Першы падрабязны план горада з’явіўся ў 1778 годзе, пасля таго, калі Крычаў разам з іншымі ўсходнімі землямі па першаму падзелу Рэчы Паспалітай сталі часткай Расісйкай імперыі.
Гэта адбылося ўжо за часамі Расійскай імперыі, калі новая адміністрацыя, што прыйшла на ўходнія землі былой Рэчы Паспалітай, стала ствараць падрабязныя планы гарадоў і мястэчак. Крычаў не стаўся выключэннем, хоць на той час быў невялікім паселішчам, у якім не жыло нават трох тысяч чалавек. Між іншым пра невялікія памеры тагачаснага мястэчка якраз сведчыць гэты план.
Мапа страворана была ў той час, калі Крычаў і ваколіцы былі ўладаннем князя Рыгора Пацёмкіна, хоць неўзабаве Крычаўшчынай завалодае мясцовы шляхціч Галынскі.
На сённяшні час план старадаўняга Крычава дасяжны на прасторах інтэрнета, але арыгінал яго знаходзіцца ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве. Адметна, што план 1778 года размешчаны нават на сайце крычаўскага райвыканкама ў раздзеле “История Кричева в старых фотографиях”.
Сусветны дзень рыбалоўства (World Fisheries Day, з 1985 года).
Рыбалка – адно з самых масавых захапленняў чалавека, актыўны від адпачынку, які спрыяе ўмацаванню фізічных сіл, здароўя і псіхалагічнага стану.
Чалавек пачаў займацца рыбалоўствам у далёкім мінулым. Яшчэ ў старажытных людзей з’явіліся гарпуны і гаплікі. А першую вуду змайстравалі недзе 16 000 гадоў назад з палкі і прымацаванай да яе ліяны. У Старажытным Егіпце вынайшлі сеткі і сачкі
Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, у цяперашні час аб’ём прадукцыі сусветнага прамысловага рыбалоўства штогод складае каля 90 мільёнаў тон, з іх вылаў у морах – прыкладна 90%, астатняе – ва ўнутраных вадаёмах. Рыбалоўныя промыслы забяспечваюць прамую і ўскосную занятасць да 120 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, з’яўляюцца магутным фактарам развіцця тэрыторый, садзейнічаючы вырашэнню праблемы занятасці і дабрабыту насельніцтва.
1581 год. Магілёў адбіваецца ад маскоўскіх акупантаў.
Падчас Лівонскай вайны, горад у чарговы раз абложвала рускае войска ваяводаў Дз. Хварасцініна і Катырова-Растоўскага. Штурм адбіты з вялікімі стратамі для ворага.
1697 год. Каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ абраны Аўгуст II Моцны (1670-1733).
Курфюрст саксонскі (1694-1733), кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь ВКЛ (1697-1706, 1709-1733). Імкнуўся да абсалютнай улады і да пераўтварэння ВКЛ у незалежную дзяржаву, больш клапаціўся пра развіццё Саксоніі. Саюзнік Пятра I, пры ім пачалося актыўнае ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
Скараціў войска з 80 000 да 18 000 у Рэчы Паспалітай і да 6 000 у ВКЛ.
1707 год. Расійскае войска ўзяло Быхаў.
Гэта адбылося ў другі раз падчас Паўночнай вайны (1700-1721).
Першы раз Быхаў быў захоплены рускімі 5 кастрычніка 1702 года з прычыны пераходу уладальнікаў горада Сапегаў на бок Швецыі. Тады Пётр I зруйнаваў горад і замак. У 1707 годзе горад і замак заняты, каб не дапусціць туды шведскія войскі.
1784 год. Нарадзіўся Лявон Бароўскі (1784-1846).
Беларускі і польскі літаратуразнаўца, публіцыст, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Адзін з заснавальнікаў рамантызму ў польскай літаратуры. Аказаў значны ўплыў на А. Міцкевіча, першы хто распазнаў у ім нацыянальнага генія.
1863 год. Рускія карнікі павесілі на Лукішскай плошчы ў Вільні Зігмунта Серакоўскага (1826-1863).
Серакоўскі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў. Капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник».
Быў у ссылцы разам з Т. Шаўчэнкам. Саратнік М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага, А. Герцана, Дж. Гарыбальдзі. Яшчэ ў 1857 годзе стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, куды ўваходзілі і браты Каліноўскія. Месца яго пахавання да 2017 года было невядомым.
Пасля апоўзня на гары Гедыміна ў Вільнюсе была знойдзена магіла мужчыны са звязанымі ззаду рукамі і з залатым пярсцёнкам на пальцы з выгравіраваным на ім надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija», які дазволіў індэнтыфікаваць яго як З. Серакоўскага (Апалонія – імя ягонай жонкі).
