У Бабруйскім раёне гарэў сарай, гаспадар атрымаў апёкі

Пажар адбыўся ў в. Арсічы Бабруйскага раёна 19 верасня. Пры самастойным тушэнні пажару гаспадар атрымаў апёкі 1-2 ступені 3% цела.

У выніку пажару знішчаны сарай, пашкоджана сцяна суседняй гаспадарчай пабудовы – паведамляе МНС.

Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця.

Фота: МНС

У лазні пад Бялынічамі мужчына атрымаў апёкі 70% цела

У вёсцы Забалоцце Бялыніцкага раёна ноччу 18 верасня адбыўся пажар у лазні. На месцы ратавальнікі знайшлі мужчыну 1967 года нараджэння – ён атрымаў апёкі 70% цела. У гаспадарцы пацярпелы пражывае са сваёй маці 1942 года нараджэння. Ён шпіталізаваны – паведамляе “Зара над Друццю”.

Фота: МНС

У Слаўгарадскім раёне на пажары загінуў мужчына, хоць спрацаваў пажарны апавяшчальнік

Трагедыя адбылася на вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Слаўня Слаўгарадскага раёна. Сігнал пра пажар паступіў у МНС каля 111 гадзін дня 13 верасня – паведамляе газета “Прысожскі край”. Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з боку дома даносіўся гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Падчас тушэння пажару на падлозе ў пакоі быў знойдзены загінулы гаспадар – пенсіянер 1948 года нараджэння. У выніку пажару пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці. Найбольш верагодная прычына пажару – неасцярожнае курэнне.

Фота: МНС

На пажары ў Магілёве загінулі два мужчыны

Раніцай каля 6:00 на вуліцы Куцепава ў Магілёве суседдка пачула пах дыму ў пад’ездзе і выклікала ратавальнікаў. Падчас ліквідацыі пажару – гарэла кватэра на пятым паверсе “хрушчоўкі” – работнікі МНС знайшлі целы двух мужчын. Імі аказаліся гаспадар кватэры 1955 года нараджэння і мужчына 1971-га года нараджэння, што часова жыў у гэтай кватэры – паведамляе прэс-служба МНС. У выніку пажару абгарэла канапа. Прычыны высвятляюцца.

Фота, відэа: МНС

На пажары ў Бабруйску загінулі тры чалавекі

У ноч на 10 верасня, каля 03:00 гадзін, здарыўся пажар на вуліцы Цагельнай у Бабруйску. Калі работнікі МНС прыбылі на месца, дом ужо гарэў адкрытым полымем. Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі целы трох загінуўшых чалавек, двух мужчын 1967 і 1974 гадоў нараджэння і жанчыны, асоба якой высвятляецца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

У Магілёве ў прыватным сектары гарэў дом

Увечары 31 жніўня адбыўся пажар у прыватным жылым доме ў г. Магілёве па вул. Чырвонагвардзейскай – паведамляе МНС.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, дом гарэў адкрытым полымем. Чатыры чалавекі, у тым ліку тры пенсіянеры, паспелі пакінуць будынак загадзя і не пацярпелі. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар.

Прычына пажару будзе высветлена спецыялістамі.

Фота: МНС

У «Е-Сіці» здарыўся пажар

Пажар адбыўся 15 жніўня ў Магілёве ў гандлёвым цэнтры “Е-Сіці”, у дапаможным памяшканні на 1 паверсе, якое арандуе клінінгавая кампанія – паведамляе МНС.

Узгаранне ліквідаваў дырэктар кампаніі з дапамогай парашковых вогнетушыцеляў да прыбыцця ратавальнікаў.

У выніку пажару пашкоджаны стэлаж з асабістымі рэчамі, закураны сцены і столь у памяшканні. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

У Магілёве гарэлі адходы бытавой тэхнікі

У Магілёве па зав. Гаражнаму адбыўся пажар – гарэлі адходы бытавой тэхнікі. Ніхто не пацярпеў – паведамляе МНС. Пажар ліквідаваны.

Фота: МНС

У Глускім раёне на пажары загінуў мужчына

Трагедыя адбылася раніцай 7 жніўня ў прыватным доме ў вёсцы Поблін Грускага раёна. Ратавальнікамі на месцы ўзгарання было знойдзена цела 41-гадовага мужчыны. Загінулы пражываў адзін.

У выніку пажару знішчаны ложак, часткова знішчана падлога, пашкоджана перакрыцце, закурана маёмасць. Прычына пажару высвятляецца – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

 

На вуліцы Якобоўскага цалкам выгарала машына – відэа

Здарэнне адбылося каля 8 гадзін раніцы 4 жніўня недалёка ад абутковай фабрыцы на вуліцы Якубоўскага. Прычыны пажару высвятляюцца.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Навіны Магілёўскага рэгіёну (@mogilev.media)

Відэа: тэлеграм Мой Магілёў