Маніторынгавы канал “Беларускі Гаюн” паведамляе, што паводле яго інфармацыі сёння ноччу над Беларуссю ўзброеныя сілы ўпершыню збілі расійскі дрон-камікадзэ. Гаворыцца, што падчас чарговай расійскай атакі на Украіну, расійскі беспілотнік зноў заляцеў у паветраную прастору Беларусі. Гэта адбылося ў 03:30 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Праз 20 хвілін, пасля працяглага пераследвання, знішчальнік беларускіх ваенна-паветраных сілаў атакаваў дрона. У небе Гомельшчыны было чутна не менш за два выбухі, назіралася яркая ўспышка ў небе.
Такім чынам, піша “Гаюн”, гэта, верагодна, першы зафіксаваны выпадак, калі знішчальнік ВПС РБ здзейсніў спробу знішчыць рэальную ваенную цэль – расейскі дрон-камікадзэ тыпу «Шахед».
Нагадаем, што ў ліпені расійскія беспілотнікі тыпу шахед заляталі на тэрыторыю Магілёўскай вобласці.
В Осиповичском районе допустили падеж 158 голов крупного рогатого скота. Падеж скрыли.
Прокуратура и следственный комитет Могилевской области устанавливают степень вины бывших директора, главного ветеринарного врача, других должностных лиц одного из сельхозпредприятий Осиповщины в падеже 158 голов скота и сокрытии этого факта.
неисполнение других мероприятий технологии выращивания и содержания КРС;
Но если не размазывать белую кашу по чистому столу, то причину падежа можно назвать одним кратким и емким словом – голодуха.
Бесконечные семинары, посвященные заготовке кормов и описания успехов на этом поприще – попытки скрыть несостоятельность колхозного строя, как такового.
«Крепким хозяйственникам» из Осипович вменяется в вину служебная халатность, ущерб от которой оценивается в 40 000 рублей.
Абноўлена: Журналісты і праваабаронцы абвяргаюць смерць зняволенага па палітычных матывах у жодзінскай турме. Выглядае, што сям’я дала непраўдзівую інфармацыю дзеля палітычнага прытулку ў Швецыі.
Сёння mogilev.media пісалі:
“Выданне Mediazonaby.com паведаміла пра смерць яшчэ аднаго чалавека, асуджанага ў Беларусі па палітычных артыкулах. З уласных крыніц выданне даведалася, што асуджаны ў 2022 годзе мужчына памёр 2 жніўня. Ён не быў прызнаны палітвязнем праваабарончымі арганізацыямі, яго імя не паведамляецца дзеля бяспекі сям’і. Прычына смерці – унутрымазгавое кровазліццё, спалучанае з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, як паказана ў дакументах.
У лістападзе 2022 года памерлы мужчына быў прыгавораны да 3 гадоў калоніі па артыкулах аб распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 КК), закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361, КК) “паклёпе” на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).
Нагадаем, 20 лютага гэтага года ў магілёўскай калоніі №15 памёр палітзняволены Ігар Леднік, у якога была другая група інваліднасці.
Цяпер жа з’явілася абвяржэнне.
Журналісты “Нашай нівы” высветлілі, што “памерлы мужчына, падобна, не меў дачынення да палітыкі, а людзі, якія распаўсюджваюць гэтую інфармацыю, спрабуюць падмануць медыя.” Выданне звяртае ўвагу на прыкметы падробкі ў пасведчанні аб смерці, апублікаваным сваякамі мужчыны.
Несупадзенні ў пададзенай сваякамі інфармацыі выклікалі пытанні і ў праваабаронцаў. “Вясна” піша: “Па інфармацыі «Вясны», судоў па такіх артыкулах у лістападзе 2022 годзе не было. Больш за тое, за «заклікі да санкцый» паводле арт. 361 КК пачалі судзіць толькі з 2023 года. Паведамлялася, што яго судзіў адзін з раённых судоў, але такія справы звычайна разглядаюць вышэйшыя суды.”
Як мяркуюць даследвальнікі, прычынай уводу ў зман прадстаўнікоў СМІ з боку родных памерлага (верагодна, па натуральных прычынах) стала імкненне атрымаць палітычны прытулак у Швецыі.
Адзін чысціў калодкі бензінам, а другі гуляўся з газавай гарэлкай. Каб пагасіць на сабе вопратку, дзеці каталіся па падлозе і выкаціліся на вуліцу.
