Трох дзяцей выратавалі на пажары ў Магілёве

Супрацаўнікі МНС выратавалі дзяцей на пажары па вуліцы Крывуліна – паведамляе прэс-служба ведамства.

3 жніўня адбылося ўзгаранне балкона на шостым паверсе аднаго з шматпавярховікаў мікрараёна Крывуліна.

Работнікамі МНС з кватэры выратаваны трое дзяцей 2014, 2016 і 2018 г.н. Дзеці перададзены работнікам хуткай медыцынскай дапамогі і дастаўлены для агляду ў Магілёўскую дзіцячую абласную бальніцу для абследавання.

З іншых квартэр эвакуіравана 5 дзяцей і 1 дарослы. У выніку пажару на балконе знішчана маёмасць, пашкоджана аконная рама, закапціліся сцены і столь у кухні. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

Былую загадчыцу кафедры магілёўскага ўніверсітэта абвінавачваюць у распальванні варожасці

47-гадовай загадчыцы кафедры аднаго з універсітэтаў Магілёва выстаўлена абвінавачанне ў «распальванні варожасці» – пра гэта паведамляе СК.

Сцвярджаецца, што выкладчыца на сваёй старонцы ў інтэрнэце у сакавіку-красавіку 2022 размяшчала публікацыі, «накіраваныя на распальванне варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці».

«Не саромеючыся ў сваіх выказваннях адносна беларусаў, рускіх і вайскоўцаў», яна «заклікала да дзеянняў, звязаных з гвалтам і прычыненнем шкоды», — піша СК.

Жанчыне выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК РБ.

Верагодна, размова ідзе пра Наталлю Мартусевіч – дацэнта і выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова.

У Мсціслаўскім раёне МАЗ сутыкнуўся з легкавушкай – загінула пасажырка

На аўтадарозе Чавусы-Мсціслаў грузавік сутыкнуўся з аўтамабілем Peugeot – паведамляе прэс-служба УУС.

На месцы аварыі загінула 52-гадовая пасажырка легкавушкі, а яе муж дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Кіроўца МАЗа не пацярпеў.

Фота: МНС

Каля Пацяраеўкі пацяраўся – у Слаўгарадскі раёне ў лесе згубіўся мужчына

Раніцай 28 ліпеня ў раённы аддзел міністэрства па надзвычайных справах паступіла інфармацыя аб зніклым у лясным масіве каля вёскі Пацяраеўка мужчыне 1951 года нараджэння.

Для пошукавых работ былі задзейнічаны 13 адзінак тэхнікі і 57 чалавек, з іх 5 адзінак тэхнікі і 12 работнікаў ратавальнікаў – паведамляе раённая газета “Прысожскі край”. 

Пошукі трываюць, інфармацыі пра тое ці знайшлі 72-гадовая мужчыну пакуль няма. 

Фота ілюстрацыйнае

Начальніца аддзела ў крычаўскай бальніцы прыпісвала сабе рабочы час, скраўшы амаль 700 рублеў

Загадчык аддзела прававой і кадравай работы крычаўскай раённай бальніцы ўносіла недакладныя звесткі ў табель уліку працоўнага часу, учыніўшы такім чынам крадзеж амаль у 690 рублёў.

Падчас расследавання ўстаноўлена, што жанчына з карыслівых памкненняў, каб завалодаць грашовымі сродкамі, выкарыстоўвала службовыя паўнамоцтвы па складанні графікаў працоўнага часу і табеляў уліку працоўнага часу і з канца студзеня па канец ліпеня 2022 складала графікі і табелі, у якіх пазначала загадзя ілжывыя звесткі аб адпрацаваным ёй працоўным часе.

Такім чынам яна ўчыніла крадзеж на агульную суму 689,7 руб.

А каб схаваць ад супрацоўнікаў міліцыі гэты крадзёж, унесла загадзя ілжывыя звесткі ў загад галоўнага доктара ўстановы аб аб’яўленні ёй працоўных дзён і адгулаў – паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.

