У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі запрошаныя за святочны стол у памяшканне горацкага ЗАГСу з нагоды праваслаўнага свята Покрыва Прасвятой Багародзіцы і Дня маці. Паводле выдання “Горацкі веснік”, прысутныя жанчыны сваім “добрасумленным стаўленнем да працы і выхавання дзяцей паказалі прыклад сапраўднага жаночага прызначэння”.

– Мы сягоння ў Год якасці па-горацку ўшаноўваем лепшых шматдзетных мам блізнятак, двайнятак і трайнятак, якія актыўна прымаюць удзел у правядзенні ўсіх мерапрыемстваў у раёне – так патлумачыла выбар запрошаных на мерапрыемства жанчын намесніца старшыні райвыканкама Ларыса Крывіцкая.

Тое, што “лепшых шматдзетных мам” ушаноўваюць менавіта “па-горацку”, сведчаць афіцыйныя фотаздымкі з сустрэчы. Жанчын пасадзілі за стол, на якім сваім пустым нутром зеўралі кубкі для гарбаты на працягу ўсяго мерапрыемства.

шматдзетныя маці

Як можна пабачыць, ніводная жанчына з запрошаных так і не дакранулася слодычаў на стале, а кубкі так і засталіся пустымі да самага завяршэння фотасесіі. Складваецца ўражанне, што ў святочны для іх дзень, шматдзетныя маці так і прасядзелі ўсё мерапрыемства, склаўшы рукі на каленях і самотна паглядаючы на прыбраны стол.

Дзень маці

Пакравы

Маці блізнятак, двайнятак і трайнятак

рукі на каленях

Фота: “Горацкі веснік”

Зваршчык у Горках прабраўся вечарам на працу, каб напіцца там, заснуць і ўсё спаліць

Употай прабраўшыся на сваю працу ў магазін “Мастак” у Горках позна вечарам, работнік зладзіў пажар у кацельнай. 

Вечарам 27 жніўня аўтаматычная сігналізацыя спрацавала ў краме “Мастак” у Горках. Як высветлілася, каля 20.00 у кацельную крамы прабраўся супрацоўнік, які працуе тут зваршчыкам, хоць яго працоўны дзень завяршыўся ў 17.00. Калі ратавальнікі прыбылі на месца пажару, то пабачылі агонь у кацельнай, а на падлозе ляжаў п’яны мужчына. На месцы пажару была знойдзеная пустая бутэлька з-пад гарэлкі, пачка цыгарэт і запальнічка. Прычынай пажару лічыцца неасцярожнасць пры курэнні – піша “Горацкі веснік”. Агнём ад пажару знішчаная маёмасць у кацельнай, у тым ліку бензарэз.

Фота: “Горацкі веснік”

У Горках тыдзень не маглі адрамантаваць парваную трубу

Служба 115 не прымала заяўку, а да дыспетчараў было проста не дазваніцца. “Нажаль, негатыўна спрацаваў чалавечы фактар” – патлумачылі ў вадаканале.

На працягу тыдня ў раёне чацвёртага корпуса сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках з-пад зямлі біла вада – паведамляе “Горацкі веснік”. Прарыў трубы здарыўся ў раёне 16 жніўня, і ў той жа дзень карэспандэнт выдання спрабавала датэлефанавацца ў дыспетчарскую службу водаканала. Там проста не бралі слухаўку. Не адказвалі і па іншым, альтэрнатыўным нумары, які падказалі ў цэнтральнай дыспетчарскай службе Магілёўскага абласнога водаканала. Дазваніцца атрымалася да “115”, і там, здавалася, заяўку прынялі. 

Але так толькі здавалася. Праз два дні ўсё той жа паток вады біў з месца прарыву, а на тэрыторыі Акадэміі пачало ўтварацца невялікае азярцо. На паўторны званок у “115” дыспетчар раздражнёна патлумачыў, што падчас папярэдняга званка быў не прыём заяўкі, а кансультацыя, і толькі з другога разу была аформленая скарга.

