Бабруйчанку пабіліі за паяданне беляша ў тралейбусе – з’явіліся падрабязнасці

Штраф у памеры 1260 рублёў атрымаў бабруйчанін, які накінуўся на пасажырку тралейбуса, што ела бяляш.

Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 2 мая разглядзеў незвычайную справу аб хуліганстве ў грамадскім транспарце. У сакавіку абвінавачаны раптам накінуўся на незнаёмую дзяўчыну за тое, што яна зайшла ў салон з беляшом, піша “Наша Ніва” са спасылкай на сайт Вярхоўнага суда.

Мужчына, па версіі следства, схапіў дзяўчыну за валасы і ўдарыў двойчы – адзін раз па твары, другі – па руцэ. Пры гэтым, са слоў сведак, мужчына паводзіў сябе абуральна і гучна выказваў незадаволенасць пахам ежы ў салоне.

Сам абвінавачаны на судзе адмаўляў, што дзейнічаў з хуліганскіх памкненняў. Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) і прызначыў штраф 30 базавых адзінак – 1260 рублёў.

Таксама ён павінен выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелай і 126 рублёў дзяржпошліны. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны.

У сакавіку 2023 года таксама ў Бабруйску малады чалавек ударыў 45-гадовага мужчыну ў тралейбусе пасля зробленай заўвагі, піша “Вячэрні Бабруйск”. Пацярпелы не стаў даваць адпор, мяркуючы, што перад ім школьнік, і не чакаў такой агрэсіі. Хулігана выявілі па камерах назірання.

Фота ілюстрацыйнае

Так халодна ў траўні ў Бабруйску не было яшчэ ніколі за гісторыю назіранняў

Як і заяўляў Белгідрамет, абвяшчаючы штармавое папярэджанне на ноч і раніцу 6 траўня, сёння ў Беларусі назіралася небяспечная метэаралагічная з’ява замаразкі да -1 -5°С. Верхняй рысы гэтага прагноза нідзе ў Беларусі дасягнута сёння не было, але ў Бабруйску быў абноўлены абсалютны месячны рэкорд мінімальнай тэмпературы. Так халодна тут у траўні не было яшчэ ніколі, а назіранні на бабруйскай метэастанцыі вядуцца з 1901 года, піша тэлеграм-канал @nadvorie. Сёння тут было зарэгістравана -4,3°С. Папярэдні рэкорд месяца ў -4°С быў зарэгістраваны таксама 6 траўня ў Бабруйску ў 1999 годзе.

надвор'е

Фота ілюстрацыйнае.

Стыхія на Магілёўшчыне зрывала дахі, валіла дрэвы, разбівала машыны – фота

Навальніца вечарам 4 красавіка пранеслася па Магілёўшчыне з разбуральнай сілай. Найбольш пацярпеў Дрыбінскі раён, але дасталося таксама гаспадаркам і падворкам у Магілёўскім раёне, на Бабруйшчыне.

Гразавы фронт прайшоў пераважна па Гомельскай і поўдню Магілёўскай абласцей учора ў другой палове дня. Парывы ветру дасягалі 27 метраў за секунду – такія даныя былі зафіксаваныя ў Слаўгарадскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС.

У Дрыбінскім раёне на сельгаспрадпрыемстве “Чэрнеўка Агра” быў пашкоджаны дах зерневага складу, піларамы, цялятніка і іншых пабудоў.

Черневка Агро

Таксама пабіла вокны ў аўтобусе прадпрыемства, трактары і камбайне.

дрибин черневка

дрибин черневкаагро

У іншых раёнах Магілёўскай вобласці парывамі ветру зрывала дахі на прыватных сядзібах, валіла дрэвы, у тым ліку ў дварах і на аўтамабільных дарогах.


Фота: МНС 

Пакістанцы ўжо ў Бабруйску? Першых працоўных мігрантаў з 150 000 заўважылі ў мясцовай краме

Першыя пакістанцы з абяцаных Лукашэнкай 150 000 ужо заўважылі ў Бабруйску. Карэспандэнт мясцовага выдання Bobr.by выпадкова сустрэў некалькі чалавек азіяцкай знешнасці ў краме і распытаў іх, адкуль яны і колькі плануюць заставацца ў Беларусі. Мужчыны распавялі, што прыехалі з Пакістана і ўладкаваліся працаваць на пілараме. Іх працоўны кантракт разлічаны на адзін год. Відэа сустрэчы можна цалкам пабачыць тут:

Фота, відэа: Bobr.by

“Экабабры” сабралі смецце на Бярэзіне пад Бабруйскам

Актывісты экалагічнага руху “Экабабры” зладзілі сплаў па Бярэзіне, і заадно сабралі кучу смецця.