1905 год. Пачалося паўстанне на браняносцы “Князь Пацёмкін Таўрычаскі”.
Абураныя гнілой ежай, паўсталі матросы браняносца, які знаходзіўся ў Тэндроўскай затоцы пад Адэсай. Часткай перабіўшы, часткай арыштаваўшы афіцэраў, яны прывялі карабель у ахопленую стачкай Адэсу.
Але ні насельніцтва, ні іншыя караблі паўстанне не падтрымалі, і, не маючы магчымасці папоўніць запасы вугалю і харчавання, пацёмкінцы сышлі ў Канстанцу і здаліся румынскім уладам. Вернуты Расіі браняносец быў перайменаваны ў “Святога Панцеляймона”. У 1917 году ён ізноў стаў “Пацёмкіным”, а ў 1918-м – у пазбяганне захопу інтэрвентамі ўжо пад імем “Змагар за волю” быў падарваны бальшавікамі.
1925 год. Нарадзілася Лідзія Арабей (1925-2015).
Беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук.
Даследчыца творчасці А. Пашкевіч (Цёткі). Аўтар шмалікіх твораў, у тым ліку «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы», «Пошукі кахання», «Ісці ў разведку».
1929 год. Камісія ЦК ВКП(б) па вывучэнні практыкі правядзення новай нацыянальнай палітыкі ў БССР раскрытыкавала дзейнасць беларускай творчай інтэлігенцыі, кіраўніцтва.
Камісія працавала з 9 мая 1929 года. Пасля крытыкі пачалася барацьба з нацыянал-дэмакратызмам, сфабрыкавана справа гэтак звананага “Саюза вызвалення Беларусі”, пачаліся арышты дзеячаў навукі і культуры, праводзіцца палітыка абмежавання беларускай мовы. А ў 1933 годзе праведзена рэформа правапісу, якая штучна наблізіла беларускую мову да рускай.
1937 год. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ўраджэнцу Магілёва Ота Шмідту (1891-1956).
Першы ў Магілёўскай вобласці Герой Савецкага Саюза. Савецкі матэматык, географ, геафізік, астраном. Даследчык Паміру, Поўначы, галоўны рэдактар першай Вялікай савецкай энцыклапедыі.
Акадэмік АН СССР, Украінскай АН, акадэміі навук ЗША. Распрацаваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэння целаў Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі каласонечнага газава-пылавага воблака.
Яго імем названы першы савецкі навуковы ледакол, вуліцы, плошчы у 1 200 населенных пунктах былога СССР.
У Магілёве ёсць праспект імя славутага ўраджэнца. У 1956 годзе былі прапановы па перайменаванню Магілёва ў Шмідт-на-Дняпры. У адным з інтэрнатаў па праспекце Шмідта размешчаны мемарыяльны куток вучонага, да 1990-х гадоў працаваў музей пры магілёўскім Палацы піянераў.
1941 год. НКУС распачаў масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску.
За 3 дні было забіта каля 2 000 чалавек. Было зроблена ўсё, каб вязняў не змаглі вызваліць немцы.
1941 год. На станцыю Лупалава прыбылі першыя эшалоны са штабам 61-га корпуса і 110-й стралковай дывізіі, якім ставілася задача па абароне Магілёва.
У Магілёўскі абкам партыі прыбылі прадстаўнікі Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага маршалы Савецкага Саюза К. Варашылаў і Б. Шапашнікаў. Яны 1 ліпеня прынялі ўдзел ў першай нарадзе пад Магілёвам, каля в. Малая Бароўка, па абароне Дняпроўскага рубяжа і стварэнні падпольных атрадаў у тыле ворага.
1944 год. Падчас аперацыі “Баграціён” войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. Ракасоўскага пачалося вызваленне ад нямецкіх войск Бабруйска.
Знаходзіўся пад акупацыяй з 28 чэрвеня 1941 года. Поўнасцю вызвалены 29 чэрвеня.
1989 год. На Устаноўчым з’ездзе заснавана «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).
За гады сваёй дзейнасці ТБМ дасягнула значных поспехаў у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў сучасным беларускім грамадстве.
8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі.
2007 год. Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
У Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.
У шэрагу школ і гімназій сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову. Акрамя таго, дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з’яўляецца абавязковым.
Гайнаўка – адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут у 1990 годзе была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных залаў, кіназалу, бібліятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.
Царква Святой Тройцы – месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.
2014 год. У Віцебску на Рыначнай адкрыты помнік Альгерду.
Першы і адзіны помнік вялікаму князю ВКЛ у Беларусі, другі конны помнік у краіне – пасля помніка Усяславу Чарадзею ў Полацку. Усталяваны на Рыначнай плошчы ў Віцебску насупраць Свята-Васкрасенскай царквы.
