Машына хуткай дапамогі разбілася аб фуру пад Слаўгарадам – кіроўца не саступіў дарогу

Вечарам 27 лютага ў Слаўгарадскім раёне на трасе Р-43 адбылося сутыкненне аўтамабіля хуткай дапамогі і фуры – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Кіроўца хуткай не прытармазіў падчас выезду на галоўную дарогу, як гэтага патрабуе знак абавязковага спынення. У выніку аварыі пацярпелі кіроўца хуткай дапамогі і 27-гадовая медработніца. Яны шпіталізаваныя.

Фота: УУС, скрыншот 

Пацярпелі 8 чалавек, адна жанчына ў рэанімацыі – з’явіліся падрабязнасці аварыі пад Беразіном

Раней паведамлялася пра трох пацярпелых. 

Continue reading “Пацярпелі 8 чалавек, адна жанчына ў рэанімацыі – з’явіліся падрабязнасці аварыі пад Беразіном”

Магілёўская маршрутка разбілася пад Беразіном, тры чалавекі пацярпелі

Раніцай 7 лютага маршрутка “Магілёў-Мінск” трапіла ў аварыю каля вёскі Васілеўшчына Бярэзінскага раёна. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога УУС, 31-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Магілёва не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, калі вадзіцель перастройваўся з правай палася ў левую. Аўтамабіль наскрозь прашыла дарожнай агароджай.

Тры пасажыры маршруткі былі шпіталізаваныя з траўмамі. Усяго ў мікрааўтобусе ехалі дзесяць чалавек.

Фота: УУС 

Жорсткая аварыя ў Магілёве – відэа

Вечарам 4 лютага ў Магілёве на вуліцы Лазарэнкі насупраць Каталіцкіх могілак адбылося сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне. Як можна пабачыць на відэа з камеры назірання легкавы аўтамабіль занесла і ён на поўнай хуткасці ляцеў насустрач маршрутнаму таксі. Кіроўца маршруткі відавочна прадбачыў магчымасць сутыкнення, знізіў хуткасць і прыціснуўся да ўзбочыны.

Легкавушку выкінула на супрацьлеглую ўзбочыну і перавярнула. Як можна меркаваць з каментарыяў відавочцаў у другой частцы відэа, у аўтамашыне знаходзіліся, верагодна, двое. Афіцыйных каментарыяў наконт ДТЗ пакуль няма.

Фота, відэа: Тэлеграм-канал Mogilev.live

Пад Магілёвам перакуліўся аўтамабіль з дзіцёнкам – хлопчык у лякарні

Кіроўца, 38-гадовы жыхар Быхава не справіўся з кіраваннем. Едучы па гомельскай шашы, каля вёскі Сідаравічы мужчына не ўпісаўся ў рэзкі паварот і яго аўтамабіль Kia вынесла на ўзбочыну. 11-гадовы хлопчык, які сядзеў на заднім сядзенні машыны ў дзіцячым крэсле, аказаўся не прышпіленым. З траўмамі яго даставілі ў лякарню – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Дзесяцігадовы хлопчык загінуў пад аўтамабілем у Магілёве

Трагедыя адбылася вечарам 24 студзеня. На пешаходным пераходзе на перасячэнні вуліц Крупскай і Грышына ў Магілёве кіроўца аўтамабіля Aura не прапусціў 10-гадовага хлопчыка. Малы практычна завяршыў пераход, калі яго насмерць збіла машына. Праваахоўнікі адзначаюць, што светлафор на пераходзе, магчыма, не працаваў. Супраць кіроўцы, 61-гадовага мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Фота: УУС

У Бабруйску таксі сутыкнулася з трактарам

У пятніцу, 8 снежня, у Бабруйску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне – сутыкнуліся таксі Renault Logan і трактар з маніпулятарам.

Аварыя здарылася а другой гадзіне дня на вуліцы Якуба Коласа. У выніку сутыкнення аўтамабіль атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні памята правае задняе крыло, дэфармаваны дзверы і вечка багажніка. Па папярэдніх дадзеных, людзі не пацярпелі.

Фота: komkur info

Пад Чавусамі сур’ёзная аварыя, дарога на Чэрыкаў перакрытая

На выездзе з Чавус у накірунку Чэрыкава здарылася сур’ёзная аварыя ранкам 27 лістапада – пішуць у тэлеграм-канале “ДПС [Магілёў] ДАІ”. Усе палосы дарогі ў выніку здарэння перакрытыя. На трасах Магілёўшчыны назіраецца асабліва небяспечная дарожная абстаноўка – пад слоем снегу тоўстая ледзяная корка, папярэджваюць карыстальнікі пабліка.

Фота: “ДПС [Магілёў] ДАІ”

П’янага мужчыну без флікераў фура збіла пад Быхавам, ён выжыў

На гомельскай трасе каля вёскі Прыбар Быхаўскага раёна фура “Mersedes” з прычэпам збіла мужчыну, які рухаўся па ўзбочыне ў тым жа накірунку. Пацярпелым у аварыі аказаўся беспрацоўны жыхар вёскі Пралетарый 1966 года нараджэння, які без флікераў, у стане алкагольнага ап’янення ішоў па дарозе ў цёмны час сутак. З траўмамі ён быў шпіталізаваны – паведамляе “Маяк Прыдняпроўя”.

Фота: “Маяк Прыдняпроўя”

Лабавое сутыкненне пад Шкловам – кіроўца Iveco загінуў на месцы

Вечарам у 19.00 на аршанскай аўтадарозе каля вёскі Новыя Чамаданы Шклоўскага раёна адбылося сутыкненне грузавіка і мікрааўтобуса. Кіроўца Volvo з паўпрычэпам выскачыў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Iveco Daily. Абедзьве машыны вынесла ў кювет, дзе Iveco перакуліўся. 21-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Віцебскай вобласці, загінуў на месцы. Вадзіцель Volvo шпіталізаваны – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС, скрыншот