Category: навіна дня
“Kronospan” сышоў з Беларусі. Ён даваў 30% вытворчасці Магілёўскага раёна
З Беларусі сышоў адзін з буйнейшых інвестараў у эканоміку краіны. Агульны аб’ём інвестыцый прадпрыемства “Kronospan” ў яе ацэньваецца ў мільярд даляраў.
Пра ціхі сыход сумеснага аўстра-беларускага прадпрыемства “Kronospan” паведаміла выданне Office Life. Паводле інфармацыі рэсурса, яшчэ ў пачатку восені кампанія пазбавілася ад сваіх беларускіх актываў. Усе прадпрыемствы “Kronospan” былі прададзеныя эмірацкаму фонду Causa Foundation.
Юрыдычныя асобы, якім належалі заводы “Kronospan” у Беларусі, правялі рэбрэндынг. Прадпрыемствамі ў Смаргоні цяпер кіруюць кампаніі “Ультрадэкор”, “Ультрадэкор Прапертыз” і “Ультрадэкор НТ”, у Віцебску – “Ультрабілд”, пад Магілёвам – “Ультрабілд Стыл” і “УльтраПлай ОСБ”. Перайменаваны і іншыя мясцовыя юрыдычныя асобы.
У 2022 годзе mogilev.media паведамлялі, што з-за санкцый эканоміка Магілёўшчына “прасела”. Гаспадарка трымалася па сутнасці на двух замежных прадпрыемствах – аўстра-беларускім прадпрыемстве “Kronospan” і літоўска-беларускім “ВМГ Індастры”. Сумарна гэтыя дзве кампаніі забяспечвалі 55% прамысловай вытворчасці ў Магілёўскім раёне. Вытворчасць “Kronospana” складала пры гэтым 30,7%, “ВМГ Індастры” – 23,3%. Апошняя кампанія 1 чэрвеня 2022 года прыпыніла сваю дзейнасць у Беларусі.
Фота: mogilev.media
У склад выбарчых камісій на Магілёўшчыне ўключылі 7 280 невядомых людзей
Магілёўскія праваабаронцы з каманды Mayday.team паведамляюць, што ў Магілёўскай вобласці завяршылася фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій.
Continue reading “У склад выбарчых камісій на Магілёўшчыне ўключылі 7 280 невядомых людзей”
Сёння – гадавіна славутага Магілёўскага паўстання 1661 года
Магілёўскае паўстанне 1661 года стала бадай што самым паспяховым і адным з самых вядомых у гісторыі Беларусі паўстанняў супраць прыгнятальнікаў і заваёўнікаў.
Continue reading “Сёння – гадавіна славутага Магілёўскага паўстання 1661 года”
У Магілёве затрымалі жонку палітвязня, фігуранта “лялечнай справы”
Верагодна, супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа – паводле папярэдніх дадзеных тэлеграм-канала MAYDAY.TEAM, Алеся Сяргеенка знаходзіцца ў СІЗА. У сям’і двое дзетак, 3 і 16 гадоў.
Continue reading “У Магілёве затрымалі жонку палітвязня, фігуранта “лялечнай справы””
Пригнали бульдозеры и оторвали угол здания – как уничтожали Быховский замок
Памятник национальной архитектуры разрушался, а тем временем, виновника его уничтожения поддерживала и расхваливала «Беларусь Сегодня».
Continue reading “Пригнали бульдозеры и оторвали угол здания – как уничтожали Быховский замок”
Быхов – место для жизни, утверждают местные пропагандисты
Возможно, для чиновников и обласканных властями начальников, это действительно так. На деле же все обстоит совершенно иначе и быховчане вряд ли станут напяливать розовые очки, которые пытается всучить им райисполком.
Continue reading “Быхов – место для жизни, утверждают местные пропагандисты”
Крыніцы: з Сабалеўскага выбівалі паказанні. Глушкоў таксама затрыманы
Магілёўскія блогеры і былыя журналісты Алесь Сабалеўскі і Яўген Глушкоў знаходзяцца ў зняволенні. Паведамляецца, што Сабалеўскага абвінавачваюць па крымінальнай справе.
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што магілёўскага блогера і журналіста Алеся Сабалеўскага збівалі падчас допыту супрацоўнікі ГУБАЗіК. На целе Сабалеўскага доўгі час заставаліся крывападцёкі, сляды катаванняў – расказваюць відавочцы. Такім чынам супрацоўнікі спецслужбы выбівалі ад журналіста прызнанні на камеру ў тым, што ён супрацоўнічаў з рэдакцыяй выдання 6tv.by – у фармулёўках, яія патрабавалі сілавікі.
Continue reading “Крыніцы: з Сабалеўскага выбівалі паказанні. Глушкоў таксама затрыманы”
Экстрэмізм на экстрэмізме і экстрэмізмам паганяе
Сайты, соцсеткі mogilev.media зноўку прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” – цяпер судом Ленінскага раёна і Міністэрствам інфармацыі.
Наш рэгіянальны паблік mogilev.media і яго сайт-люстэрка mogilev.news разам са старонкамі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, VK і OK а таксама ў мэсенджары Telegram рашэннем суда Ленінскага раёна ад 22 снежня 2023 года былі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” – паведамляюць праваабаронцы. Следам за гэтым Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь уключыла ўсе названыя рэсурсы ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прычым гэта адбылося пасля таго, як яшчэ 29 лістапада Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абвясціў рэдакцыю партала ні мала ні многа, а цэлым “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Continue reading “Экстрэмізм на экстрэмізме і экстрэмізмам паганяе”
Наш сайт і сацсеткі прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”
КДБ Беларусі 29 лістапада 2023 прызнаў наш сайт і ўсе нашыя сацсеткі “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Каб пазбегнуць адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” і “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, раім нашым чытачам з Беларусі адпісацца ад сацсетак і не рэпосціць нашыя матэрылы з асабістых акаўнтаў.