У сацыяльных сетках жыхары Горак падзяліліся відэа з падрывам старой кацельнай. Паведамляецца, што будынак даўно не эксплуатаваўся.
Category: Навіны Горак
Праблемны мост у Горках зноў патрабуе рамонту
Камунальнікам прыходзіцца рамантаваць гэты мост часам па два разы ў год. Ён размешчаны паміж вуліцамі Маркса і Кузняцова. І цяпер ён зноў патрабуе рамонту – паведамляюць horki.info.
Фота: horki.info
Пад Горкамі бачылі жывёлаў, падобных на ваўкоў
Звычайна па-за межамі запаведнікаў папуляцыя ваўкоў кантралюецца – гэта значыць, іх знішчаюць.
Continue reading “Пад Горкамі бачылі жывёлаў, падобных на ваўкоў”
Пад Горкамі мужчына ўдарыў чужую жанчыну нажом, за тое, што адвергла яго прыставанні
Пара сужыцеляў выпівала ў Горацкім раёне разам са сваім госцем, 59-гадовым сябрам сям’і. Калі мужчына з сямейнай пары сышоў у іншы пакой адпачываць, госць пачаў заляцацца да яго сужыцельніцы. Жанчына адвергла, аднак, яго прыставанні, пасля чаго сябар сям’і схапіў нож і ўдарыў яе ў грудзі. Грамадзянскі муж пацярпелай выклікаў хуткую дапамогу, а санітары паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Зараз каханку-няўдачніку інкрымінуецца прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў – паведамляе звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал.
Фота ілюстрацыйнае
Кірмаш вакансій у Горках правялі ў міліцыі. Большасць беспрацоўных адмовілася ўладкоўвацца
Горацкі раённы аддзел упраўлення ўнутраных спраў арганізаваў у сваіх сцянах выязное пасяджэнне Камісіі па садзейнічанню працаўладкавання насельніцтва. На сустрэчу мэтанакіравана запрасілі мясцовых жыхароў, якія з’яўляюцца беспрацоўнымі і былі раней асуджаныя.
Прысутным пагражалі павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, забаронай на выезд з краіны, прапаноўвалі шматлікія вакансіі. Аднак толькі некалькі чалавек пагадзіліся ўзяць накіраванні на працаўладкаванне. Большасць прысутных адмовілася – піша раённая газета “Горацкі веснік”. Адзначаецца, што мясцовыя схіляюцца да працы на саміх сябе, альбо зарабляюць у Расіі.
Фота: “Горацкі веснік”
Два браты з Горак пабачылі дым, праязджаючы міма, і выратавалі сям’ю на пажары
Браты Сяргей і Дзмітрый Варанцовы ехалі на машыне каля вёскі Зайцава Горацкага раёна, калі пабачылі дым у прыватным доме. Жыхары Горак спыніліся і зайшлі ў будынак – дзверы былі не зачыненыя. На падлозе задымленай веранды яны сустрэлі п’яных жыхароў дома – гаспадыню 1954 года нараджэння і яе сужыцеля, што нарадзіўся ў 1964-м. Браты выцягнулі іх на свежае паветра і выклікалі ратавальнікаў. Калі прыехала пажарная брыгада, дом унутры ўжо палаў – паведамляе прэс-служба МНС. Гаспадары дома не пацярпелі, прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота: МНС
Амаль восем месяцаў у вёсцы пад Горкамі не могуць адрамантаваць парваны вадаправод
Жыхары Ходараўкі пачалі скардзіцца ў “Магілёўаблвадаканал” яшчэ летам мінулага года, але дыспетчар ім прама заявіла – рамантаваць не будзем, бо няма людзей.
Даць рады працёкшым трубам у сваёй вёсцы не можа нават начальнік камунальнага ўчастка, стараста вёскі і цэлы дэпутат, які разам з іншымі жыхарамі закупае пітную ваду ў бутэльках. Пра праблемы вёскі ў Горацкім раёне піша мясцовая раённая газета.
