Трох чалавек выратавалі на вадзе на Магілёўшчыне, двое патанулі

Карціна здарэнняў аднолькавая – адважныя мужчыны заплывалі за буйкі, а потым іх пакідалі сілы, рухі станавіліся хаатычнымі.

Задуха на выхадных і ў панядзелак прывяла да цэлай серыі здарэнняў на вадзе па ўсёй Магілёўскай вобласці. Жаданне ахаладзіцца прывяло да трагедыі ў Мсціславе – тут у рацэ Віхра на вуліцы Лясной патануў малады хлопец 2006 года нараджэння. У Бабруйску трое маладых хлопцаў вечарам 1 ліпеня вырашылі пераплыць Бярэзіну ў раёне Рачнога порта. Двое з іх вярнуліся на бераг, а трэці, 2007 года нараджэння, патануў.

Адразу трох чалавек выцягнулі з вады ратавальнікі – на Святым возеры ў Магілёве, на пляжы ў Палыкавічах і ў Бабруйску на Бярэзіне. Кожны раз супрацоўнікі выратавальнай службы канстатавалі адну і тую ж карціну. Мужчына пайшоў плаваць, заплыў далёка за буйкі, а сілаў каб вярнуцца не хапіла. 

У Палыкавічах, напрыклад, ахвярай вады ледзь не стаў 51-гадовы мужчына. Да будынка выратавальнага паста падбег мужчына і паведаміў, што яго таварыш паплыў на супрацьлеглы бок, але ні на беразе, ні на паверхні вады яго не відаць. Прыкладна ў 15 метрах ад зрэзу вады ратавальнік заўважыў мужчыну, які стараўся плыць. Рухі яго рук і галавы былі хаатычнымі. Мужчыну дасталі на бераг.

Такая самая карціна назіралася на пляжы на Святым возеры ў Магілёве і на Бярэзіне ў Бабруйску, дзе выратавалі 26-гадовага хлопца і пенсіянера адпаведна.

Фота: mogilev.media

Реконструкция боя за переправу через Березину прошла под Бобруйском

Одно из сражений операции «Багратион» восстановили реконструкторы военно-исторических клубов Беларуси, России, стран Балтии и Израиля.

В реконструкции одного из сражений, вошедших в историю под названием «Бобруйский котел», участвовали 400 реконструкторов из шестидесяти пяти военно-исторических клубов, сообщают «Могилевские ведомости».

За масштабным действом наблюдали 10 000 человек.

В ходе боя за переправу через Березину 28-29 июня 1944 года советские солдаты отразили 26 атак гитлеровцев и  замкнули кольцо окружения.

Так началась операция «Багратион» положившая начало изганнию оккупантов из Беларуси.

Воссоздать атмосферу тех грозных дней реконструкторам помогла военная техника образца 1944 года.

 Фото «Могилевские ведомости».

У Бабруйску знайшлі 13 шчанюкоў у мяшку, а іх маці – прывязанай да дрэва

Трынаццаць жывых шчанят знайшлі валанцёры ў Бабруйску. Усе яны былі змешчаныя ў будаўнічы пакет. Побач з месцам знаходкі была і іх маці – яна была прывязаная да дрэва. Мабыць, жывадзёры хацелі, каб сабачка назірала, як паміраюць яе дзеці – каментуе знаходку Mogilev.online. 

У роліку, які размясцілі бабруйскія валанцёры ў закрытай групе, гаворыцца, што яшчэ адну падобную знаходку выявілі позна вечарам на вуліцы Кірава, каля дома №72 дзве мясцовыя жыхаркі. Дзяўчыны, якія ўдзельнічаюць у запісе, гавораць пра двух жывых шчанятаў і яшчэ двух мёртвых, што засталіся ляжаць на дарожцы.