Надзвычайнае здарэнне адбылося вечарам 27 жніўня ў гаражным кааператыве “Аўтааматар” у Асіповічах. Два хлопчыкі 12 і 14 гадоў рамантавалі там веласіпед. Адзін з іх наліў бензін у пластыкавую бутэльку і чысціў ім тармазныя калодкі. Другі стаў гуляцца побач з газавым балонам і гарэлкай – паведамляе прэс-служба МНС. Адбыўся выбух і на хлопцах загарэлася вопратка. Каб пагасіць яе на сабе, падлеткі калаліся і круціліся па падлозе, выкаціліся на вуліцу, дзе ім дапамог сусед – загасіў полымя вадой і адвёз пацярпелых у лякарню.
Служба 115 не прымала заяўку, а да дыспетчараў было проста не дазваніцца. “Нажаль, негатыўна спрацаваў чалавечы фактар” – патлумачылі ў вадаканале.
На працягу тыдня ў раёне чацвёртага корпуса сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках з-пад зямлі біла вада – паведамляе “Горацкі веснік”. Прарыў трубы здарыўся ў раёне 16 жніўня, і ў той жа дзень карэспандэнт выдання спрабавала датэлефанавацца ў дыспетчарскую службу водаканала. Там проста не бралі слухаўку. Не адказвалі і па іншым, альтэрнатыўным нумары, які падказалі ў цэнтральнай дыспетчарскай службе Магілёўскага абласнога водаканала. Дазваніцца атрымалася да “115”, і там, здавалася, заяўку прынялі.
Але так толькі здавалася. Праз два дні ўсё той жа паток вады біў з месца прарыву, а на тэрыторыі Акадэміі пачало ўтварацца невялікае азярцо. На паўторны званок у “115” дыспетчар раздражнёна патлумачыў, што падчас папярэдняга званка быў не прыём заяўкі, а кансультацыя, і толькі з другога разу была аформленая скарга.
Па стане на 19 жніўня
20 жніўня пытанне пракаментаваў ужо начальнік водаканалізацыйнага ўчастка Горацкага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» Ігар Сільвестраў:
– Мы ў курсе дадзенай аварыі, заяўка ад службы 115 была перададзена 18 жніўня. На жаль, наш участак не мае ўласнай дыспетчарскай службы, усе нашы спецыялісты знаходзяцца ў пастаянных раз’ездах па працоўных пытаннях, бо вельмі вялікі аб’ём работ у горадзе і ў вёсцы. Таму датэлефанавацца па стацыянарных нумарах сапраўды бывае цяжка. Што ж тычыцца парыву, то ён дастаткова шырокі і складаны. І ў гэтай сітуацыі ёсць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя прычыны. Акрамя ўсяго, нажаль, негатыўна спрацаваў чалавечы фактар. Усё гэта разам паўплывала на тэрміны рамонтных работ.
20 жніўня, як паведамляе “Горацкі веснік”, заяўка была нарэшце закрытая. Прарыў ліквідавалі.
У Магілёўскім гарвыканкаме прайшло грамадскае абмеркаванне экалагічнага ўздзеяння новай вытворчасці пад Магілёвам. Тут запланаванае будаўніцтва прадпрыемства па вырабе базальтавага ўцяпляльніка.
Па Слаўгарадскай шашы ў Магілёўскім раёне, каля вёскі Палетнікі і пасёлка Вейна запланаваная рэканструкцыя закансерваваных памяшканняў, якія раней планаваліся пад вытворчасць электрарухавікоў для ліфтаў. Мяркуецца, што прадпрыемства “Газасілікат Магілёў” будзе ствараць тут новую імпартазамяшчальную вытворчасць – завод “Базальтум” на кітайскім абсталяванні. Завод будзе выпускаць базальтавы ўцяпляльнік.
Грамадскія слуханні новага аб’екта сабралі вялікую колькасць заўваг спецыялістаў што наконт уздзеяння новай вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Так, удзельнік абмеркаванняў Валерыя Яфрэмава выказала наступныя заўвагі:
Чаму неабходна вырубаць велізарную колькасць дрэў пад новую вытворчасць? Няўжо няма іншага, незанятага ўчастка?;
У Беларусі ўжо быў сумны вопыт па эксплуатацыі кітайскага абсталявання. Калі ў гэтым выпадку таксама будуць парушаныя нарматывы тэхналагічных працэсаў, то пацерпяць жыхары бліжэйшых населеных пунктаў;
Падчас падрыхтоўкі дакументацыі пра экалагічнае ўздзеянне ініцыятар будоўлі ў вялікай колькасці выпадкаў выкарыстоўваў няпоўныя, недастатковыя альбо недакладныя дадзеныя.
