На гомельскай трасе каля вёскі Прыбар Быхаўскага раёна фура “Mersedes” з прычэпам збіла мужчыну, які рухаўся па ўзбочыне ў тым жа накірунку. Пацярпелым у аварыі аказаўся беспрацоўны жыхар вёскі Пралетарый 1966 года нараджэння, які без флікераў, у стане алкагольнага ап’янення ішоў па дарозе ў цёмны час сутак. З траўмамі ён быў шпіталізаваны – паведамляе “Маяк Прыдняпроўя”.
Днём 16 лістапада трагедыя адбылася на вуліцы Падгорнай у Магілёве. У выніку пажару прыватнага жылога дома загінуў мужчына 1971 года нараджэння, які нідзе не працаваў – паведамляе прэс-служба МНС. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
Як выявілася, чыноўнікі не ведаюць, што закон забараняе яе знішчаць.
Яшчэ ў пачатку 2023 года стала вядома, што першая бабруйская мазаіка аўтарства Сямёна Абрамава знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У лістападзе пачалася рэканструкцыя хірургічнага корпуса больніцы імя У.Марзона, на якой размешчана мазаічнае пано, і ў СМІ паявілася інфармацыя, што манументальны твор мастацтва збіраюцца знішчыць – пісалі mogilev.media.
У сродках масавай інфармацыі з’явілася таксама тлумачэнне гэтага рашэння ад бабруйскіх чыноўнікаў. Так, прадстаўнік УКС горада Бабруйска заявіў, што мазаічнае палатно не ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму будзе дэмантавана разам з будынкам.
На тэлеграм-канале “Спадчына” адзначылі, што ў дадзеным выпадку бабруйскія чыноўнікі не разабраліся з нюансамі беларускага заканадаўства. Справа ў тым, што творы манументальнага мастацтва, да якіх адносіцца і мазаічнае пано, рэгулююцца не палажэннямі аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а зусім іншымі нарматыўнымі актамі. Гэта Палажэнне аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372.
Паводле дадзенага акта, цытуем “Прыняцце рашэння аб стварэнні (рэканструкцыі) манументальнай скульптуры (незалежна ад крыніц фінансавання) і (або) іншага твора мастацтва (за кошт або з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў) ажыццяўляецца пасля атрымання станоўчага заключэння Міністэрства культуры аб стварэнні (рэканструкцыі) твора мастацтва.”
Днямі стала вядома, што на сайце Petitions.by грамадскія актывісты размясцілі петыцыю ў абарону мазаікі. У ёй змяшчаецца просьба адказаць на шэраг пытанняў –, ці давала Міністэрства культуры Беларусі бабруйскім выканаўчым органам дазвол на знішчэнне мазаікі, ці прайшло рашэнне пра лёс манументальнага твора ўсе абумоўленыя заканадаўствам працэдуры.
“Калі не, – гаворыцца ў петыцыі – то просім прыняць меры па недапушчэнні парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца, або ў музейныя фонды. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэнне твораў мастацтва, бо гэта пра прамым вызначэнні з’яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!”
Збор подпісаў пад петыцыяй будзе праходзіць да 22 лістапада. Падпісаць яе можна тут.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць павольныя паніжэнне тэмператур і набліжэнне зімовых умоў. У найбліжэйшыя выходныя слупок тэрмометра панізіцца ніжэй 0°С.
17 лістапада, у пятніцу, прагназуецца воблачнае з магчымымі ападкамі, у тым ліку ў выглядзе мокрага снега, надвор’е. Уноч да -3°С, у ранішнія гадзіны да -2°С, у вячэрнія – да -1°С (будзе адчувацца як -5°С). Днём каля 0°С (па адчуваннях як -3°С) пры панаванні паўночна-ўсходніх і ўсходніх вятроў хуткасцю да 2-4 м/с. Месцамі галалёдзіца. Сонца ўзыйдзе а 08:30, зойдзе а 16:58. Працягласць дня складзе 8 гадзін 28 хвілін.
18 лістапада, у суботу, чакаецца пераважна воблачнае са снегам у начныя гадзіны надвор’е. Уноч да -3°С, у ранішнія гадзіны да -2°С, у вячэрнія – да -2°С. Днём каля 0 +1°С пры панаванні паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 3-5 м/с. Месцамі галалёдзіца.
19 лістапада, у нядзелю, будзе воблачна ў першай палове дня, ясна – у другой, без істотных ападкаў. Уноч слупок тэрмометра апусціцца да -5°С, у ранішнія і вячэрнія гадзіны да -4°С. Днём каля -2°С пры панаванні паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 3 м/с. Месцамі галалёдзіца. Сонца ўзыйдзе а 08:33, зойдзе а 16:55. Працягласць дня складзе 8 гадзін 21 хвіліну.
