Два пажары ў Магілёве, адзін у Бабруйску. Загінула жанчына

Днём 20 студзеня на Магілёўшчыне тройчы адбыліся пажары – паведамляе прэс-служба МНС. Трагічным стала ўзгаранне ў Магілёве ў аднапавярховым доме на дзве кватэры па вуліцы Макарава, 24. Тут ратавальнікі здолелі выцягнуць з агня мужчыну 1972 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з атручэннем. На месцы здарэння было знойдзена цела яго сужыцельніцы 1977 года нараджэння. Прычыны пажару высвятляюцца.

У той жа дзень здарыўся пажар у прыватным доме па вуліцы Восеньскай. Гаспадар дома, пенсіянер 1957 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння.

У 18:25 20 студзеня адбылося ўзгаранне ў незакрытым падвале пяціпавярховага дома па вуліцы Чарняхоўскага. З кватэр пад’езда супрацоўнікі МНС эвакуявалі 9 чалавек, пры гэтым адна з жыхарак, пенсіянерка 1951 года нараджэння была шпіталізаваная з атручэннем.

Фота ілюстрацыйнае