 

Лабавое пад Бабруйскам – загінулі два чалавекі

На трасе Магілёў-Бабруйск сёння раніцай адбылося трагічнае ДТЗ. Кіроўца аўтамабіля Volkswagen не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком МАN. 72-гадовы кіроўца і яго 53-гадовая пасажырка загінулі на месцы, яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў лякарню – паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: УУС

Мікрааўтобус разбіўся пад Бабруйскам – легкавушка праігнаравала знак “Stop”

Вечарам 25 чэрвеня на трасе Бабруйск-Магілёў  адбылася жорсткая аварыя. Кіроўца легкавога аўтамабіля Renault вылецеў з другаснай дарогі на трасу, праігнараваўшы знак “Рух без прыпынку забаронены”. Яго машына сутыкнулася з мікрааўтобусам Volkswagen Transporter, у якім ехалі мужчына і жанчына. Volkswagen ад удару развярнула на 180 градусаў і перавярнула. Кіроўца і пасажырка, на шчасце, не пацярпелі. Траўмамі абышлося і ў тых, хто быў у Renault – нязначныя ўшыбы атрымала дачка кіроўцы, паведамляе “Камерцыйны кур’ер”.

Фота: “Камерцыйны кур’ер”

Дзяржаўны рытуальны цэнтр у Бабруйску шантажом прымушаў кліентаў набываць агароджы

Калі людзі адмаўляліся ставіць агароджу ад гарадскога манапаліста, ім пагражалі пахаваць цела блізкага чалавека на ўчастку з высокім узроўнем грунтовых вод.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвясціла, што дзяржаўны Бабруйскі цэнтр рытуальных паслуг нарэшце выканаў патрабаванне рэгулятара і з цяперашняга часу перастае прымушаць сваіх кліентаў набываць і ўсталёўваць абавязковую агароджу на могілках. Дагэтуль МАРГ ужо выносіў папярэджанне гарадскому манапалісту за тое, што рытуальная служба шантажом прымушала людзей аплачваць неабавязковыя паслугі.

Так, паведамляецца, што пры выдзяленні ўчасткаў для пахавання ў сектары агародж на могілках “Усходнія” цэнтр патрабаваў абавязкова набыць у яго агароджу і аплаціць працы па яе мантажы. Усё гэта павінна быць зроблена пасля заканчэння працэдуры пахавання. Калі чалавек, які звярнуўся, адмаўляўся, то спецыялісты арганізацыі прапаноўвалі яму месца для пахавання ў агульным шэрагу, папярэджваючы, што месца размешчана ў нізіне і пры копцы магілы на дне ямы будзе стаяць вада. 

Цяпер жа антыманапольнае ведамства на сваім афіцыйным сайце паведаміла, што бабруйскія рытуальшчыкі выканалі папярэджанне МАРГ. Купляць агароджу і аплачваць яе мантаж больш не трэба. Антыманапольнае расследаванне ў адрас прадпрыемства спынена – паведамляюць “Навіны Бабруйска”.

Фота з адкрытых крыніц

Азартная леди из бобруйского турагенства проигрывала деньги клиентов «одноруким бандитам»

Директор туристической фирмы в Бобруйске задержана за злоупотребление служебными полномочиями в особо крупном размере.

Оперативников УВД Бобруйска заинтересовала 43-летняя директор  филиала туристической фирмы, сообщает телеграмм-канал «МВД Беларуси». Выяснилось, что женщина присваивала деньги клиентов, забирая их из кассы и тратила похищенное на игровые автоматы. Общий ущерб – 80 тысяч рублей. Возбуждено уголовное дело за хищение путем злоупотребления служебными полномочиями в особо крупном размере.  Азартной даме грозит до 12 лет лишения свободы.

 Фото носит иллюстративный характер.

Кіроўца аўтобуса ў Бабруйску не справіўся з паваротам – у пасажыра пералом з разрывам лёгкага

Бабруйскі кіроўца гарадскога аўтобуса здзейсніў вельмі няўдалы паварот, перавозячы пасажыраў – задняе кола наехала на бардзюрны камень і выскачыла на тратуар. У выніку аднаго з пасажыраў так падкінула, што ён паваліўся на падлогу і атрымаў пералом рабрыны з разрывам лёгкага і пнеўматораксам.