Беларускую мову абсалютна не ведае і не імкнецца яе вучыць. Настальгіруе па СССР. У зборную Расіі перайшла, каб федэрацыя шахмат аплачвала асабістага трэнера, але так і не атрымала яго. Любіць, калі яе называюць сэкс-сімвалам.
Выданне Championat.com апублікавала вялікае інтэрв’ю з магілёўскай шахматысткай Вольгай Бадэлькай, якая амаль два гады таму прыняла расійскае спартыўнае грамадзянства.
Вольга Бадэлька нарадзілася ў Магілёве ў 2002 годзе. Шахматам вучылася ў магілёўскай спартыўнай дзіцячай школе, і ўжо падлеткам паказала высокія вынікі – стала чэмпіёнкай Беларусі ў чатырнаццаць гадоў ва ўзроставай катэгорыі для тых, каму да 20. У 2017 годзе стала пераможцай Чэмпіянату Еўропы для спартсменаў, маладзейшых за шаснаццаць гадоў. У жніўні 2021 года яна перайшла ў расійскае спартыўнае грамадзянства. Вось як тлумачыць сваё рашэнне сама шахматыстка.
“Уласна, чаму я хацела перайсці менавіта ў ФШР (Федэрацыю шахмат Расіі). У беларускай федэрацыі вельмі даўно няма нармальнай падтрымкі, я нават не памятаю часу, калі такое было. Няма ні спонсараў, ні трэнераў, ні каманды, ні канкурэнцыі нармальнай. Я хацела перайсці ў Расію, бо тут моцная каманда, трэнеры.
Калі я пераходзіла ў ФШР, маёй адзінай умовай быў трэнер. Нічога, акрамя трэнера, я не хацела. Мне сказалі, што яго выдзеляць. Правяла я з асабістым трэнерам адзін збор, не спадабалася. Але пасля пачатку [вайны] ( у змененай фармулёўцы выдання – “падзей 24 лютага 2022 года”) мы праводзілі толькі камандныя зборы. Уласна, як у мяне не было асабістага трэнера, так і не (усміхаецца). Чаму? Загадка. Я шчыра не ведаю.”
Мы ні там не маглі гуляць, ні тут не можам
Падчас інтэрв’ю была закранутая тэма тых змен, якія абрынуліся на расійскіх спартсменаў пасля пачатку ўварвання арміі Расійскай Федэрацыі ва Ўкраіну. На міжнародных спаборніцтвах расійскія шахматысты выступаюць пад нейтральным сцягам, а федэрацыя перайшла з чэмпіяната Еўропы ў чэмпіянат Азіі.
“Камандных турніраў у прынцыпе няма, Расію нікуды не дапускаюць. А якое гэта – гуляць у асабістым чэмпіянаце Азіі, я пакуль не ведаю. У цэлым з-за пераходу мяняецца толькі адзін турнір – асабісты чэмпіянат Еўропы на чэмпіянат Азіі. Так што асаблівай розніцы няма, перайшлі ці не перайшлі. Будзе дрэнна ці добра – я не ведаю. Абсалютна нічога не памянялася, мы ні там не маглі гуляць, ні тут не можам (смяецца).
Хтосьці кажа, што ў нейтральным статусе – не тое? Гэта робіць адзін чалавек, яго завуць Сяргей Каракін. Усе мы разумеем, хто ён. Для мяне ж абсалютна не важная сімволіка пры выступах. У цяперашняй сітуацыі трэба сказаць: “Дзякуй, што ўвогуле выступаем”. Дзякуй, што спаборніцтвы праходзяць не толькі паміж Беларуссю і Расіяй. Нам, шахматыстам, у гэтым плане вельмі пашанцавала. Калі трэба будзе згуляць пад сцягам Хогвартса, што ж, згуляем пад сцягам Хогвартса (смяецца). Мне, у прынцыпе, без розніцы, пад якім сцягам гуляць.”
