На харчаванне беларусы трацяць 40% сваіх даходаў – статыстыка

6% насельніцтва Магілёўскай вобласці жыве ніжэй бюджэта пражытачнага мінімумума.

Белстат апублікаваў дадзеныя аб узроўні жыцця хатніх гаспадарак у IV квартале 2022 года па выніках выбарачнага абследавання.

У адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай, у краіне ў IV квартале 2022 г. наяўныя рэсурсы ў  разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1849 рублёў у месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 1926,9 рублёў у месяц, у сельскіх населеных пунктах – 1596,3 рублі ў месяц.

Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1758,9 рублёў у месяц, з якіх 1309,8 рублёў (74,5%) прыпадае на спажывецкія расходы.

Дамашнія гаспадаркі (сям’я) трацяць на харчаванне 39,3%, на нехарчовыя тавары – 34,4%, на аплату паслуг (уключая жыллёва-камунальныя) – 23,8% месячных рэсурсаў. 

Такім чынам, у беларусаў застаецца ўсяго 2,6% ад усіх сродкаў на адпачынак, вандроўкі, набыццё транспартных сродкаў, нерухомасці.

Пры гэтым, у еўрапейскіх краінах, у агульных выдатках затраты на жыллё (у тым ліку за ацяпленне, электраэнергію, водазабеспячэнне, каналізацыю) складаюць ад 9% на Мальце да 29% у ФРГ, Швецыі. На харчаванне ў ЕС расходуецца 7-12%, на нехарчовыя тавары – да 15%. Нармальная з’ява ў Еўропе, калі набываецца аўтамабіль, які каштуе 3-5 месячных заробкаў, і гэта не б/у – проста заробкі іншыя.

Паводле складзенай інфаграфікі, самы гаротны стан па доле насельніцтва, якое жыве ніжэй бюджэта пражытачнага мінімумуму, назіраецца ўжо ў 4-х з 7-мі беларускіх рэгіёнаў: У Магілёўскай – 5,9%, у Брэсцкай – 5,6, у Гомельскай – 5,5, у Віцебскай – 5,1%.

Дзівосы статыстыкі

Трэба заўважыць, што прыведзеныя дадзеныя статыстыкі ні на што не ўплываюць, ні аб чым не сведчаць і нічога асабліва не тлумачаць. Беларуская статыстыка жыве сама па сабе, народ – сам па сабе.

Напрыклад, афіцыйная статыстыка кажа, што ў кастрычніку 2022 года  сярэдні заробак па краіне склаў 1636,4 рублі, у лістападзе – 1648,2, у снежні – 1915,6 рублі. То бок, у сярэднім у апошнім квартале мінулага года сярэдні заробак складаў 1733,4 рублі ў месяц. А наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1849 рублёў у месяц, што, верагодна, азначае, што ўсе хатнія гаспадаркі складаюцца толькі з 1,1 чалавека, які мае заробак, альбо толькі з аднаго працаўніка і пенсіянера, працаўніка і інваліда, працаўніка і дармаеда, двух працаўнікоў з заробкам па 925 рублёў.

Мікалаеў – 290 дзён вайны

За апошнія суткі ў Мікалаеўскай вобласці расійскімі абстрэламі пашкоджаны 26 грамадзянскіх аб’ектаў, такую інфармацыю дае Друге ТВ.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Усяго за час вайны ў Мікалаеўсакай вобласці пашкоджана часткова або поўнасцю 14 045 грамадзянскіх аб’ектаў, з іх:

– аб’екты жыллёвага фонду – 9048;

– медыцынскія ўстановы – 92;

– навучальныя ўстановы – 389;

– установы культуры – 184;

– аб’екты прамысловых прадпрыемстваў – 189;

– аб’екты жыццезабеспячэння: газа – 1025, электра – 881, вода – 32, цеплазабеспячэнне – 96; іншыя не ваенныя аб’екты – 2109.

Зараз у вобласці працягваюцца работы па аднаўленні газа- і электразабеспячэння ў населеных пунктах, якія пацярпелі ў выніку вайны. Да гэтага часу без газазабеспячэння пакутуюць 6086 спажыўцоў, спынена электразабеспячэнне, водазабеспячэнне, водаадвод у 81 населеным пункце, у 4 – часткова.

Усяго з Мікалаеўскай вобласці эвакуіравана 27751 чалавек. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Турцыю і ААН гарантаваць бяспеку Мікалаеўскай вобласці і яе портаў, што стане яшчэ адным крокам для забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі.

Аб гэтым ён паведаміў на міжнародным форуме TRT World Forum 2022 у Стамбуле:

– Цяпер больш за 13 мільёнаў тон аграпрадукцыі на экспарт, а можам даць яшчэ дзясяткі мільёнаў тон. Нашы парты задзейнічаны ў экспартнай збожжавай ініцыятыве, працуюць толькі на палову магутнасці. І гэта таму, што Расія тармозіць рэалізацыю экспарту, трымае судны ў чаканні інспекцый. Па стане на сённяшні дзень больш за 80 суднаў.

Зяленскі перакананы, што калі гарантаваць бяспеку Мікалаеўскай вобласці і яе портаў, гэта стане яшчэ адным крокам для забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі.