Горки водоканал
Па стане на 19 жніўня

20 жніўня пытанне пракаментаваў ужо начальнік водаканалізацыйнага ўчастка Горацкага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» Ігар Сільвестраў:

– Мы ў курсе дадзенай аварыі, заяўка ад службы 115 была перададзена 18 жніўня. На жаль, наш участак не мае ўласнай дыспетчарскай службы, усе нашы спецыялісты знаходзяцца ў пастаянных раз’ездах па працоўных пытаннях, бо вельмі вялікі аб’ём работ у горадзе і ў вёсцы. Таму датэлефанавацца па стацыянарных нумарах сапраўды бывае цяжка. Што ж тычыцца парыву, то ён дастаткова шырокі і складаны. І ў гэтай сітуацыі ёсць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя прычыны. Акрамя ўсяго, нажаль, негатыўна спрацаваў чалавечы фактар. Усё гэта разам паўплывала на тэрміны рамонтных работ.

20 жніўня, як паведамляе “Горацкі веснік”, заяўка была нарэшце закрытая. Прарыў ліквідавалі. 

горки академия

Фота: “Горацкі веснік”

Дзеці ў Горацкім раёне палілі петарды і спалілі 20 тон саломы

Калі сталі заканчвацца запалкі, трое школьнікаў развялі касцёр каля скірды з саломай – каб захаваць агонь. Ён і перакінуўся на 20 тон саломы, што стаялі ў полі.

Вечарам 21 жніўня тры падлеткі ў Горацкім раёне каля вёскі Вялікая Каралёўка гуляліся, падпальваючы петарды – паведамляе прэс-служба МНС. Калі запалкі ў іх сталі заканчвацца, дзеці вырашылі развесці касцёр, каб захаваць агонь. Касцёр яны развялі якраз каля скірды з саломай, у якой ляжала 20 тон рулонаў. Неўзабаве агонь перакінуўся на салому, яна ўспыхнула, а дзеці спалохаліся і ўцяклі. Дзядуля аднаго з хлопцаў і выклікаў пажарных, якія змаглі выратаваць толькі палову скірды.

Фота, відэа: МНС

 

У Горках перасталі абвяшчаць прыпынкі – жыхары скардзяцца, але праблему рашыць няма каму

У гэтым годзе ў Горках на ўсіх аўтобусных маршрутах адключылі галасавое абвяшчэнне прыпынкаў, і да гэтага часу яно не працуе. Пра гэта распавёў дырэктар аўтапарка Мван Вабішчэвіч і патлумачыў, што гэтае адключэнне было звязана са зменай гарадскіх маршрутаў і назваў прыпынкаў.

У адказ на скаргі жыхароў, якія заўважаюць, што праблема становіцца асабліва актуальнай у часы прыёмнай кампаніі ў Горацкую сельгасакадэмію і ў першыя дні новага навучальнага года, дырэктар аўтапарка развёў рукамі. Зараз у штаце няма спецыяліста, які змог бы начытаць і ўсталяваць на кожную машыну новы тэкст. Заказваць падобную працу ў Магілёве для прадпрыемства занадта затратна, бо прыйдзецца адвозіць у абласны цэнтр усе гарадскія аўтобусы.

Вырашыць сітуацыю Іван Вабішчэвіч паабяцаў да 1 верасня.

Фота: “Горацкі Веснік”

В Горецком районе строят дороги по новой, прорывной технологии – известной с 1970-х

Цивилизация приходит в самые отсталые местности. В Горецком районе осваивают ресайклинг.

Добавлением цемента в гравийное покрытие решили исправить дороги в Горецком районе. «Горецкий район исторически является первопроходцем многих прорывных технологий, которые впоследствии успешно внедряют в стране в различных отраслях экономики» – сообщается на сайте облисполкома.

Тридцать лет в Беларуси не было войны, но дороги в глубинке остались фронтовыми, несмотря на контроль со стороны Лукашенко. Это заметил «председатель облисполкома Анатолий Исаченко, который минувшей осенью во время рабочей поездки по Горецкому району обратил внимание, как по этой гравийной дороге в распутицу большегрузные автомобили с трудом доставляли с полей КСУП «Овсянка имени И. И. Мельника» сахарную свеклу, рискуя увязнуть в глубоких колеях».

Исправлять ситуацию решили с помощью технологии ресайклинга, которую журналисты описали в мельчайших подробностях. Упомянуть забыли лишь о том, что «прорывной» технологии – сто лет в обед.

