У склад выбарчых камісій на Магілёўшчыне ўключылі 7 280 невядомых людзей

Магілёўскія праваабаронцы з каманды Mayday.team паведамляюць, што ў Магілёўскай вобласці завяршылася фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій. 

Усяго ў склад выбарчых камісій у Магілёўскім рэгіёне ўвайшло 7 280 чалавек. Заявак на ўключэнне ў склад кімісій пры гэтым было ўсяго на 49 больш – 7 329.  Не дапусцілі 22 чалавекі, што вылучаліся шляхам падачы заяў грамадзян. Яшчэ не зарэгістравалі 20 чалавек, якія вылучаліся ад БРСМ, чатырох ад “працоўных калектываў”, 2 ад “Беларускага Фонду міру” і аднаго – ад прафсаюзаў.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ўсе спісы членаў выбарчых камісій ананімныя – гл. загалоўнае фота. “Улады апублікавалі спісы невідзімак, дзе паказваецца, як вылучаўся чалавек, але не пазначаныя ні яго прозвішча, ні яго ініцыялы, ні месца яго працы (гэта значыць чалавека можа нават не існаваць – але мы пра гэта нават не даведаемся)№ – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Фота: Mayday.team