У Хоцімску засялілі рыбай гарадское возера і тут жа забаранілі ў ім рыбачыць

Пруд, створаны ў русле ракі Жадунька ў Хоцімску засялілі карпамі, таўсталобікамі і белым амурам – паведамляе “Шлях Кастрычніка”. І адначасова Хоцімскі райвыканкам прыняў рашэнне, якое забараняе аматарскую рыбалку на гэтым гарадскім возеры. Забарона будзе дзейнічаць да 1 верасня 2024 года, на вадаёме плануецца правядзенне рэйдаў прыродаахоўнай інспекцыі.

Фота: “Шлях Кастрычніка”