Метод ресайклинга появился в конце 70-х годов прошлого столетия сначала в Западной Европе, а спустя несколько лет в США. Как видим, до Беларуси ресайклинг добрался только сейчас.

Фото: “Горацкі веснік”

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Горацкага раёна – ён загінуў на Халхін-Голе

На месцы баёў каля ракі Халхін-Гол у Манголіі пошукавая экспедыцыя, занятая выяўленнем парэшткаў салдат, знайшла целы 27 байцоў. Сярод іх – Пётр Чарнамордзік з Горацкага раёна, што загінуў у баі ў 1939 годзе, паведамляе “Горацкі веснік”.

Раскопкі ў даліне ракі Халхін-Гол, на месцы баёў у 1939 годзе, праводзіліся ў межах Міжнароднай экспедыцыі «Халхін-Гол. Тым большая наша слава. 2024». Удзел у іх прынялі сябры Беларускага геаграфічнага таварыства. Падчас раскопак яны знайшлі і эксгумавалі парэшткі 27 байцоў, якія загінулі ў бітвах у 1939 годзе. Сярод загінуўшых у раёне сопкі Рэмезава, паблізу населенага пункта Сумбэр былі знойдзены астанкі загінуўшага воіна з Беларусі.

Як паведамілі ўдзельнікі экспедыцыі, «у байца сярод асабістых рэчаў былі супрацьгаз, рэмень, лыжка, хлорніца, фляга, патроны ў абоймах да вінтоўкі Мосіна, у нагруднай кішэні кашалёк. Баец ляжаў у ненатуральнай позе, з-за чаго было складана вызначыць межы раскопу. Правёўшы эксгумацыйныя працы, стала зразумела, што баец атрымаў раненне ў галаву, хутчэй за ўсё гэта раненне і стала прычынай гібелі. Пры далейшай рабоце з выяўленымі прадметамі з кашалька былі выняты дакументы, якія цудам захаваліся: камсамольскі білет, білет члена Осаавіяхіма, даведка аб здачы норм ГТА, распіска, выдадзеная Горацкім райваенкаматам аб канфіскацыі на захоўванне пашпарта. Захавалася нават фатаграфія байца, на якой з далёкага 1939 года на нас глядзіць малады хлопец».

Па ацалелых фрагментах дакументаў было ўстаноўлена, што гэта астанкі байца па прозвішчы Чарнамордзік, імя прачытаць было нельга, імя па бацьку – Мардухавіч. Ён быў прызваны Горацкім ваенкаматам у войска ў 1938 годзе.

Далейшыя пошукі дазволілі ўстанавіць поўнае імя байца – Чарнамордзік Пётр Мардуховіч, які нарадзіўся ў 1918 годзе на тэрыторыі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў вёсцы Рудкаўшчына.

Цяпер парэшткі воіна будуць пахаваны ў брацкай магіле ва Улан-Батары, а яго дакументы і рэчы перададуць у Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Фота: “Горацкі веснік”

Грозы атаковали несколько районов Могилевской области

Горели дома, баня, срывало шифер с телятника – в Славгородском, Быховском и Горецком районах.

Второго июля молния подожгла крышу бани в Славгородском районе. Хозяйки, 68-летней могилевчанки дома не было и МЧС вызывали соседи.

В деревне Кузьковичи Быховского района, спустя два часа, молния подожгла крышу нежилого дома. Повреждены перекрытия строения, сообщает областное управление МЧС Республики Беларусь.

В Горецком районе разбушевавшаяся стихия срывала десятки листов шифера с сельскохозяйственных построек.

Кроме того, подразделения МЧС восемь раз за два дня выезжали на уборку упавших деревьев.

Фото: МЧС Республики Беларусь.

У Горках падарвалі будынак старой кацельнай – відэа

У сацыяльных сетках жыхары Горак падзяліліся відэа з падрывам старой кацельнай. Паведамляецца, што будынак даўно не эксплуатаваўся.

Праблемны мост у Горках зноў патрабуе рамонту

Камунальнікам прыходзіцца рамантаваць гэты мост часам па два разы ў год. Ён размешчаны паміж вуліцамі Маркса і Кузняцова. І цяпер ён зноў патрабуе рамонту – паведамляюць horki.info.

Фота: horki.info