У інтэрв’ю быў закрануты вялікі пласт – тэмаў – асабістыя зацікаўленасці ў літаратуры, музыцы, спорце. Некалькі пасажаў Вольгі Бадзелька далі характарытыку што да яе стаўлення да беларускай мовы. На пытанне “Вы ўвогуле з Беларусі. Якога аўтара вы б вылучылі ў нацыянальнай літаратуры?” Бадзелька адказала:
“У школу я хадзіла вельмі мала, але з таго, што памятаю, мяне чаплялі пісьменнікі і паэты ваеннай эпохі, тыя, хто прайшлі Вялікую Айчынную вайну. Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць, але ў школе прымушалі вучыць вершы, так што нейкія творы ў галаве яшчэ засталіся. Зачытваць вам вершы зараз не буду, атрымаецца жудасна (смяецца). Так што я вылучыла б аўтараў той эпохі. Яны пісалі прыгожа, даводзілі сваімі творамі да слёз.”
На пытанне “Калі б у вас была магчымасць нарадзіцца ў іншым стагоддзі і месцы, які б перыяд абралі?” Вольга Бадзелька адказала:
“Напэўна, зараз прагучыць вельмі дзіўна, але я так шмат чытаю “Намедни” Парфёнава пра СССР, што мне цікава было б там пажыць (усміхаецца). Не сталінскія часы, а ў перыяд Хрушчова, у «Адлігу». Мяне вельмі захапляе гэта. Мая мама 1969 года нараджэння, а тата – 1966-га. Яны выраслі і паўнавартасна сталі дарослымі ў СССР. Бацькі шмат расказвалі мне пра гэты час. Гэта сапраўды цікава, бо кардынальна розныя эпохі!
Чалавецтва паступова эвалюцыянавала сотні гадоў, але з вынаходствам інтэрнэту ўсё змянілася. Таму паспрабаваць пажыць 60 і нават 40 год таму было б вельмі цікава. Цяпер, калі ў цябе ёсць інтэрнэт, ты можаш патэлефанаваць у любую кропку свету і ўбачыць усё, што хочаш. А раней такое было немагчыма. Гэта сапраўды займальна, бо гістарычна прайшло не так шмат часу, але тэхналагічна ўсё змянілася кардынальна.”
На пытанне, як Вольга адносіцца да таго, што ў шматлікіх выданнях яе называюць сэкс-сімвалам расійскіх шахмат, Бадзелька засмяялася:
“Гэта ж проста цудоўна! У сэнсе – каму гэта можа не спадабацца? Больш тэкстаў пра гэта, гэта значыць сярод матэрыялаў з трызненнем пра сябе мне было б цікава менавіта такія чытаць.” Цалкам вялікае інтэрв’ю можна прачытаць тут.
Цела Мікалая Плявіна, які з 1999 па 2006 гады граў у гурце “БІ-2” як ударнік і клавішнік, было знойдзена ў здымнай кватэры ў Міскве. Паведаляецца, што музыкант быў увесь у крыві, але паводле папярэдняй версіі яго смерць мае негвалтоўны характар. Мужчыну знайшоў сын, пасля таго як беспаспяхова спрабаваў датэлефанавацца бацьку на мабільны. Апошні раз ён звязваўся з ім 10 лістапада. Цела накіравалі на судова-медыцынскую экспертызу.
Позна вечарам 15 лістапада ратавальнікам паступіла паведамленне пра прапажу двох чалавек у лесе каля вёскі Развадава Клічаўскага раёна. Зніклымі з’яўляюцца жанчына 1973 года нараджэння і яе спадарожнік, мужчына, асоба якога невядомая. Пачынаючы з 22.46 іх шукалі сем адзінак тэхнікі і 14 чалавек, але пошукі аказаліся безвыніковымі і працягнуцца сёння, 16 лістапада – паведамляе МНС.
87-гадовы жыхар вёскі Сялец загінуў пад коламі аўтамабіля MAN вечарам 15 лістапада. Наезд адбыўся недалёка ад пешаходнага перахода, а вясковец пры гэтым не быў адзначаны святлоадбівальнымі элементамі. Грузавіком кіраваў 58-гадовы магілёвец – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.
За спробу задушыць сваю 13-гадовую дачку, 42-гадовы магілёвец быў затрыманы пад варту па санкцыі намесніка пракурора горада. Яму інкрымінаваная пагроза забойствам. У верасні 2023 года ён, п’яны, напаў на сваю дачку і стаў сціскаць ёй горла, адначасова пагражаючы забойствам. Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойства. Тады ахвярамі магілёўца сталі яго маці і сужыцельніца – паведамляе БелТА.
Пажар адбыўся 12 лістапада ў вёсцы Галічы Клімавіцкага раёна. Тады мясцовыя жыхары выратавалі з агня гаспадара дома, пенсіянера 1960 года нараджэння – пісалі Магілёў.медыя. Сёння стала вядома, што ад атручэння прадуктамі гарэння ён памёр у лякарні. Прычына пажару высвятляецца – паведамляе прэс-служба МНС.