Супраць 61-гадовага кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Адзначаецца, што вадзіцеь аўтобуса неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за стварэнне аварыйнай абстаноўкі і пакіданне месца аварыі. Нагадаем, што ў Бабруйску доўгі час крытычна не хапала кіроўцаў гарадскіх аўтобусаў, аўтапарку прыходзілася адмяняць дзясяткі гарадскіх рэйсаў.

Фота ілюстрацыйнае 

Што за таямнічая японская дэлегацыя прыязджала на бабруйскі “ФанДОК” – разбіраемся

Здаецца, буйная японская фірма-забудоўшчык не цураецца санкцый і плануе супрацоўнічаць з беларускімі пастаўшчыкамі.

Навіну пра візіт прадстаўнічай японскай дэлегацыі на бабруйскі завод, вытворцу мэблі,  размясціў афіцыйны сайт Бабруйскага гарвыканкама, а потым прадублявалі іншыя гарадскія паблікі. Сама навіна пры гэтым атрымалася незвычайна лаканічнай: “Делегация из Японии посетила ОАО «ФанДОК»” – паведамляе загаловак, а сам тэкст навіны наступны: “Визит был направлен на установление партнерских отношений и переговоры о возможном сотрудничестве.” І на гэтым усё – толькі фотаздымкі без ніякіх каментарыяў.

Ніякай падрабязнай інфармацыі пра візіт не з’явілася ні на афіцыйным сайце гарвыканкама, ні на іншых рэсурсах, што даволі дзіўна. Ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў наладжванне партнёрскіх сувязяў з буйным замежным бізнэсам, што прадстаўляе краіну з “Вялікай сямёркі”, цягне на сенсацыю, альбо, прынамсі, на моцны інфармацыйны шум. А тут – цішыня.

З дапамогай нашых цудоўных калег з партала hrodna.life нам удалося ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў таямнічай японскай дэлегацыі. Такім чынам, знаёмцеся. На чале візіта – выканаўчы дырэктар і старшыня праўлення карпарацыі Land Business co., ltd Масамічы Камей. На фотаздымку ніжэй, з афіцыйнага сайту кампаніі ён справа. Злева – прэзідэнт фірмы і таксама выканаўчы дырэктар Тэцура Марысаку, які таксама браў удзел у візіце ў Беларусь.

Land Business co., ltd – гэта буйная японская карпарацыя з рынкавай капіталізацыяй больш чым у 4,7 мільярды долараў. Яна займаецца ў асноўным здачай нерухомасці ў арэнду – фірма набывае зямлю, сама займаецца праектаваннем і ўзвядзеннем на ёй будынкаў, якія потым прапануе пад офісы. Складана ў гэта паверыць, але, магчыма, інтарэс Land Business да бабруйскага “ФанДОКа” палягае якраз у пастаўках мэблі для іх памяшканняў, якія прапануюцца адразу абсталяванымі.

Зацікаўленасць да супрацоўніцтва з беларускім бокам кіраўніцтва Land Business co. праяўляла яшчэ з канца 2021 года. У снежні таго года старшыня праўлення Масамічы Камей наведваў Беларусь з дзелавой місіяй і на прыёме ў беларускага пасла ў Японіі Руслана Есіна дзяліўся сваімі разважаннямі наконт супрацоўніцтва:

“Улічваючы якасць выпускаемай прадукцыі, японская кампанія плануе прадоўжыць супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі-экспарцёрамі вырабаў са шкла, мэблі, прадуктаў харчавання і алкагольных напояў”.

Алакогльныя напоі тут не павінны засмучаць – Land Business co. мае таксама дачэрні рэстаранны бізнэс у выглядзе Pelican Moon Cafe, генеральным дырэктарам якога выступае ўсё той жа Масамічы Камей.

У публічным полі не сустракаецца інфармацыі пра супрацоўніцтва Land Business co. з беларускімі прадпрыемствамі пасля візіту ў 2021 годзе і аж да вясны 2024-га. Выглядае, што гэта звязана з удзелам Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны і ўвядзеннем санкцый урадам Японіі супраць нашай краіны ў сакавіку 2022 года. Тады пад абмежаванні трапілі прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы і арганізацыі, звязаныя з ваеннай прамысловасцю. У канцы 2023 года санкцыйны спіс павялічыўся за кошт новых абаронных прадпрыемстваў і стаў уключаць таксама абмежаванне на транзакцыі і замарозку банкаўскіх актываў. Але, як бачым, прайшоў час, прайшлі першыя эмоцыі, і бізнэс стаў проста бізнэсам.