Адкрыццё прымеркавана да 1040-годдзя Віцебска.
Вага 3,5 тоны, вышыня скульптуры 3,6 м, пастамента — 2,8 м.
Міжнародны дзень караваншчыка(International Day of caravan). Заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй па рацыяналізацыі транспартна-грузавых аперацый у 1995 годзе.Прафесійнае свята караван-важатых у прыватнасці і ўсіх удзельнікаў транспартных калон і суднавых караванаў у цэлым.
Адзначаецца ў дзень нараджэння ў 1564 годзе Адама Уільямса, вядомага брытанскага марахода і навігатара, які лічыцца першым еўрапейцам, які дасягнуў берагоў Японіі.
Па іншай версіі, дзень прымеркаваны да заканчэння Хіджры, перасялення прарока Мухамада і першых мусульман з Мекі ў Медыну ў 622 годзе.
Традыцыйна адзначаецца дальнабойшчыкамі, камандамі гандлёвых судоў і экіпажамі караблёў эскорту.
Рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, дыпламат, генерал-фельдмаршал. Кіраваў далучэннем да Расіі і ўладкаваннем Наваросіі, заснаваў шэраг гарадоў, уключаючы сучасныя абласныя цэнтры Дніпро, Херсон і Мікалаеў.
Фаварыт Кацярыны II.
Пасля Першага раздзелу Рэчы Паспалітай стаў уладальнікам Крычаўскага староства і Крычава, у якім пабудаваў палац, мануфактуры і верф.
Аўтарка ўспамінаў «Мая памяць», якія багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі. Яны ўяўлялі панараму жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі, змяшчалі каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыццё краю, паўстанне 1830-1831 гадоў.
Паасобныя яе вершы перакладзены Ірынай Багдановіч і іншымі.
Беларускі этнограф і грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі.
Актыўны член шматлікіх арганізацый, рэдактар часопісу «Шлях моладзі», беларускіх перадач на Віленскім радыё.
Узначальваў Дзяржаўную бібліятэку, Беларускі музей імя І. Луцкевіча.
Тройчы арыштоўваўся савецкімі ўладамі, быў у ссылцы.
У 1957 годзе рэпатрыяваны ў Польшчу.
Быў звязаны з беларускім рухам на Беласточчыне, вывучаў народную культуру беларусаў.
Аўтар прац па этнаграфіі, тапаніміцы, жартоўных гісторый, успамінаў.
1941 год. Нарадзіўся Ігар Ясуловіч.
Расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, заслужаны артыст Расіі.
Беларус па паходжанню.
Сыграў больш за 320 роляў у кіно, у тым ліку ў стужках «Магіла льва», «Дыяментавая рука», «12 крэслаў», «31 чэрвеня», «Той самы Мюнхгаўзен», «Госця з будучыні».
Куды падзеўся шматгадовы генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства Віктар Маціевіч не паведамляецца. Ягонае імя нават не згадваецца ў паведамленні аб змене кіраўніцтва.
bel.biz
Маціевіча, які ўсё сваё працоўнае жыццё адрабіў на «Магатэксце» замяніў былы першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Аляксандр Пацёмкін, які, як вынікае з ягонай біяграфіі найдаўжэй працаваў чыноўнікам – 8 гадоў. У прамысловасці на розных кіроўных пасадах ён доўга не затрымліваўся.
«На наглядальнай радзе старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна прадставіла працоўнаму калектыву кіраўніка – Аляксандра Пацёмкіна», – піша «Веснік Магілёва».
Віктар Маціевіч пасаду Генеральнага дырэктара «Магатэксу», аднаго з лідараў беларускай тэкстыльнай прамысловасці, займаў ад 2002 году. З яго імем звязваюць поспехі прадпрыемства. Уся ягоная працоўная кар’ера звязаная з «Магатэксам», ці як ён называўся за савецкім часам і ў першыя гады незалежнай Беларусі – Камбінатам шаўковых тканін. На яго Маціевіч прыйшоў у 1984 годзе.
Сёлета ў траўні рэсурс Office life пісаў, што акцыянэрнае таварыства “Магатэкс” другі год запар спрацавала ў мінус. Па выніках 2021 года чыстыя страты перавысілі 6 мільёнаў рублёў. Годам раней было прыкладна мінус 15 мільёнаў.
vestnikmogileva.by
Аляксандрам Пацёмкін да працы ў бюракратычным апараце паспеў папрацаваць на заводзе Ліфтавага машынабудавання, два гады быў генеральным дырэктарам заводу «Тэхнапрыбор», пабываў намеснікам дырэктара «Магілёўтрансмаш», нават год кіраваў ім і, нарэшце год рабіў камерцыйным дырэктарам акцыянернага таварыства «Юла Гранд».