У Магілёве адключаюць ацяпленне ў кватэрах – а вось якое надвор’е нас чакае

З сённяшняга дня ў Магілёве пачынаецца адключэнне жылога фонда ад цэнтральнага ацяплення. Цёплае надвор’е, што ўсталявалася ў рэгіне апошнімі днямі, пратрымаецца, аднак, недоўга. Калі сёння і заўтра прагназуецца стабільна каля +25°С, то ўжо пачынаючы з чацвярга слупок тэрмометра ноччу будзе паказваць +6°С – +7°С, а днём +15°С – +16°С. Ад пятніцы на Магілёўшчыне чакаюцца дажджы, воблачнае надвор’е. Падобны тэмпературны рэжым, з невялікім пахаладаннем, прагназуецца таксама на выходныя і пачатак наступнага тыдня.

Фота ілюстрацыйнае

Над Магілёвам бачылі паўночнае ззянне

Вечарам 3 сакавіка магнітная бура спарадзіла выпраменьванне палярнага ззяння ў беларускіх шыротах. Магутнасць буры спецыялісты ацанілі ў 1,5 балы па пяцібальнай шкале, а працягласць – ад 3 да 6 гадзін. У прамежку паміж 20 і 24 гадзінамі 3 сакавіка палася палярных ззянняў апусцілася на поўдзень, пагэтаму іх змаглі назіраць жыхары Магілёва (на загалоўным фота), Мінска, Маладзечна.

 

Фота: @nadvorie

Зноў пахаладае, снег і вецер – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

На пачатку наступнага тыдня надвор’е на Магілёўшчыне будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, якія рухаюцца з тэрыторыі Балтыйскага мора. Чакаюцца ападкі – снег і мокры снег. Ноччу чакаецца тэмпература +1°С, днём у панядзелак яна апусціцца да нуля. 

У ноч на аўторак на тэрыторыю Беларусі прыйдуць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі, што прывядзе да паступовага пахаладання. Захаваецца ветранае надвор’е – адзначае Белгідрамет. Тэмпература паветра ноччу чакаецца каля -2°С, днём зноў каля нуля. Магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу.

Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў сераду. У некаторых раёнах магчымыя ранішнія туманы, тэмпература паветра будзе вагацца каля нуля – ноччу -2°С, днём +1°С. Чакаюцца ападкі.

Пачынаючы з чацвярга на Магілёўшчыне чакаецца паступовае пахаладанне. Начныя тэмпературы будуць апускацца да -6°С ў ноч на чацвер і -9°С ў ноч на пятніцу. Дзённыя тэмпературы чакаюцца каля -2°С у чацвер, -3°С у пятніцу. Вецер слабы, невялікі снег.

У апошнія дні тыдня, на выхадных, узмацніцца вецер і крыху падрасце тэмпература паветра. Сіноптыкі прагназуюць вяртанне да нулявой тэмпературы днём у суботу і ўстойлівую плюсавую – днём 10 лютага.

Фота з адкрытых крыніц

Халодна, потым цёпла, потым зноў халодна – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

На наступным тыдні тэмпература паветра, як прагназуюць сіноптыкі, будзе крыху вышэйшай за кліматычную норму. З-за пацяплення жыхароў Магілёўшчыны чакаюць туманы і вільготнасць да 90 працэнтаў, на небе ў асноўным будзе воблачна.

У панядзелак чакаецца снег і мокры снег, месцамі слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Часам чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы ў панядзелак ад -9°С, днём -4.

У аўторак таксама прагназуецца снег і мокры снег. Тэмпература паветра крыху павысіцца – мінус 3°С ноччу і плюсавая тэмпература днём.

У сераду днём зноў пройдзе мокры снег з дажджом, прычым у гэты час сутак ападкі будуць моцнымі. Месцамі – галалёд і галалёдзіца. Уначы 0, днём +2°С.

Папярэдне ў чацвер на большай частцы Беларусі, а ў пятніцу – па ўсёй Магілёўшчыне пройдзе снег, мокры снег. Уначы ў чацвер каля +1°C, днём +2. У пятніцу чакаецца -2 ноччу. і -1°С днём.

У наступныя выходныя зноў пахаладае, магчыма, пройдзе кароткачасовы снег. Уначы ў суботу -6°С, у сярэдзіне дня да -3, у нядзелю – ад -10 да -5 марозу.

Снег, дождж, галалёд – надвор’е на выходныя

У пятніцу 19 студзеня на Магілёўшчыне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Атмасферу будзе вызначаць уплыў франтальных падзелаў – адзначае Белгідрамет. Раніцай чакаюцца ападкі, днём – яснае надвор’е. На дарогах галалёд. Тэмпература паветра -3 -5°С, бліжэй да вечара яна апусціцца да -7°С.

Continue reading “Снег, дождж, галалёд – надвор’е на выходныя”

Галалёд, мокры снег і да -13°C – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

Тэмпературныя арэлі абяцаюць сіноптыкі на наступны тыдзень на Магілёўшчыне.

Continue reading “Галалёд, мокры снег і да -13°C – прагноз надвор’я на наступны тыдзень”