Карэспандэнты газеты пабывалі на месцы і пацвердзілі – па вуліцах цячэ вада, перапоўненыя калодзежы зацягнула густой зялёнай расліннасцю. Мясцовыя жыхары патлумачылі, што вадаправод у вёсцы рамантуюць кожны год, а ўжо праз пару тыдняў пасля рамонту ён усё роўна працякае. Мясцовы жыхар, дэпутат сельскага савета і стараста вёскі, які працуе начальнікам камунальнага участка, Аляксандр Астапенка патлумачыў, што іх прадпрыемства тое-сёе ў вёсцы зрабіла, але праблемныя ўчасткі знаходзяцца на балансе іншай арганізацыі – “Магілёўаблвадаканал”. Гэтае прадпрыемства проста ігнаруе сігналы вяскоўцаў пра парваныя трубы:
– Раней, яшчэ ў 2023 годзе, мы накіравалі афіцыйны ліст у «Магілёўаблводаканал» з просьбай правесці рамонт водаправода на ўчастку каля дома № 74 на платнай аснове, паколькі ў нас няма спецыялістаў. – расказаў Аляксандр Астапенка – Але да гэтага часу адказу на свой зварот не атрымалі. Вусна па тэлефоне дыспетчар сказала, што ў іх няма магчымасці ліквідаваць парыў, бо не хапае людзей.
Фота: “Горацкі веснік”
Будаўнікі ўзводзілі тры новыя дамы ў Горках і дашчэнту разбілі двор у чацвёртым
Калі пачнецца рамонт – не ўпэўненыя нават у райвыканкаме.
Пра будаўнічыя калізіі на вуліцы Будаўнікоў у Горках піша мясцовая раённая газета. Жыхарка дома №21 паскардзілася, што будаўнічая тэхніка, занятая на ўзвядзенні трох новых дамоў побач, карысталася іх дваром так актыўна, што разбіла і сам двор і ўсе пад’язныя шляхі да яго.
Уся парковачная тэрыторыя і пешаходная зона ў ямах – піша газета. Любы дождж ператварае двор у бруднае месіва, з-за чаго жыхары дома і асабліва школьнікі вымушаны карыстацца ажыўленай дарогай побач з домам, замест больш бяспечных шляхоў. Пра пачатак рамонта дваравой тэрыторыі выданне звярнулася да намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях ЖКГ Сяргея Котава, але той так і не даў канкрэтнага адказу, туманна абазначыўшы, што “арыенціровачны тэрмін выканання работ – ІІ квартал 2024 года”.
Фота: “Горацкі веснік”
Почему молоко не киснет, а творог вздувается на второй день – интересуются жители Горок
Горецкие покупатели пожаловались на качество продукции местного предприятия «Молочные горки», а директор в ответ прочел им лекцию о том «как должно быть».
Веснавыя пажары ахапілі Магілёўшчыну
Палае па ўсім рэгіёне, лясны пажар пагражае перакінуцца з Расіі.
Пагрозу трансгранічнага пажару ў гэтыя хвіліны ліквідуюць супрацоўнікі лясной аховы адразу трох раёнаў Магілёўшчыны, Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага – паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Пажар, які палыхае на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на мяжы з Беларуссю, можа перакінуцца на тэрыторыю Панькаўскага лясніцтва Касцюковіцкага раёна. Сітуацыя ўскладняецца сухім надвор’ем з моцным ветрам, з-за чаго па ўсёй краіне на 2 красавіка абвешчана абмежаванне на наведванне лясоў.
Веснавыя пажары, нярэдка звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці, здарыліся адразу ў чатырох раёнах Магілёўшчыны толькі за 1 красвіка – паведамляе прэс-служба МНС. Так, выпальваючы траву на прысядзібным участку, ледзь не загінулі два пенсіянеры ў Дрыбінскім раёне, муж і жонка. Жанчына была шпіталізаваная. Агонь перакінуўся на дом у Горацкім раёне, у Чавускім раёне гарэла ферма, а ў Глускім пажарны апавяшчальнік і суседзі выратавалі ад смерці пенсіянера 1960 года нараджэння.
Фота ілюстрацыйнае