Якое надвор’е чакае нас гэтай вясной

На Магілёўшчыне сёлета незвычайна цёплая зіма скончылася зацяжным пахаладаннем. Трывалы мінус працягваецца ў нашым рэгіёне і зараз – прынамсі, у начны час. Такое ссоўванне халадоў з каляндарнай зімы на раннюю вясну нярэдка сігналізуе пра доўгую зіму і халодныя веснавыя месяцы. Што нам чакаць ад надвор’я ў гэтым годзе, расказваюць сіноптыкі.

Паводле папярэдняга прагноза, вясна сёлета будзе даволі цёплай. Чакаецца, што сярэдні тэмпературны паказчык будзе вышэй за норму. Што да ападкаў, то іх узровень чакаецца блізкі да нормы. Зрэшты, на захадзе нашай краіны можа быць нязначны дэфіцыт ападкаў.

Сіноптыкі падкрэсліваюць, што на надвор’е на еўрапейскім кантыненце, магчыма, будзе ўплываць атмасферную з’яву Ла-Нінья. Не выключана, што з-за апошняга дасць аб сабе ведаць такая анамалія, як высокі ціск.

Фота: mogilev.media

Воблачна, туманы і мала дажджоў – якое надвор’е чакаецца на гэтым тыдні

Прагноз на тыдзень па Магілёўскай вобласці – снегу пакуль не чакаецца, вялікіх дажджоў таксама. Будзе воблачна, раніцай і ноччу – туманна. Тэмпература паветра днём у пачатку тыдня чакаецца ў межах +11°C – +12°C. Пад канец тыдня яна падрасце да +15°C – +17°C. 

Начныя тэмпературы на працягу тыдня будуць хістацца. Калі ў панядзелак і аўторак чакаецца +10°C ноччу, то ў сераду ноччу пахаладае да +5°C, пры тым што днём тэмпература ў гэты дзень павысіцца да +15°C. Напрыканцы тыдня начныя тэмпературы вернуцца да ўзроўню +10°C – +11°C.

Сіноптыкі папярэджваюць, што Беларусь на працягу новага тыдня будзе знаходзіцца пад уздзеяннем атмасферных франтоў ад цыклона над Бранскай вобласцю Расіі. Асаблівых ападкаў не чакаецца, толькі кароткачасовыя дажджы ў панядзелак і ў чацвер-пятніцу. Ноччу і раніцай – туман.

Фота: mogilev.media

Адзін дзень гарачыні, а потым дажджы і прахалода – надвор’е на Магілёўшчыне на новы тыдзень

Спёка і задуха яшчэ будуць панаваць у Магілёўскім рэгіёне на самым пачатку новага тыдня – прагназуюць сіноптыкі. Так, у панядзелак 1 ліпеня ўмовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія рухаюцца з захаду, і вельмі цёплая паветраная маса. Днём па ўсёй краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, тэмпература паветра да +30 +34°С.

Франтальны падзел будзе вызначаць надвор’е і ў аўторак, 2 ліпеня. Заходняя частка Беларусі пры гэтым трапіць пад уздзеянне прахалодных паветраных мас, тады як на ўсходзе захаваецца высокая тэмпература. Сутыкненне франтоў прывядзе да вялікай колькасці ападкаў. На Магілёўшчыне чакаюцца дажджы і навальніцы, моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +20°С, днём +25°С.

3 ліпеня ўмовы надвор’я ў асноўным будуць вызначаць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +11 +18°С, днём +20 +21°С.

Воблачнае надвор’е з невялікімі дажджамі прагназуецца на апошнія дні тыдня. Тэмпература паветра крыху павысіцца, да +26 °С у чацвер, 4 ліпеня. У пятніцу чакаецца +24 °С. На выходных – без асаблівых ападкаў, сонечна, +23°С +28°С.

Фота: mogilev.media

Зноў пахаладае, снег і вецер – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

На пачатку наступнага тыдня надвор’е на Магілёўшчыне будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, якія рухаюцца з тэрыторыі Балтыйскага мора. Чакаюцца ападкі – снег і мокры снег. Ноччу чакаецца тэмпература +1°С, днём у панядзелак яна апусціцца да нуля. 

У ноч на аўторак на тэрыторыю Беларусі прыйдуць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі, што прывядзе да паступовага пахаладання. Захаваецца ветранае надвор’е – адзначае Белгідрамет. Тэмпература паветра ноччу чакаецца каля -2°С, днём зноў каля нуля. Магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу.

Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў сераду. У некаторых раёнах магчымыя ранішнія туманы, тэмпература паветра будзе вагацца каля нуля – ноччу -2°С, днём +1°С. Чакаюцца ападкі.

Пачынаючы з чацвярга на Магілёўшчыне чакаецца паступовае пахаладанне. Начныя тэмпературы будуць апускацца да -6°С ў ноч на чацвер і -9°С ў ноч на пятніцу. Дзённыя тэмпературы чакаюцца каля -2°С у чацвер, -3°С у пятніцу. Вецер слабы, невялікі снег.

У апошнія дні тыдня, на выхадных, узмацніцца вецер і крыху падрасце тэмпература паветра. Сіноптыкі прагназуюць вяртанне да нулявой тэмпературы днём у суботу і ўстойлівую плюсавую – днём 10 лютага.

Фота з адкрытых крыніц

Халодна, потым цёпла, потым зноў халодна – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

На наступным тыдні тэмпература паветра, як прагназуюць сіноптыкі, будзе крыху вышэйшай за кліматычную норму. З-за пацяплення жыхароў Магілёўшчыны чакаюць туманы і вільготнасць да 90 працэнтаў, на небе ў асноўным будзе воблачна.