Санкцыйны рэжым, канечне, не азначае аўтаматычнай забароны на любыя дзелавыя кантакты. Але падобная актыўнасць на рынку краіны, саўдзельніка ў ваеннай агрэсіі і ваенных злачынствах, відавочна, можа нанесці іміджавыя страты для прадпрыемства. Магчыма, што з гэтым якраз і звязана лаканічнасць афіцыйных звестак пра візіт кіраўніцтва японскай карпарацыі. Разам з тым, за апошні час гэта ўжо не першы прыезд японскай дэлегацыі ў Беларусь.

Перакладчыца з японскай мовы Наталля Вецік з Мінска, якая працавала з дэлегацыяй, распавядае ў сваім Instagram, што “Не прошло и месяца с прошлого визита, как вот целая делегация из 17 японских руководителей разного уровня обсуждает возможности поставки белорусских тканей и готовых изделий из Беларуси в Японию.”

Мы паспрабавалі звязацца з кіраўніцтвам Land Business co. і адправілі на E-mail карпарацыі зварот, у якім папрасілі адказаць на пытанні – “Як упісваецца магчымае дзелавое супрацоўніцтва паміж буйной японскай кампаніяй і беларускімі прадпрыемствамі ў ваша бачанне сітуацыі, калі Японія ўвяла маштабныя санкцыі супраць многіх беларускіх прадпрыемстваў з-за ўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны? Ці прытрымліваецца ваша кампанія этычных прынцыпаў у вядзенні бізнесу?”

Адказу на наш зварот, адпраўлены ў пачатку чэрвеня, дагэтуль не паступіла. Таксама мы падрыхтавалі зварот у Японскую Федэрацыю Бізнэса KEIDANREN, да якой карпарацыя далучылася ў ліпені 2014 года. 

“Уварванне Расіі ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года, стварае сур’ёзную пагрозу міру і бяспецы ва ўсім свеце, выклікаючы каскад крызісаў.” – гаворыцца ў Хартыі карпаратыўных паводзін, апублікаванай бізнэс-федэрацыяй KEIDANREN у снежні 2022 года. 

Спадземся атрымаць ад Федэрацыі адказ на зварот, і, канечне, будзем трымаць нашых чытачоў у курсе, калі з’явіцца новая інфармацыя пра таямнічыя візіты акул японскага бізнэса на Магілёўшчыну.

Фота: bobruisk.by і з адкрытых крыніц

П’яны кіроўца ў Бабруйску збіў насмерць вядомага доктара, аглядзеў сваю машыну і паехаў

З’явіліся падрабязнасці трагічнай аварыі ў Бабруйску, у якой загінуў вядомы ў горадзе доктар-анколаг Сяргей Нікіцін. Вечарам 10 чэрвеня ён разам з жонкай ішоў дахаты з гаража па ўзбочыне дарогі. У нейкі момант жанчына пачула імклівае набліжэнне аўтамабіля, азірнулася, і пабачыла, як яе мужа збівае аўтамабіль.

Кіроўца праехаў яшчэ некалькі дзясяткаў метраў і спыніўся. Як паведамляюць у Бабруйскім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, пасля аварыі вадзіцель выйшаў з аўтамабіля, аглядзеў яго, потым азірнуўся на цела збітага мужчыны. Нягледзячы на спробы відавочцаў яго спыніць, 38-гадовы кіроўца сеў у сваю машыну і з’ехаў з месца ДТЗ. Пазней ён не справіўся з кіраваннем і разбіўся аб забор, пасля чаго быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Праверка паказала ў яго 2 праміле алкаголю. Мужчына патлумачыў, што ў гэты дзень ён рамантаваў сваю машыну ў гаражы і выпіваў. Цяпер н пад вартай.

Фота: Следчы камітэт, “Вячэрні Бабруйск”