“Чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання” – пракаментаваў колеравае рашэнне кабіны трактара начальнік аддзелу дызайна.
Continue reading “Сышла эпоха – трактары “Беларус” перастануць фарбаваць у сіні колер”
Continue reading “Сышла эпоха – трактары “Беларус” перастануць фарбаваць у сіні колер”
Трактар МТЗ-3522 загарэўся раніцай 3 верасня на мехдвары прадпрыемства “Круглянскі Рассвет”. На фота можна пабачыць, што трактар практычна новы. У залежнасці ад камплектацыі, трактар гэтай маркі можа каштаваць 300 000 – 500 000 рублёў. У выніку пажару пашкоджаны сам трактар, сеялка, знішчана дэкаратыўнае пакрыццё будынка – піша газета “Сельскае жыццё”. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Фота: “Сельскае жыццё”
Расліна так разраслася, што ўручную было не справіцца. Для ліквідацыі канопляў прыйшлося нават прыцягнуць сельскагаспадарчую тэхніку.
У выніку ачаг вырастання расліны быў знішчаны праз рыхленне глебы трактарам – паведамляе раённая газета “Голас Касцюкоўшчыны”.
Паводле слоў старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандра Гракава, дзікарослыя каноплі няпроста вывесці з тых зямель, якія належным чынам не апрацоўваюцца. Таксама ён адзначыў, што каноплі і мак у перыяд іх паспявання з’яўляюцца наркатычным сродкам. Значыць, крымінальная адказнасць за захоўванне, перавозку і збыт у летні перыяд надыходзіць у поўнай меры.
Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”.
Пра тое паведамляюць аўтамабілісты. Паводле іх здарэнне адбылося на прыгараднай аб’язной шашы.
На апублікаваным у адным з мясцовых тэлеграм-канале для кіроўцаў відэа бачна, як трактар з прычэпам ахоплены адкрытым полымем. Пажарных вакол няма. Не бачна і трактарыста.
Як паведамляе тэлеграм-канал “Милиция Могилевщины” механізатарам з дапамогаю вогнетушыцеляў удалося пагасіць узгаранне. Няспраўны трактар адбуксіравалі ў майстэрню.
У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання і абставіны здарэння высвятляюцца.
фота з рэсурсу https://t.me/uvdmogilev
Супрацоўнік дарожна-транспартнай інспекцыі адмовіўся браць хабар у 200 долараў ад кіроўцы, затрыманага чацвёрты раз за год без правоў. Іх 31-гадовы жыхар Магілёва быў пазбаўлены.
Бяспраўнік, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці за шматразовае парушэнне правілаў дарожнага руху, спрабаваў угаварыць супрацоўніка ДПС не афармляць пратакол і пакінуў у яго службовай машыне з камерай відэафіксацыі стодоларавыя купюры, – паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
72-гадовы жыхар Магілёва падчас вячэрняга шпацыру пабачыў на вуліцы электрасамакат і вырашыў яго падарыць унуку.
Пажылы мужчына не ведаў, што транспартны сродак арандаваны і мае адпаведны GPS-трэкер, па якім уласніку лёгка адсачыць яго месцазнаходжанне, гаворыцца ў паведамленні абласной міліцыі.
У Горацкім раёне 17-гадовы падлетак, сагнаў трактар з прычэпам.
Трактарыст у замку запальвання пакінуў ключы, што справакавала падвыпіўшага маладзёна на правапарушэнне.
Падлетак вырашыў пракаціцца на трактары ў суседнюю вёску да сябра. У дарозе прычэп перавярнуўся, а хлопец уцёк. Пазней яго адшукалі міліцыянты, апавядае прэс-служба абласнога міліцэйскага ведамства.
Магілёўская міліцыя шукае сведкаў аварыі, якая здарылася на вуліцы Крупскай абласнога цэнтру 11 ліпеня.
Загінула 36-гадовая жанчына. Яна стала ахвярай наезду аўтамабіля на пешаходным пераходзе. Магілёў.media пісаў пра гэтую трагедыю.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Крупскай і Бялінскага. З-за пашкоджання кабелю не працавалі святлафоры. Жанчына пачала пераходзіць праезную частку і трапіла пад аўтамабіль.
Відавочцаў здарэння міліцыя просіць звярнуцца ў аператыўна-дзяжурную службу па тэлефоне 63-44-44.
фота з рэсурсу mogilev.mvd.gov.by