У панядзелак чакаецца снег і мокры снег, месцамі слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Часам чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы ў панядзелак ад -9°С, днём -4.

У аўторак таксама прагназуецца снег і мокры снег. Тэмпература паветра крыху павысіцца – мінус 3°С ноччу і плюсавая тэмпература днём.

У сераду днём зноў пройдзе мокры снег з дажджом, прычым у гэты час сутак ападкі будуць моцнымі. Месцамі – галалёд і галалёдзіца. Уначы 0, днём +2°С.

Папярэдне ў чацвер на большай частцы Беларусі, а ў пятніцу – па ўсёй Магілёўшчыне пройдзе снег, мокры снег. Уначы ў чацвер каля +1°C, днём +2. У пятніцу чакаецца -2 ноччу. і -1°С днём.

У наступныя выходныя зноў пахаладае, магчыма, пройдзе кароткачасовы снег. Уначы ў суботу -6°С, у сярэдзіне дня да -3, у нядзелю – ад -10 да -5 марозу.

Снег, дождж, галалёд – надвор’е на выходныя

У пятніцу 19 студзеня на Магілёўшчыне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Атмасферу будзе вызначаць уплыў франтальных падзелаў – адзначае Белгідрамет. Раніцай чакаюцца ападкі, днём – яснае надвор’е. На дарогах галалёд. Тэмпература паветра -3 -5°С, бліжэй да вечара яна апусціцца да -7°С.

Continue reading “Снег, дождж, галалёд – надвор’е на выходныя”

Галалёд, мокры снег і да -13°C – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

Тэмпературныя арэлі абяцаюць сіноптыкі на наступны тыдзень на Магілёўшчыне.

Continue reading “Галалёд, мокры снег і да -13°C – прагноз надвор’я на наступны тыдзень”

Першыя дзённыя маразы і снег – надвор’е на ўікенд

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць павольныя паніжэнне тэмператур і набліжэнне зімовых умоў. У найбліжэйшыя выходныя слупок тэрмометра панізіцца ніжэй 0°С.

17 лістапада, у пятніцу, прагназуецца воблачнае з магчымымі ападкамі, у тым ліку ў выглядзе мокрага снега, надвор’е. Уноч да -3°С, у ранішнія гадзіны да -2°С, у вячэрнія – да -1°С (будзе адчувацца як -5°С). Днём каля 0°С (па адчуваннях як -3°С) пры панаванні паўночна-ўсходніх і ўсходніх вятроў хуткасцю да 2-4 м/с. Месцамі галалёдзіца. Сонца ўзыйдзе а 08:30, зойдзе а 16:58. Працягласць дня складзе 8 гадзін 28 хвілін.

18 лістапада, у суботу, чакаецца пераважна воблачнае са снегам у начныя гадзіны надвор’е. Уноч да -3°С, у ранішнія гадзіны да -2°С, у вячэрнія – да -2°С. Днём каля 0    +1°С пры панаванні паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 3-5 м/с. Месцамі галалёдзіца. 

19 лістапада, у нядзелю, будзе воблачна ў першай палове дня, ясна – у другой, без істотных ападкаў. Уноч слупок тэрмометра апусціцца да  -5°С, у ранішнія і вячэрнія гадзіны да -4°С. Днём каля -2°С пры панаванні паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 3 м/с. Месцамі галалёдзіца. Сонца ўзыйдзе а 08:33, зойдзе а 16:55. Працягласць дня складзе 8 гадзін 21 хвіліну.

Фота: mogilev.media

Мокры снег і каля нуля – надвор’е на новы тыдзень

На пачатку тыдня надвор’е на Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, што рухаецца з Бранскай вобласці Расіі ў Валагодскую – адзначае Белгідрамет. 13 лістапада чакаецца перавага воблачнага надвор’я. У многіх раёнах пройдуць дажджы, часам з мокрым снегам. Тэмпература днём да +6°С.

14 лістапада Беларусь апынецца пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы і атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы, днём месцамі – дождж, мокры снег. Уначы і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 +2°С, максімальная днём +1 +8°С.

15 лістапада прыйдуць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы.  Будзе воблачна з праясненнямі, месцамі чакаюцца ападкі – снег, мокры снег. Уначы і раніцай слабы туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ночу каля 0, днём +1°С.

Такое ж надвор’е чакаецца таксама ў чацвер і пятніцу – кая 0, дождж і мокры снег. У выходныя крыху пахаладае – да -2°С ноччу. Днём +1 +2°С, без істотных ападкаў.

Фота: mogilev.media

Нас чакаюць вялікія дажджлівыя выхадныя – прагноз надвор’я

Пятніца 3 лістапада чакаецца ўмерана воблачнай, а ўжо заўтра, 4 лістапада Белаусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты, ноччу моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 +10°С, максімальная днём +7 +14°С – паведамляе Белгідрамет.

У нядзелю 5 лістапада надвор’е будзе вызначаць франтальная сістэма, якая перамяшчаецца з Балканскага паўвострава. Будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца дажджы, а часам – моцныя дажджы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3 +8°С, максімальная днём +7 +14°С.

Воблачным і дажджлівым чакаецца таксама панядзелак 6 лістапада. Тэмпература паветра на Магілёўшчыне +8 +11°С. У апошні дзень вялікіх выхадных, 7 лістапада надвор’е прагназуецца таксама воблачнае, але з праясненнямі, без асаблівых ападкаў. Тэмпература паветра +7 +9°С.

Фота: mogilev.media