Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег – цяпер і ў Дрыбіне

Нядаўна беларуская міліцыя абвясціла, што раней асуджаныя грамадзяне краіны будуць прыцягвацца да грамадскіх прац. Гэта закране людзей, якія раней былі ў зняволенні і цяпер вызваліліся, а таксама тых, каму судом было вынесенае пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.

Continue reading “Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег – цяпер і ў Дрыбіне”

На чэлендж па ўборцы снегу ў Клічаве вывелі выхаванцаў дзіцячага садка – мілае відэа

На ТікТок ролік з дзеткамі сабраў ужо 130 тысяч праглядаў.

Выхавацельніца дзіцячага садка №1 у горадзе Клічаве выставіла ў свой ТікТок ролік з дзеткамі, дзе яны далучаюцца да чэленджа па ўборцы снега.

@lavrinovichksen ❤️ #1садКличев #кличев #челлендж #уборкаснега #детицветыжизни ♬ оригинальный звук – KSENIYA 🔗 MORDUS

“Разам з дзіцячым садком нумар адзін горада Клічава далучаемся да чэленджа. – гаворыць па-беларуску за кадрам выхавацелька Ксенія – Музыка грузінская, уборка снега дзіцячая”.

Ролік сабраў каля 130 000 праглядаў і ў асноўным толькі замілаваныя каментарыі – “Посмотрел много вариантов этого челленджа, скажу так!!! Все показуха, а вот тут искреннее некуда” – напісаў карыстальнік Яўген. “Очень мило!!! радуюсь) улыбка на лице) вы супер!!!!!” – напісала іншая карыстальніца соцсеткі.

Фота: ТікТок, скрыншот 

 

Пад Мсціславам падчас уборкі снегу загарэўся пагрузчык

Франтальны пагрузчык “Амкадор” загарэўся падчас уборкі снегу каля вёскі Сапрынавічы Мсціслаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС. Машына належыць мясцоваму філіялу “Магілёўаўтадора”. У выніку абгарэлі маторны адсек, кабіна, калёсы. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару, верагодна, заключаецца ў парушэнні правілаў карыстання электраабсталявання.

Фота ілюстрацыйнае.

У Магілёве з’явіліся чатыры новых снегаўборачных машыны

Пра гэта агенцтву БелТА расказаў дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства Мікалай Харц. 

– На ўзбраенне нашага прадпрыемства паступілі чатыры камбінаваныя дарожныя машыны на базе МАЗ. Яны ўніверсальныя. Зімой абсталяваны шчоткамі для ўборкі дарог і апрацоўкі вуліц супрацьгалалёдным складам. Улетку іх пераабсталююць пад палівальна-мыйныя, якія ў спякоту будуць абрашаць дарогу і дапамагаць камунальным службам у палівальных працах. – паведаміў чыноўнік.

У найбліжэйшыя дні новыя машыны ў поўным складзе выедуць на маршруты для ўборкі і апрацоўкі вуліц горада.

Акрамя гэтага, у канцы мінулага года тэхніку ДМП дапоўнілі тры самазвалы МАЗ грузападымальнасцю 25 т. Цяпер машыны ўжо працуюць – заняты на адвозцы снегу на спецыяльна абсталяваны палігон. 

Пасля зімы машыны задзейнічаюць у перавозцы асфальта для рамонту дарог, нарыхтоўцы пяску і друзу. Аўтапарк камунальнага прадпрыемства ў снежні мінулага года дапоўнілі яшчэ тры трактары з адваламі і шчоткамі.

Фота: БелТА

Кожны пяты аб’ект на Магілёўшчыне прыбраны ад снегу дрэнна – санэпідэмслужба

Дзяржаўная санітарна-эпідэміялагічная служба правяла маніторынг уборкі снега за перыяд з 25.11.2022 па 23.12.2022 на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Было абследавана 5916 тэрыторый і аб’ектаў што да правядзення суб’ектамі гаспадарання супрацьгалалёдных мерапрыемстваў. Парушэнні ў частцы несвоечасовай ачысткі снегу выяўлены на 1220 аб’ектах – а гэта 20% ад агульнай колькасці, несвоечасовага прымянення супрацьгалалёдных сродкаў на 159.

Асноўная частка парушэнняў прыпадае на ўнутрыдваровыя тэрыторыі  – праезды, пешаходныя дарожкі, тратуары, вуліцы, аўтадарогі. Таксама парушэнні выяўляліся на прыпыначных пунктах, аб’ектах гандлю, прамысловых прадпрыемствах.

Па выніках нагляду за выяўленыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства вынесена 15 пастаноў аб накладанні штрафу – паведамляецца на афіцыйным сайце санстанцыі.

Фота ілюстрацыйнае.