Склады на Магілёўшчыне заваленыя нераспрададзенай беларускай грэчкай

Ураджай 2023 года нават не ідзе ў продаж – на складах застаецца нерэалізаваная прадукцыя яшчэ з мінулага года. Прычына ў тым, што беларускі тавар не можа канкураваць з расійскай прадукцыяй з-за высокіх коштаў.
Continue reading “Склады на Магілёўшчыне заваленыя нераспрададзенай беларускай грэчкай”

З Беларусі цяпер можна без абмежаванняў вывозіць цукар, але ўсё яшчэ нельга грэчку і муку

Урад адмяніў ліцэнзаванне на вываз цукру за межы Беларусі.Заяўляецца, што адмена ліцэнзавання выклікана стабілізацыяй сітуацыі і знікненнем розніцы цэн на цукар на ўнутраным і знешнім рынках.  Таксама гэта звязана з пачаткам сезона перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2022 года, а таксама неабходнасцю для цукраперапрацоўчых заводаў больш аператыўна праводзіць работу па адгрузцы прадукцыі па экспартных кантрактах – паведамляе БелТА.

Адначасова, забарона на вываз з краіны пшанічнай мукі і грэчкі была падоўжаная. Паведамляецца, што забарона вывазу за межы краіны круп з грэчкі, грэчкавага збожжа, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі, мукі пшанічнай з пшаніцы мяккай і спельты будзе дзейнічаць тры месяцы.