Пад Чавусамі фура вылецела ў лабавую на легкавушку, яе кіроўца ў рэанімацыі

Аварыя адбылася на трасе Магілёў-Чавусы раніцай 10 сакавіка ў Чавускім раёне. 26-гадовы кіроўца фуры Mercedes Benz з паўпрычэпам не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Renault. Як бачна па фота УУС Магілёўскага аблваканкама з месца здарэння, адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў. 51-гадовы кіроўца Renault атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, паведамляе БелТА.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Пад Асіповічамі насмерць збілі жанчыну – пераходзіла трасу без флікераў

Раніцай 29 лютага каля 7:00 на трасе Мінск-Гомель кіроўца аўтамабіля Ford не заўважыў жанчыну, што пераходзіла дарогу ў неабсталяваным для гэтага месцы. Паведамляецца таксама, што на жанчыне не было флікераў. 55-гадовая жыхарка Асіповіцкага раёна загінула на месцы.

Фота: ДАІ

Машына хуткай дапамогі разбілася аб фуру пад Слаўгарадам – кіроўца не саступіў дарогу

Вечарам 27 лютага ў Слаўгарадскім раёне на трасе Р-43 адбылося сутыкненне аўтамабіля хуткай дапамогі і фуры – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Кіроўца хуткай не прытармазіў падчас выезду на галоўную дарогу, як гэтага патрабуе знак абавязковага спынення. У выніку аварыі пацярпелі кіроўца хуткай дапамогі і 27-гадовая медработніца. Яны шпіталізаваныя.

Фота: УУС, скрыншот 

Дзяўчынку, што перабягала дарогу, збілі на светлафоры ў Буйнічах

Вечарам 16 лютага, каля 17:30 на рэгуляваным пешаходным пераходзе ў Буйнічах кіроўца аўтамабіля Ford не прапусціў дзіцёнка. 13-гадовая дзяўчынка перабягала дарогу, калі трапіла пад колы аўтамабіля. З траўмамі, яна дастаўленая ў лякарню – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Пацярпелі 8 чалавек, адна жанчына ў рэанімацыі – з’явіліся падрабязнасці аварыі пад Беразіном

Раней паведамлялася пра трох пацярпелых. 

Continue reading “Пацярпелі 8 чалавек, адна жанчына ў рэанімацыі – з’явіліся падрабязнасці аварыі пад Беразіном”

Магілёўская маршрутка разбілася пад Беразіном, тры чалавекі пацярпелі

Раніцай 7 лютага маршрутка “Магілёў-Мінск” трапіла ў аварыю каля вёскі Васілеўшчына Бярэзінскага раёна. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога УУС, 31-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Магілёва не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, калі вадзіцель перастройваўся з правай палася ў левую. Аўтамабіль наскрозь прашыла дарожнай агароджай.

Тры пасажыры маршруткі былі шпіталізаваныя з траўмамі. Усяго ў мікрааўтобусе ехалі дзесяць чалавек.

Фота: УУС 

Жорсткая аварыя ў Магілёве – відэа

Вечарам 4 лютага ў Магілёве на вуліцы Лазарэнкі насупраць Каталіцкіх могілак адбылося сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне. Як можна пабачыць на відэа з камеры назірання легкавы аўтамабіль занесла і ён на поўнай хуткасці ляцеў насустрач маршрутнаму таксі. Кіроўца маршруткі відавочна прадбачыў магчымасць сутыкнення, знізіў хуткасць і прыціснуўся да ўзбочыны.

Легкавушку выкінула на супрацьлеглую ўзбочыну і перавярнула. Як можна меркаваць з каментарыяў відавочцаў у другой частцы відэа, у аўтамашыне знаходзіліся, верагодна, двое. Афіцыйных каментарыяў наконт ДТЗ пакуль няма.

Фота, відэа: Тэлеграм-канал Mogilev.live

Пад Магілёвам перакуліўся аўтамабіль з дзіцёнкам – хлопчык у лякарні

Кіроўца, 38-гадовы жыхар Быхава не справіўся з кіраваннем. Едучы па гомельскай шашы, каля вёскі Сідаравічы мужчына не ўпісаўся ў рэзкі паварот і яго аўтамабіль Kia вынесла на ўзбочыну. 11-гадовы хлопчык, які сядзеў на заднім сядзенні машыны ў дзіцячым крэсле, аказаўся не прышпіленым. З траўмамі яго даставілі ў лякарню – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Дзесяцігадовы хлопчык загінуў пад аўтамабілем у Магілёве

Трагедыя адбылася вечарам 24 студзеня. На пешаходным пераходзе на перасячэнні вуліц Крупскай і Грышына ў Магілёве кіроўца аўтамабіля Aura не прапусціў 10-гадовага хлопчыка. Малы практычна завяршыў пераход, калі яго насмерць збіла машына. Праваахоўнікі адзначаюць, што светлафор на пераходзе, магчыма, не працаваў. Супраць кіроўцы, 61-гадовага мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Фота: УУС

Жахлівая аварыя пад Крычавам, загінулі двое

На трасе пад Крычавам адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца аўтамабіля МАЗ з цыстэрнай не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён у лабавую сутыкнуўся з аўтамабілем Lada. Кіроўца і пасажырка легкавога аўтамабіля загінулі на месцы. Ім было па 42 гады. Яшчэ адна пасажырка, 38-гадовая жанчына, дастаўленая ў шпіталь – піша прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС