Міністтэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з атрадам “Фенікс” праводзіць пошукавую аперацыю – хлопчык 11 гадоў і дзяўчынка 14-ці зніклі ў вёсцы Мацюты Горацкага раёна.
Чатырнаццацігадовая Ганна Зязуліна і яе адзінаццацігадовы брат Кірыл Хайдаршын зніклі позна ўвечары 31 сакавіка, і іх месцпзнаходжанне дагэтуль невядомае – піша прэс-служба МНС.
Паведамляецца, што яны сышлі з прыёмнай сям’і, хутчэй за ўсё, свядома, і раней таксама ўцякалі з дому. Пошукі працягваюцца.
Абноўлена: сёння стала вядома, што дзяцей знайшлі, яны жывыя і з імі ўсё добра.
Фота: “Фенікс”