Суд пастанавіў прызначыць работніцы раённай бальніцы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, тэрмінам на 5 год з адтэрміноўкай на адзін год.

Фота ілюстрацыйнае

У Беларусі знайшлі парэшткі маманта

Гомельскія вадалазы пры праверцы акваторыі ракі Бесядзь знайшлі, па іх меркаванні, парэшткі маманта – паведамляе прэс-служба МНС.

На месца знаходкі прыбылі спецыялісты з музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і пацвердзілі гэтую гіпотэзу.

Загадчык аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны музея Юрый Панкоў пракаментаваў знаходку.

“Чэрап практычна цэлы, хоць і адсутнічаюць некаторыя фрагменты, а некаторыя ўчасткі – у месцы біўняў – крыху разбураны. Чэрап старажытнай жывёліны мог захоўвацца ў гэтай мясцовасці, як мяркуецца, больш за 20 тысяч год. Гэта ўнікальная для Гомельскай вобласці знаходка”, – сказаў ён.

Фота: МНС

П’яная магілеўчанка перавозіла маленькіх дзяцей

32-гадовая жыхарка Магілёўскага раёна кіравала аўтамабілем у нецвярозым стане, пры гэтым у салоне свайго аўто яна перавозіла дваіх маленькіх дзяцей.

Жанчыну затрымалі супрацоўнікі дзяраўтаіснпекцыі і даставілі на агляд, які паказаў наяўнасць у яе 1,7 праміле алкаголю – паведамляе прэс-служба УУС Магілёва.

Фота: скрыншот УУС

З 4 жніўня перакрыюць рух транспарту па вуліцы Міронава

Забарона закране ўчастак па вуліцы Міронава — ад вуліцы Першамайскай да вуліцы Піянерскай. Па бульвары Леніна рух перакрыюць ад вуліцы Лепяшынскага да вуліцы Міронава. З 8:00 4 жніўня да 24:00 13 жніўня ў гэтым раёне будзе абмежавана паркоўка, стаянка, а таксама перакрыты рух транспартных сродкаў.

Гэта звязана з правяздзеннем II Гульняў краін СНД.

Фота з адкрытых крыніц.

Этнакультурнае свята “У госці да радзімічаў” прайшло ў Радамлі

Ужо 10 год запар у аграгарадок Радамля аматары старажытнай культуры з’яжджаюцца, каб згадаць часы летапісных Радзімічаў.  Сёлетні этнафэст парадаваў наведвальнікаў тэатралізаванымі дзеяннямі з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, абрадамі, рытуаламі, здабычай жывога агню і паказальнымі баямі рэканструктараў.

Радамля – паселішча ў Чавускім раёне. Лічыцца, што яно тысячу гадоў таму было адным з радавых цэнтраў славянскага саюзу радзімічаў, якое адыграла важную ролю ў фармаванні беларусаў. Сведка тых даўніх стагоддзяў – помнік археалогіі Радамльскае замчышча.

Этнафестываль «У госці да радзімічаў» упершыню адбыўся ў 2014 годзе.

Фэст ужо стаў мясцовым брэндам.

Фота: суполка Этнофест “У госці да радзімічаў”

Магілёвец вырваў з рук у кандуктара праязныя і ўцёк

Пра незвычайны крадзеж у адным з аўтобусаў Магілёва паведаміла прэс-служба МУС . Мужчына звярнуў увагу на кандуктара, які пералічваў квітві. Калі аўтобус спыніўся на прыпынку на вуліцы Крупскай, магілёвец падышоў да жанчыны і выхапіў праязныя білеты на агульную суму каля 500 рублёў.

Мужчына не ведаў, што рабіць з праязнымі і проста перакінуў скрадзеныя білеты цераз плот аднаго з прыватных дамоў.

Неўзабаве злодзея затрымалі. Узбуджана крымінальная справа.

Фота ілюстрацыйнае.