Вечарам на вуліцы Касманаўтаў у Магілёве дзве студэнткі перабягалі дарогу на чырвонае святло – прычым проста перад двума аўтамабілямі, што ехалі па дарозе. Кіроўца аднаго з аўто паспеў своечасова адрэагаваць і рэзка павярнуў руль управа. Машыну занесла на ўзбочыну і ўдарыла аб іншы, прыпаркаваны аўтамабіль. Студэнткі спалохана ўцяклі з месца здарэння, але пазней былі знойдзеныя супрацоўнікамі ДАІ. Цяпер ім пагражае штраф за стварэнне аварыйнай сітуацыі – ад 3 да 8 базавых велічыняў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.
Кіраўнік прадпрыемства Генадзь Скітаў, па яго словах, сабраў вакол сябе каманду з самых блізкіх і “цалкам замкнуў на сябе фінансавыя патокі”.
Пра затрыманні ў кіраўніцтве “Бабушкінай крынкі” і на некаторых іншых прадпрыемствах малочнай галіны раней паведамлялі незалежныя беларускія СМІ. Цяпер жа Аляксандр Лукашэнка расказаў падрабязнасці справы падчас нарады, прысвечанай пасажырскім грузаперавозкам.
«У верасні 2019 года на пасаду дырэктара прызначаны спадар Скітаў, сфармаваў сваю каманду. Шмат хто любіць пра гэта казаць: „Каманда, мы, тут…“ Я заўсёды вас ахоўваў ад гэтага – ніякіх каманд. Павінна быць структура кіраўнічая, іншае. Сваю каманду менеджэраў, цалкам замкнуў на сябе фінансавыя патокі» – паведаміў Лукашэнка. Не абыйшлося без абвінавачванняў у кумаўстве. Так, Скітаў прызначыў начальнікам вытворчасці сыроў свайго кіраўцу, іншымі прызначэнцамі былі “стрыечны пляменнік, стрыечны брат і сын. Ну як жа без гэтага.”.
Генадзь Скітаў. Фота: БелТА
Кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў на нарадзе, што ўсяго на “Бабушкінай крынцы” і на іншых прадпрыемствах малочнай галіны былі затрыманыя 26 чалавек. 15 з іх арыштаваныя, уключаючы Скітава.
У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў узяты ў распрацоўку восем камерцыйных груп, якія ўстанавілі кантроль на выгадных для сябе ўмовах над экспартам у Расію прадукцыі шэрага айчынных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў – прагучала на нарадзе.
Паводле заяўленняў Лукашэнкі, у Расіі былі створаны падкантрольныя суб’екты гаспадарання, што дазваляла прадаваць малочную прадукцыю з мінімальнай нацэнкай, а затым рэалізоўваць тавар канчатковаму спажыўцу па больш высокай цане.
Абодва ведалі, што машына без тармазоў, але наўмысна ганялі на “буханцы” па калдобінах, а потым выставілі сваё акрываўленае фота ў соцсетку.
Следчы камітэт абнародаваў справу пра ліхое ваджэнне двух сяброў з Мсціслава. 23-гадовы хлопец гуляў у кампаніі з 27-гадовым сябрам і прапанаваў пакатацца на машыне дзядзькі. На “УАЗіку” былі няпраўныя тармазы, але малады людзей гэта толькі больш завяло.
Пасля некалькіх паходаў у краму за спіртным, сябры паехалі ў вёску пад Мсціславам, дзе на двары дзядзькі малодшага з кампаніі стаяў паламаны “УАЗ”. Дзядзька спакойна глядзеў на тое, што пляменнік карыстаецца яго машынай, а потым яшчэ і сам будзе дапамагаць забраць “буханку” пасля аварыі.
Ночу 23 мая кампанія стала ганяць на “УАЗіку” па палявой дарозе каля Мсціслава – “віляючы па дарозе, ён гнаў па ямах і выбоінах, раз-пораз з’язджаючы з дарогі”. Як толькі палявая дарога выйшла на галоўную трасу, машыну вынесла ў меліярацыйны канал, дзе яна ўехала ў пясчаны адкос.
З траўмамі, акрываўленыя, сябры пачэпалі дахаты, а па дарозе зрабілі сваё пацанскае сэлфі і выклалі яго ў ВК. Гэтае фота потым стане адной з улік падчас следства.
Як выявілася потым, з-за траўмы галавы, атрыманай падчас аварыі, у пасажыра з’явілася псіхічнае захворванне. Але гэта стане вядома потым, а пакуль што маладыя людзі дамовіліся нікому не расказваць пра свае прыгоды. Сваёй маці 23-гадовы хлопец патлумачыў траўмы тым, што ўпаў з ровара. Тое ж самае пацвердзіў ёй і яго сябар. Маці спачатку паверыла, але знайшоўшы ў двары старэйшага сябра кампаніі разбіты “УАЗ” – звярнулася ў міліцыю.