Адзначым таксама, што новая вытворчасць запланаваная ў непасрэднай блізкасці ад населеных пунктаў і жылой забудовы – у 60 метрах ад вёскі Палетнікі – у водаахоўнай зоне воднага аб’екта.
Па выніках пасяджэння, матэрыялы грамадскага абмеркавання было вырашана накіраваць на дзяржаўную экалагічную экспертызу.
Нацыянальны Статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў свежыя дадзеныя пра намінальную сярэднюю зарплату па краіне. Паводле дадзеных камітэта, за ліпень такая зарплата склала ў Магілёўскім рэгіёне 1 981,7 рублі. Гэта амаль на 25 рублёў менш, чым у Віцебскай вобласці, што ідзе перадапошняй.
Агульная карціна па намінальнай сярэдняй зарплаце па Беларусі наступная:
г. Мінск 3 103,5 руб.;
Мінская вобласць 2 407,2 руб.;
Гомельская вобласць 2 137,6 руб.;
Гродзенская вобласць 2 136,9 руб.;
Брэсцкая вобласць 2 091,8 руб.;
Віцебская вобласць 2 008,2 руб;
Магілёўская вобласць 1 981,7 руб.
Намінальная сярэдняя зарплата – гэта вельмі ўмоўная статыстычная характарыстыка, якая дае слабое ўяўленне пра рэальныя даходы насельніцтва. Таму што, напрыклад, у выпадку, калі на прадпрыемстве 8 чалавек з 10 атрымліваюць зарплату ў 500 рублёў, а двое па 3 000, то ў сярэднім па калектыве атрымаецца па 1 000 рублёў на чалавека, што ў два разы больш чым рэальныя даходы пераважнай большасці супрацоўнікаў.
Ніжэй можна пабачыць поўную графіку ад Нацыянальнага Статыстычнага камітэта.
Магілёўскія сілавікі затрымалі жыхара абласнога цэнтра за рэгістрацыю ў чат-боце “Плана Перамога” –піша “Медыязона”. Інфармацыю пра гэта размясціў тэлеграм-канал “Шосты рэгіён”. На відэа сам мужчына паведамляе, што ўжо адбывае пакаранне на “хіміі” за “ўжыванне наркотыкаў”. Магілёўца завуць Сяргей Палякоў. Дзе ён зараз і што яму пагражае – пакуль невядома.
Раніцай 26 жніўня на павароце з праспекта Міра на вуліцу Каралёва ў Магілёве сутыкнуліся два аўтобусы. Як паведамляе прэс-служба Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, кіроўца аўтобуса №23 спыніўся перад светлафорам і яму ў зад ударыў аўтобус №11. Чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку аварыі і былі шпіталізаваныя.
Першая ўзгадка Круглага ў гістарычных крыніцах адносіцца да 1524 года. Тады гэта была вёска ў Аршанскім павеце, якая належыла князям Палубінскім.
На працягу стагоддзяў Круглае развівалася як гандлёвы і рамесны цэнтр, дзе праводзіліся кірмашы. Паводле інвентароў, складзеных у 1669 і 1673 гадах, Круглае мела статус мястэчка і налічвала 72 двары. На 1743 год — 60 двароў.
У 2-й палове XVIII ст. мястэчка належала вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 г. гэта вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Тут працаваў бровар, палатняная фабрыка. Мястэчка належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. У вайну 1812 у Круглым знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым.
Статус горада Круглае атрымала ў 2017 годзе. Сёння гэта адміністрацыйны цэнтр Круглянскага раёна, у ім пражывае больш за 7 тысяч чалавек.
Святкаванні 500-гадовага юбілею прызначаны на 14 верасня, паведамляе раённая газета “Сельскае жыццё”
Да 500-годдзя ў горадзе плануецца шэраг мерапрыемстваў, а сярод новых аб’ектаў у горадзе запланавана адкрыццё басейна – пісала БелТА.