У панядзелак, 28 красавіка сямнаццаць актывістаў спусціліся на байдарках па рацэ, “узброіўшыся” пальчаткамі і пакетамі для смецця. Па дарозе яны вылоўлівалі ў рацэ пластыкавыя бутэлькі і іншы бруд, назбіраўшы больш за дзясятак мяшкоў выкідаў. На развітанне, актывісты заклікалі нераўнадушных жыхароў Бабруйска далучацца да іх ініцыятывы ў наступныя разы – піша bobr.by.

экобобры

экобобры березина

Фота: bobr.by

Паглядзіце, як прайшло раллі на джыпах пад Бабруйскам

Другія рэспубліканскія спаборніцтвы па джып-спрынту прайшлі на гэтых выходных пад Бабруйскам. На чатырохкіламетровую трасу выйшла каля 100 машын – піша Bobr.by. 

Заезды прайшлі ў чатырох заліковых катэгорыях: стандарт – з нязначным цюнінгам; мадыфікаваныя – з глыбокай дапрацоўкай; протаспецыяльны клас – машыны, створаныя спецыяльна для праходжання трасы і квадрацыклы.

Больш фотаздымкаў можна знайсці тут і тут.

Фота: www2.bobr.by

Прапіў шэсць курсавых – махляр у Бабруйску падмануў двоечнікаў

Шэсць студэнтаў з Бабруйска звярнуліся ў міліцыю са скаргай, што іх “кінуў” мясцовы жыхар, выканаўца курсавых работ. Студэнты замовілі яму напісанне прац, якія павінны былі выканваць самі, але прадпрымальны бабруйчанін нават не збіраўся іх пісаць і ўсе грошы пусціў на алкаголь – піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама. 

Прычым, даверлівыя двоечнікі і прагадалі двойчы. Агульная сума за шэсць прац, замоўленых праз інтэрнэт-пляцоўку, склала 1135 рублёў, што дае сярэдні кошт у 190 рублёў за адну курсавую. Гэта прыкладна ў тры разы вышэй чым звычайны кошт за падобную працу – у сеціве дастаткова прапаноў па напісанні курсавых за 60-80 рублёў і з тэрмінам у тры дні.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц 

Пад Бабруйскам ледзь не згарэлі амаль 100 цялят

Сёння ноччу пажар адбыўся на цялятніку ў вёсцы Коўрын Бабруйскага раёна на філіяле прадпрыемства “Варатынь”. На момант узгарання ў памяшканні знаходзілася 96 цялят узростам ад 3 да 6 месяцаў – паведамляе прэс-служба МНС. Іх усіх паспелі эвакуяваць на вуліцу супрацоўнікі прадпрыемства, пакуль ратавальнікі прыступалі да тушэння агню. Пацярпелых няма, толькі нязначна пашкоджаны дах цялятніка.

цяляты

Фота: МНС

В интернете появился фейковый аккаунт на имя директора бобруйского завода

Очередной фейковый аккаунт заметили в Телеграме. На это раз он создан на имя директора ОАО «Бобруйский завод тракторных деталей и агрегатов» Владимира Киселя. 

О выявлении фейкового аккаунта пишет телеграм-канал “Народный антифейк”. В поддельном аккаунте мошенники от имени Киселя пытались предупредить его подчиненных о внезапных проверках. То же самое было выявлено относительно редседателя Ляховичского райисполкома Николая Мороза.

“Вот что интересно: номера, с которого шефы связывались с подчиненными – белорусские. Это основательно сбивает с толку.  К примеру, одним из таковых оказался номер телефона простого учителя информатики из Воложинского района, который, как говорится, ни сном, ни духом. Просто однажды имел неосторожность поучаствовать в «конкурсе» по фейковой рассылке типа «проголосуйте за мою Машеньку» и у него увели аккаунт, который в итоге использовали в недобрых целях” – говорится в сообщении.
Владимир Кисель

Напомним, ранее сообщалось о фейковом аккаунте в Телеграме на имя председателя Могилевского облисполкома Анатолия Исаченко.

Фото: bobrlife

Назвалі даты “Арт-Жыжаля” ў гэтым годзе

XIX Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» пройдзе з 10 па 30 ліпеня 2025 года ў вёсцы Вербкі пад Бабруйскам. У ім возьмуць удзел 20 мастакоў-керамістаў з розных краін, якія на працягу трох тыдняў будуць ствараць унікальныя творы з гліны, абменьвацца вопытам і ўдзельнічаць у майстар-класах. Мерапрыемства стане не толькі творчай пляцоўкай, але і культурнай падзеяй для рэгіёна, збіраючы аматараў керамікі і мастацтва з усяго свету. Выставачныя пляцоўкі па выніках пленэра будуць адкрытыя не толькі ў Бабруйску, але і ў Магілёве і Мінску.  Фінальным акордам фестываля традыцыйна чакаецца відовішчнае стварэнне вогненнай скульптуры, вышынёй каля двух метраў (на фота).

Фота: Прэс-служба Магілёўскага аблвыканкама