У Асіповічах шукаюць чалавека, ён знік яшчэ ў сакавіку

Пошукавы атрад “Фенікс” абвясціў пра пошук Эдуарда Татура з Асіповіч. Мужчына 1970 года нараджэння пакінуў свой дом у раённым цэнтры 31 сакавіка і з таго часу яго месцазнаходжанне невядомае. На выгляд яму 55-60 гадоў, рост 175-180 см, хударлявага целаскладу, валасы сярэдняй даўжыні сівыя, вочы шэрыя, носіць акуляры. На грудзях ёсць два шнары ад аперацый. Падрабязнасці пра працэс пошукаў – тут.

Фота: Атрад “Фенікс”

Двое падлеткаў уцяклі з прыёмнай сям’і пад Горкамі. UPD – дзяцей знайшлі

Міністтэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з атрадам “Фенікс” праводзіць пошукавую аперацыю – хлопчык 11 гадоў і дзяўчынка 14-ці зніклі ў вёсцы Мацюты Горацкага раёна.

Continue reading “Двое падлеткаў уцяклі з прыёмнай сям’і пад Горкамі. UPD – дзяцей знайшлі”

Зніклую дзяўчынку і жанчыну, што яе суправаджала, знайшлі

Валанцёрскі пошукавы атрад “Фенікс”, які абвяшчаў пра пошук чатырохгадовай Ксеніі Шэмель і 51-гадовай Алены Вядзяжкінай, заявіў сёння раніцай, што яны знайшліся.

“Алена Іванаўна і Ксенія былі знойдзены падчас сумесных пошукаў, у якіх бралі ўдзел валанцёры пошукава-выратавальнага атрада “Фенікс”, сваякі зніклых, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС г. Магілёва, валанцёры пошукава-выратавальнага атрада “Пульс” і добраахвотнікі” – гаворыцца ў паведамленні.

Фота: Атрад “Фенікс”

Чатырохгадовая дзяўчынка і яе няня прапалі ў Магілёве, аб’яўлены пошук

Пошукава-выратавальны атрад “Фенікс” абвясціў у тэрміновы вышук Ксенію Шэмель 2019 года нараджэння і 51-гадовую Алену Вядзяжкіну, што яе суправаджала. Дзяўчынка з няняй зніклі днём 28 верасня з дома па бульвары Непакораных і ў той жа вечар іх абвясцілі ў вышук. Верагодна, могуць знаходзіцца непадалёк ад Буйніч. 

Пры наяўнасці інфармацыі пра зніклых, атрад “Фенікс” просіць звяртацца па тэлефоне +375(29)222-10-19 (Viber, WhatsApp, Telegram), альбо 102.

Фота: ПВА “Фенікс”