У Асіповічах мужчына выйшаў пакурыць і ўпаў з балкона

Вечарам 14 ліпеня жыхары дома па вуліцы Каралёва ў Асіповічах убачылі мужчыну, што ляжыць на даху магазіна, прыбудаванага да шматпавярховага жылога дома, на ўзроўні другога паверху. Відавочцы адзначылі ратавальнікам, што ён упаў на дах з пятага паверха. Мужчына 1955 года нараджэння, пенсіянер, патлумачыў ратавальнікам, што выйшаў пакурыць на балкон сваёй кватэры, самлеў і ўпаў з балкона. З траўмамі ён шпіталізаваны – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Адчуў галавакружэнне – у Магілёве мужчына выпаў з балкона на магазін

Ноччу 11 лютага з балкона трэцяга паверха аднаго з дамоў па праспекце Шмідта ў Магілёве выпаў мужчына. Ён трапіў на дах прыбудаванага да дома магазіна. Мясцовыя жыхары заўважылі факт падзення і выклікалі ратавальнікаў. 

Высветлілася, што 35-гадовы магілёвец выходзіў на балкон сваёй кватэры пакурыць. Адчуў галавакружэнне і ўпаў з балкона ўніз. Цяпер ён шпіталізаваны з траўмамі – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота: МНС