мінулым годзе лепшы вынік сярод мужчын на марафонскай дыстанцыі паказаў Уладзіслаў Прамаў, які прадставіў Гомельшчыну і Міншчыну – 2 гадзіны 18 хвілін 39 секунд. Сам ён прызнаўся, што гэта не асабліва высокі паказчык, прыблізна роўны ўзроўню майстра спорта.

Фота: bfla.eu 

Яўген Залаты з Краснаполля стаў срэбным прызёрам Алімпіяды

У фінале спаборніцтваў па акадэмічным веславанні выступіў Яўген Залаты з Краснаполля. Ён заваяваў срэбны медаль у адзіночным заліку. Алімпійскім чэмпіёнам стаў немец Олівер Цайдлер, якому беларус прайграў пяць секунд.
Усяго беларуская каманда заваявала тры медалі, два з якіх на рахунку жыхароў Магілёўскага рэгіёна. Нагадаем, што ўчора Віялета Бардзілоўская з Магілёва таксама заваявала срэбны медаль.

Батутыстка Віялета Бардзілоўская з Магілёва заваявала срэбны медаль на Алімпіядзе-2024

Першы беларускі медаль на Алімпіядзе ў Парыжы прынесла спартсменка з Магілёва.

Батутыстка Віялета Бардзілоўская, якая выступае ў нейтральным статусе, заваявала срэбны медаль Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Хоць каманда Беларусі афіцыйна не прадстаўлена на спартыўным спаборніцтве, гэта першы медаль прадстаўніцы нашай краіны. 

Бардзілоўская ў фінале спаборніцтваў паказала другі вынік, набраўшы 56,060 бала. Золата Гульняў-2024 заваявала брытанка Брыёні Пэйдж (56,480), трэцяй стала прадстаўніца Канады Сафіян Мета (55,650).

Нагадавем, што Віялета Бардзілоўская і яшчэ некалькі спартсменаў з Магілёўшчыны былі дапушчаныя да Алімпіяды незадоўга да пачатку Гульняў – пісалі mogilev.media.

Фота:  t.me/olympicteamby

Да ўдзелу ў летняй Алімпіядзе дапусцілі трох спартсменаў з Магілёўшчыны – вось каго

Міжнародны Алімпійскі камітэт пацвярдзіў, што да ўдзелу ў галоўных спаборнцітвах планеты, што пройдуць гэтым летам у Парыжы, дапушчаныя шэсць беларускіх спартсменаў і спартсменак у нейтральным статусе. Дзве з іх прадстаўляюць горад Магілёў. Гэта батутыстка Віялета Бардзілоўская і цяжкаатлетка Сюзана Валадзько.

Віялета Бардзілоўская
Сюзана Валадзько. Фота: БелТА

Таксама допуск да Алімпійскіх гульняў у Парыжы маюць яшчэ шэраг атлетаў, у тым ліку краснапальчанін Яўген Залаты, які выступае ў акадэмічнай грэблі (на фота – справа). Аднак, яго ўдзел у спаборніцтвах яшчэ не мае канчатковага пацвярджэння.

Фота: redflag.by

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Магілёўскі ліцэй МУС, які “аджаў” у гараджан стадыён “Лакаматыў”, дае свае тлумачэнні

Тлумачэнні аказаліся па-міліцэйску простымі – мы ўсё забралі і кропка, а вінаватыя ў гэтым самі магілёўцы.

Днямі магілёўскую грамадскасць здзівілі новаўвядзенні на тэрыторыі стадыёна “Лакаматыў” каля чыгуначнага вакзала. На браме спартовага комплекса з’явілася аб’ява, што цяпер уваход на яго тэрыторыю пасля 18:00 забаронены. Лішне казаць – гэтая навіна стала непрыемнай для аматараў здаровага ладу жыцця, што пражываюць у раёне вакзала, а таксама для тых, хто рэгулярна карыстаўся басейнам у “Лакаматыве” ў вячэрні час.

