Першыя дзённыя маразы і снег – надвор’е на ўікенд

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць павольныя паніжэнне тэмператур і набліжэнне зімовых умоў. У найбліжэйшыя выходныя слупок тэрмометра панізіцца ніжэй 0°С.

17 лістапада, у пятніцу, прагназуецца воблачнае з магчымымі ападкамі, у тым ліку ў выглядзе мокрага снега, надвор’е. Уноч да -3°С, у ранішнія гадзіны да -2°С, у вячэрнія – да -1°С (будзе адчувацца як -5°С). Днём каля 0°С (па адчуваннях як -3°С) пры панаванні паўночна-ўсходніх і ўсходніх вятроў хуткасцю да 2-4 м/с. Месцамі галалёдзіца. Сонца ўзыйдзе а 08:30, зойдзе а 16:58. Працягласць дня складзе 8 гадзін 28 хвілін.

18 лістапада, у суботу, чакаецца пераважна воблачнае са снегам у начныя гадзіны надвор’е. Уноч да -3°С, у ранішнія гадзіны да -2°С, у вячэрнія – да -2°С. Днём каля 0    +1°С пры панаванні паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 3-5 м/с. Месцамі галалёдзіца. 

19 лістапада, у нядзелю, будзе воблачна ў першай палове дня, ясна – у другой, без істотных ападкаў. Уноч слупок тэрмометра апусціцца да  -5°С, у ранішнія і вячэрнія гадзіны да -4°С. Днём каля -2°С пры панаванні паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 3 м/с. Месцамі галалёдзіца. Сонца ўзыйдзе а 08:33, зойдзе а 16:55. Працягласць дня складзе 8 гадзін 21 хвіліну.

Фота: mogilev.media

Парушэнні – на кожным аб’екце. Санстанцыя праверыла шаўрмічныя і блінныя

Санітарная служба Магілёўскай вобласці правяла наглядныя мерапрыемствы на пяцідзесяці аб’ектах хуткаха грамадскага харчавання, што гатуюць шаўрму, блінчыкі з начынкамі і г.д. На ўсіх аб’ектах былі выяўлены парушэнні – паведамляе “Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”.

У пяці выпадках было зафіксавана выкарыстанне прадуктаў, у якіх завяршыўся тэрмін прыдатнасці. Сярод парушальнікаў – кафэ хуткага абслугоўвання ІП Рошчына ў Крычаве, па вуліцы Ленінскай, 46А, а таксама выязны гандаль ІП Ахрорава ў Чэрыкаве па вуліцы Ленінскай каля аўтавакзала.

У дзевяці выпадках парушаліся ўмовы захоўвання прадуктаў. Такое было выяўлена ў міні-кафэ «Грыльяж» ІП Рэянтовіч у Бабруйску, на вуліцы 50 год ВЛКСМ, 108, а таксама на фудтраку «Шава Бро» ў Магілёве, каля гандлёвага цэнтра «Арбат».

На астатніх аб’ектах былі выяўлены нездавальняючы санітарна-тэхнічны стан памяшканняў, адсутнасць медыцынскіх аглядаў, выкарыстанне прадуктаў з недаставернай маркіроўкай і іншае.

Фота ілюстрацыйнае

Нас чакаюць вялікія дажджлівыя выхадныя – прагноз надвор’я

Пятніца 3 лістапада чакаецца ўмерана воблачнай, а ўжо заўтра, 4 лістапада Белаусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты, ноччу моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 +10°С, максімальная днём +7 +14°С – паведамляе Белгідрамет.

У нядзелю 5 лістапада надвор’е будзе вызначаць франтальная сістэма, якая перамяшчаецца з Балканскага паўвострава. Будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца дажджы, а часам – моцныя дажджы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3 +8°С, максімальная днём +7 +14°С.

Воблачным і дажджлівым чакаецца таксама панядзелак 6 лістапада. Тэмпература паветра на Магілёўшчыне +8 +11°С. У апошні дзень вялікіх выхадных, 7 лістапада надвор’е прагназуецца таксама воблачнае, але з праясненнямі, без асаблівых ападкаў. Тэмпература паветра +7 +9°С.

Фота: mogilev.media

Дождж, мокры снег – прагноз надвор’я на выходныя

Надвор’е на Магілёўшчыне будуць вызначаць цыклон і няўстойлівыя паветраныя масы, якія рухаюцца з Карпат і Польшчы на тэрыторыю Бранскай вобласці – паведамляе Белгідрамет.

Сёння, 27 кастрычніка надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у ранішні час месцамі чакаецца галалёд, слабы туман. Тэмпература паветра днём складзе ад 0°С да +5°С.

28 кастрычніка, у суботу надвор’е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Карпат праз паўднёвы ўсход Беларусі на Бранскую вобласць. Будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца ападкі – дождж, мокры снег. Ноччу па паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца моцныя ападкі – дождж, мокры снег). Магчымы слабы галалёд на дарогах. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе каля +6°С, днём +4 – +5°С.

29 кастрычніка Беларусь апынецца ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе, у дзённыя гадзіны адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з Польшчы. Будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі – мокры снег, дождж. Уначы і раніцай – слабы туман і галалёд. Вецер ноччу няўстойлівы, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад каля +2°С,  днём каля +3°С.

Фота: mogilev.media

Плюс 146 хворых на ВІЧ на Магілёўшчыне ў гэтым годзе

Колькасць хворых на сто тысяч насельніцтва – больш чым па краіне.

За перыяд са студзеня па верасень у Магілёўскім рэгіёне было зафіксавана 146 новых выпадкаў захворвання на ВІЧ – паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Сярэдні паказчык захворвання – 14,8 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва рэгіёну. Па Беларусі гэты паказчык складае 12,1 на 100 тысяч.

Асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўляюць вірус – людзі старэйшыя за 30 гадоў (87,5%). У агульнай структуры зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі 60,8% прыпадае на мужчын.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.

Шторм на Магілёўшчыне абрынуў дзясяткі дрэў, былі разбітыя машыны, абрываліся правады

Вечарам 7 кастрычніка парывы моцнага ветру на Магілёўшчыне дасягалі хуткасці 25 метраў у секунду. Падраздзяленні МНС 37 разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэў у Магілёве, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Бабруйскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Дрыбінскім, Кіраўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Чэрыкаўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах. У Магілёве і Шклове паваленымі дрэвамі пашкоджаны 2 легкавыя аўтамабілі.

У Бабруйску па вуліцы Ракасоўскага дрэва ўпала на прыпынак грамадскага транспарту. У гэты момант транспарту і людзей на прыпынку не было, ніхто не пацярпеў.

У Магілёве па вуліцы Алтайскай з-за падзення дрэва пашкоджана прыбудова жылога дома. Гаспадар у гэты час знаходзіўся на вуліцы, мужчына не пацярпеў.

На Магілёўшчыне падчас штармавога ветру парушалася электразабеспячэнне 177 населеных пунктаў, 449 трансфарматарных падстанцый – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Кожны шосты беларус – пенсіянер. Менш за ўсё іх на Магілёўшчыне

Паводле дадзеных Белстата на пачатак 2023 года ў Беларусі жыло каля палутара мільёнаў чалавек. Гэта кожны шосты жыхар краіны. Сярод абласцей найбольшая колькасць пенсіянераў на Міншчыне – 234 тысячы. Менш за ўсё іх жыве ў Магілёўскай вобласці, 168 тысяч чалавек.

Летась больш за 3 тысячы беларускіх пенсіянераў ажаніліся ці выйшлі замуж. Шлюбаў, дзе і жаніх, і нявеста былі ў старэчым узросце зарэгістравана 978. З гэтага ліку 8% жанчын і 5,5% мужчын ніколі не насілі пярсцёнкі. 18% і 25% страцілі сваіх мужа і жонкі, а 70% былі разведзены.

Тых, хто вырашыў яшчэ папрацаваць усяго каля 80 тысяч, ці 1,9% ад усяго працоўнага насельніцтва краіны. Застаюцца працаваць яны звычайна ў сферах адукацыі, аховы здароўя і ў навуцы. Шмат пенсіянераў удзельнічае ў валанцёрскім руху, іх доля каля 15 працэнтаў.

Фота ілюстрацыйнае

У Магілёўскім раёне 18 чалавек кантактавалі з шалёным сабакам, яшчэ двух ён пакусаў

У пачатку верасня магілёўскія эпідэміёлагі зафіксавалі выпадак кантакту людзей з хворым на шаленства хатнім сабакам, што не быў прывіты. У Магілёўскім раёне два чалавекі пацярпелі ад яго ўкусаў, а яшчэ 18 чалавек мелі з ім кантакт – гладзілі, лашчылі і кармілі, паведамляе прэс-служба абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны, зараз ім праводзіцца курс антырабічных прышчэпак супраць шаленства. У сярэдзіне жніўня ў населеным пункце была заўважаная ліса, пазней побач з населеным пунктам быў знойдзе труп лісы, хворай на шаленства.

Фота ілюстрацыйнае

За гвалт над шасцігадовай затрыманы педафіл

Па гарачых слядах быў затрыманы 66-гадовы жыхар аднаго з раённых цэнтраў Магілёўскай вобласці, які здзейсніў сэксуальны гвалт над 6-гадовай дзяўчынкай. Як паведамляе прэс-служба УУС, пенсіянер пазнаёміўся з дзяўчынкай у гандлёвым цэнтры і прапанаваў праводзіць дадому. Замест гэтага ён завёў малалетнюю ў бязлюднае месца, дзе здзейсніў з ёй гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.

Дзяўчынка расказала пра гэта сваёй маці, і тая тэрмінова выклікала міліцыю. Праз некалькі гадзін мужчына быў затрыманы.

Фота: УУС, скрыншот

“Зменш 500 чалавек” – што не так з магілёўскімі Дошкамі гонару

Карыстальнікі соцсетак заўважылі прыкрыя памылкі на магілёўскіх дошках гонару. “Новая пампезная Дошка гонару ў цэнтры Магілёва. – піша ў сваім інстаграме вядомы гарадскі блогер з нікам prasalovich – А ведаеце, чаму “зменш 500 чалавек”? Таму што на суседняй шыльдзе – “звыш 500 чалавек”!”

“А гэты выпадак я нават памылкай не наважваюся назваць – працягвае назіральнік – А раптам гэта праява лакальнай гендэрнай рэвалюцыі? Памятаеце сацыяльную рэкламу “Человек изобрела колесо”? Дык, можа, таму і ў Мугілеві “суб’ект” – “лепшая”?”

Mogilev.media прыглядзеліся да магілёўскіх Дошак гонару і знайшлі не толькі пацвярджэнне прыведзеным памылкам, але і яшчэ пару. На той жа гарадской Дошцы спартсмен, у гонар якога названая школа Алімпійскага рэзерву “Багіма” Алег Рыгоравіч Мішчанка пададзены з ініцыяламі – А.Г. Мішчанка. 

На асноўнай Дошцы гонару Магілёўшчыны, якая размяшчаецца за аблвыканкамам, беларусізацыі не паддалося ўжо імя дырэктара прадпрыемства “БелЭмса” Тэйіпа Учара.

Фота: mogilev.media, prasalovich