Галалёд, мокры снег і да -13°C – прагноз надвор’я на наступны тыдзень

Тэмпературныя арэлі абяцаюць сіноптыкі на наступны тыдзень на Магілёўшчыне.

У нядзелю, 14 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Тэмпература днём чакаецца каля -2 °C, ноччу на панядзелак яна захаваецца на гэтым жа ўзроўні.

У панядзелак 15 студзеня захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор’е, снег, мокры снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты, тэмпература паветра на Магілёўшчыне днём чакаецца каля 0 °С, ноччу -2°С.

У аўторак 16 студзеня на тэрыторыю рэгіёна пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі. У гэты дзень чакаецца снег і завіруха, тэмпература паветра панізіцца да -8, -13 °С у ноч на сераду.  

У сераду чакаецца янае, марознае надвор’е. А ўжо ў чацвер маразы адступяць – днём 17 студзеня чакаецца +1°С, а ў пятніцу, 18 студзеня, +2°С. Напрыканцы тыдня сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя снегапады, магчыма, з дажджом.

Фота: masheka.by