Каб “супакоіць” грамадскасць, дзяржаўны Тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад” узяў інтэрв’ю ў начальніцы Цэнтра спартыўна-масавай работы ліцэя МУС Ларысы Сярмяжка. Чыноўніца ніякага спачування, аднак, не выказала, і толькі паўтарыла тэзіс, што быццам бы ў вячэрні час на “Лакаматыве” людзі пакідалі за сабой смецце і не прыбіраліся. Пагэтаму “цяпер так не будзе”. Такім чынам, стадыён закрыты з 18:00 і кропка.

Што да смецця – то тут не прагучала ніякіх ні доказаў, ні параўнанняў. З такім аргументам можна, па-сутнасці, забараніць усё на свеце. Напрыклад, гуляць па Ленінскай, альбо па парку ў Падміколлі – дастаткова будзе проста абвінаваціць, што ў кагосьці попел упаў з папіросы.  

Яшчэ адзін аргумент, які паспрабавала агучыць Ларыса Сярмяжка, прагучаў у такой танальнасці – тут жа будуць вучыцца дзеці, у тым ліку і нашыя дзеці. Узнікае пытанне ў адказ на гэта. А што, у астатніх школах, ліцэях, гімназіях, каледжах горада – хіба не дзеці вучацца? Чаму кіраўніцтва нармальных навучальных устаноў не агароджвае тэрыторыю сваіх спартыўных комплексаў і не замыкае брамку на замок? Можа, там ніхто ні разу не выкінуў паперку міма сметніцы за ўсё жыццё?

Як адзначаў у свой час канал MAYDAY.TEAM, новаствораны ў Магілёве ліцэй МУС яшчэ і не пачынаў сваю працу, а ўжо “аджаў” у чыгуначнікаў і ў горада цэлы спартыўны комплекс. Спецыялізаваны ліцэй МУС у Магілёве зойме большую палову будынка магілёўскага падраздзялення Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кадраў Беларускай чыгункі. Гаворка ідзе пра вялікую тэрыторыю за Домам культуры чыгуначнікаў.

Ліцэй МУС павінен пачаць працу з 1 верасня, і ў першы год колькасць курсантаў будзе невялікай. Толькі праз пару гадоў планавалася пад патрэбы МУС забраць размешчаны побач спорткомплекс “Лакаматыў”, пабудаваны калісьці для чыгуначнікаў і за грошы чыгуначнікаў. Але чакаць не сталі. 

Фота з адкрытых крыніц

“Самага моцнага магіляўчаніна” будуць выбіраць сярод мужчын і жанчын

У Магілёве 29 чэрвеня ў чацвёрты раз пройдзе спаборніцтва па сілавой атлетыцы “Самы моцны магіляўчанін”. Нягледзячы на маскулінную назву, удзел у конкурсе змогуць узяць як мужчыны, так і жанчыны, паведамляе аддзел спорта Магілёўскага гарвыканкама. Чакаецца, што спартсмены будуць спаборнічаць у кантаванні аўтамабільных шын, перацягванні машын, пад’ёме штангі і іншых традыцыйных конкурсах для стронгменаў.

Фота архіўнае 

На стадыёне ў Бялынічах пакладуць штучнае пакрыццё

Але спачатку футбольнае поле збіраюцца зрабіць роўным.

Гарадскі стадыён у Бялынічах трапіў у інвестыцыйную праграму Беларускай федэрацыі футбола. БФФ фінансуе новае, штучнае пакрыццё на полі і новыя вароты. Падрыхтоўка асновы пад гэтае пакрыццё, а таксама работы па павелічэнні трыбун і абсталяванні скамеек для запасных гульцоў будуць аплачвацца з абласнога бюджэта – на гэта выдаткавана 680 тысяч рублёў, паведамляе “Зара над Друццю”. Зараз з поля здымаецца натуральнае пакрыццё, а таксама яго плануецца зрабіць роўным. Працы павінны завяршыцца, як заўсёды, да нейкай “даты”. Гэтым разам – 3 ліпеня.

Фота: “Зара над Друццю”.