Супраць 23-гадовага хлопца ўзбуджаная крымінальная справа за п’янае ваджэнне, якое стала прычынай цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Вечарам у 19.00 на аршанскай аўтадарозе каля вёскі Новыя Чамаданы Шклоўскага раёна адбылося сутыкненне грузавіка і мікрааўтобуса. Кіроўца Volvo з паўпрычэпам выскачыў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Iveco Daily. Абедзьве машыны вынесла ў кювет, дзе Iveco перакуліўся. 21-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Віцебскай вобласці, загінуў на месцы. Вадзіцель Volvo шпіталізаваны – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.
44-гадовы магілёвец, які нідзе не працуе, распрадаў рэчы са здымнай кватэры на 1 500 рублёў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.
Мужчына папрасіў сваю сястру адшукаць яму кватэру для доўгатэрміновай арэнды. Тая парэкамендавала яго сваёй знаёмай, 60-гадовай пенсіянерцы. Калі ў мужчыны скончыліся грошы, ён пачаў адну за адной распрадаваць рэчы з чужой хаты. Першую прапажу пенсіянерка заўважыла, калі зайшла да кватаранта, каб забраць свой танометр. Магілёвец паабяцаў, што хутка яго прынясе, а сам уцёк. Як высветлілася, усяго ён накраў рэчаў на 1 500 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Пенсіянерка заплаціла за набор беларускімі рублямі і парай завушніц.
Як мінімум два чалавекі ў Бабруйску сталі ахвярамі гандляроў, што разносілі па дамах наборы посуду, якія выдаваліся за высокаякасныя тавары вядомага брэнда. Паведамляецца, што невядомы мужчына змог прадаць аднаму гаспадару такі набор за 400 рублёў. Потым пакупнік заўважыў, што на самім посудзе выстаўлена зусім іншая назва фірмы-вытворцы.
89-гадовая бабруйская пенсіянерка набыла падобны тавар за 500 рублёў, але грашыма расплацілася толькі часткова – аддала за набор 145 рублёў і пару залатых завушніц.
Судовая таваразнаўчая экспертыза паказала, што максімальны кошт кожнага прададзенага набору посуду не сягае вышэй за 229 рублёў.
Двое мужчын пазнаёміліся на вуліцы і вырашылі выпіць. Адзін з іх валодаў рэдкай калекцыйная манетай, якую ацэньваў прыблізна ў 1000 рублёў. Яго новым знаёмым аказаўся 58-гадовы раней судзімы магілёвец.
Засядаючы ў бары з новым прыяцелем, уласнік манеты хвастаўся, за які вялікі кошт яе можна прадаць. 58-гадовы мужчына прапанаваў паказаць яе іншаму знаёмаму, што жыве непадалёк. Узяўшы манету быццам бы для таго чалавека, магілёвец насамрэч проста кінуўся з ёй уцякаць а саму каштоўнасць здаў у ламбард – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Зараз калекцыйная рэдкасць вернута ўласніку, супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.
ЗАГС Магілёўскага раёна падсумаваў статыстыку за 2023 год, як часцей за ўсё называюць сваіх дзетак бацькі ў ваколіцах абласнога цэнтра. Сярод імёнаў хлопчыкаў на першым месцы – Аляксандр. Іншымі папулярнымі імёнамі сталі Марк, Мацвей, Дамір, Максім, Сцяпан і Цімафей. Рэдкімі імёнамі аказаліся Давід, Лявон, Дабрыня, Юлій і Ціхан.
Сярод дзявочых імёнаў для нованароджаных самым папулярным стала імя Ганна. Іншыя самыя распаўсюджаныя – Сафія, Ева, Ксенія, Соф’я і Стэфанія. Рэдкімі імёнамі для дзяўчынак сталі Асміна, Лея, Каміла, Евангеліна, а таксама Яраслава і Міраслава – піша “Прыдняпроўская ніва”.
Вечарам 12 лістапада трагедыя здарылася ў вёсцы Трысціўка Быхаўскага раёна. На пажары ў прыватным доме загінуў гаспадар, пенсіянер 1939 года нараджэння. Прычыны ўзгарання высвятляюцца – паведамляе прэс-служба МНС.
У вёсцы Галічы Клімавіцкага раёна на пажары прыватнага дома суседзі выратавалі чалавека. Гаспадар дома, пенсіянер 1960 года нараджэння быў дастаўлены ў лякарню з атручваннем прадуктамі гарэння.
На пачатку тыдня надвор’е на Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, што рухаецца з Бранскай вобласці Расіі ў Валагодскую – адзначае Белгідрамет. 13 лістапада чакаецца перавага воблачнага надвор’я. У многіх раёнах пройдуць дажджы, часам з мокрым снегам. Тэмпература днём да +6°С.
14 лістапада Беларусь апынецца пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы і атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы, днём месцамі – дождж, мокры снег. Уначы і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 +2°С, максімальная днём +1 +8°С.
15 лістапада прыйдуць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы. Будзе воблачна з праясненнямі, месцамі чакаюцца ападкі – снег, мокры снег. Уначы і раніцай слабы туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ночу каля 0, днём +1°С.
Такое ж надвор’е чакаецца таксама ў чацвер і пятніцу – кая 0, дождж і мокры снег. У выходныя крыху пахаладае – да -2°С ноччу. Днём +1 +2°С, без істотных ападкаў.