Мікалаеўскі порт
Мікалаеўскі порт

 

Мост паміж Мікалаевам і Херсонам, які быў зруйнаваны расійскімі акупантамі, адновяць праз некалькі месяцаў, паведаміў намеснік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Кірыл Цімашэнка ў сваім тэлеграм-канале. Пуцеправод ужо абследавалі спецыялісты і пачынаюцца работы па аднаўленні. Дарожнікі запэўніваюць, што справяцца праз некалькі месяцаў

З мостам звязана шмат чаго: эвакуацыя жыхароў, гуманітарная дапамога, перавозка грузаў, лагістыка для бізнесу. 

Рамонт моста
Рамонт моста

 

А вось будынак Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі, які быў напалову разбураны ўранні 29 сакавіка ў выніку ракетных абстрэлаў расійскіх акупантаў, аднаўленню не падлягае. Яго знясуць,  паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. Пры абстрэлах будынку адміністрацыі пацярпеў офіс Кіма, загінула 7 чалавек, з пад завалаў выратавалі яшчэ 22 параненых.

Мікалаеўская абласная ваенная адміністрыцыя
Фота: Мікалаеўская абласная ваенная адміністрыцыя

 

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

Беларусі не пагражае харчовы крызіс, запэўнівае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання

«Для нас гэта дзіўна чуць. І, паверце, у бліжэйшы час нават і думаць аб гэтым у нашай краіне не варта», – заяўляе Ігар Брыло.

Ён прызнае, што бракуе Беларусі пладова-ягаднай сыравіны, аднак, спадзяецца чыноўнік, пацяпленне клімату, дапаможа даць рады праблеме.

Паводле яго, самазабяспечанасць малаком, з якога робяцца ўсе малочныя прадукты, а іх больш за 1,5 тысяч найменняў, – 256 працэнтаў.

«Гэта значыць – тлумачыць ён – больш чым у 2,5 разы мы вырабляем больш малочных прадуктаў, чым наогул спажываем».

Па яго словам узровень самазабеспячэння мясам сягае – 135%, яйкамі – 126%, гароднінай, бульбай – больш за 100%.

«Але мы будзем павялічваць, – падае словы ўрадоўцы газета «Прысожскі край». – Мы павялічылі аб’ёмы, у тым ліку сёлета пасеваў і агароднінных культур, і бульбы».

Ігар Брыло тлумачыць, што недахоп пладова-ягаднай сыравіны праблема для Беларусі ўласцівая. Ёю забяспечаны ўнутраны рынак на 70 працэнтаў. Міністр сельскай гаспадаркі разлічвае, што пацяпленне клімату паспрыяе вырошчванню ў прамысловых абʼёмах таго, што раней не культывавалі мясцовыя аграрыі.

«Не раслі раней у нас у такім абʼёме яблыкі, грушы. Я маю на ўвазе гатунку для прамысловай апрацоўкі, – даводзіць ён. – Чарэшня, бахчавыя культуры. Але, паверце, мы зараз робім усё для таго, каб абʼём і гэтых культур у краіне павялічыць. Зразумела, апельсіны, мандарыны ў нас не вырастуць. Але што тычыцца вінаграду, чарэшні, яблыкаў, груш, бахчавых – мы ўжо можам сурʼёзна павялічваць абʼёмы вытворчасці гэтых культур».

фота з адкрытых крыніц

На Магілёўшчыне капуста падаражэла больш, чым у два разы

Гэта зафіксаваў штомесячны маніторынг цэнаў, які праводзіўся ў канцы красавіка. Пад назіранне трапілі 260 крамаў і 130 тэрытарыяльных адзінак.

Вынікі штомесячнага маніторынгу падае раённага газэта з Клічава.

Капуста лідар росту цэнаў ва ўсёй Беларусі

З апублікаваных ёю звестак вынікае, што ў параўнальна з сакавіком у Беларусі выраслі цэны на:

– капусту ў 2,2 рызы;

– яблыкі на 57,5 працэнтаў;

– буракі на 22, 4 працэнты;

– цыбулю – на 9,9 працэнтаў;

– моркву – 9,5 працэнтаў;

– гуркі – 9,2 працэнтаў

Цукар вырас на 40,2 працэнты, маргарын і пшанічная мука на 10,1 працэнт.

А што на Магілёўшчыне?

На Магілёўшчыне ў лідарах росту цэнаў – капуста. Яна стала даражэй у 2,31 разы. За ёй ідуць садавіна для дзіцячага і дыетычнага харчавання – на 29,6 працэнтаў і сухафрукты – на 24,2 працэнты.

Кошт спажывецкага кошыка на Магілёўшчыне 763,9 рублі. Меней толькі на Брэстчыне733,9 рублі. У сталіцы ягоны кошт 834,2 рублі.

Спажывецкі кошык – гэта набор рэчаў і паслуг першай неабходнасці, зацверджаны заканадаўствам. Пры яго складанні ўлічваюцца першачарговыя прадукты харчавання, прадметы гардэробу, медычныя прэпараты, а таксама аплата транспартных, камунальных, а таксама некаторыя іншыя віды расходаў.