У Слаўгарадскім райвыканкаме вызначылі месцы, дзе нельга праводзіць пікеты за кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь. Прычым абмежаванні сур’ёзныя, бо агітацыю за кандыдатаў нельга праводзіць фактычна ў цэнтры горада і ў месцах масавага скаплення людзей.
Да прыкладу нельга размяшчаць выбарчы пікет на цэнтральнай плошчы або ў раёне аўтастанцыі, на рынку і прыпынках грамадскага транспарту. Акрамя таго, нельга пікетаваць каля адміністрацыйных будынкаў, установаў адукацыі і прадпрыемстваў, нават на мастах і парковачных месцах — паведамляе слаўгарадская раённая газета “Прысожскі край”.
Такім чынам, у Слаўгарадзе праводзіць пікет нельга фактычна ў большасці людных месцаў горада, што ператварае так званыя “выбары” у поўны фарс.
Фота з адкрытых крыніц