Пад Магілёвам згарэў трактар з прычэпам (абноўлена)

Пра тое паведамляюць аўтамабілісты. Паводле іх здарэнне адбылося на прыгараднай аб’язной шашы.

На апублікаваным у адным з мясцовых тэлеграм-канале для кіроўцаў відэа бачна, як трактар з прычэпам ахоплены адкрытым полымем. Пажарных вакол няма. Не бачна і трактарыста.

Як паведамляе тэлеграм-канал “Милиция Могилевщины” механізатарам з дапамогаю вогнетушыцеляў удалося пагасіць узгаранне. Няспраўны трактар адбуксіравалі ў майстэрню.

У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання і абставіны здарэння высвятляюцца.

фота з рэсурсу https://t.me/uvdmogilev

На Магілёўшчыне за дзень двое чалавек загінулі на пажары

Трагедыі здарыліся 13 ліпеня ў Быхаве і Магілёўскім раёне.

У Быхаве гаспадар сядзібы 1953 году нараджэння атрымаў апёкі і памёр у больніцы. Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

У вёсцы Таўпечыцы Магілёўскага раёну на пажарышчы знойдзены загінулы мужчына 1964 года нараджэння. Таксама прычыны пажары высвятляюцца.

 

У Клімавіцкім раёне згарэла 250 тон сена, у Асіповіцкім гарэла трава

Як паведамляе Магілёўскі рэгіянальны аддзел МНС, за мінулыя суткі ў вобласці былі зарэгістраваныя два пажары.

З аграгарадка Макеевічы ў 01:57 ночы паступіў званок пра ўзгаранне навеса з сенам. Усе 250 тон сена разам з навесам згарэлі. Пацярпелых няма, прычыны пажару высвятляюцца.У Асіповіцкім раёне палала сухая расліннасць.

Фота: “Родная ніва”

 

На Магілёўшчыне згарэлі кватэра, машына, сена

Ратавальнікі на пажары выязджалі чатыры разы ў апошні дзень чэрвеня. Страху нацярпеліся жыхары Бабруйску, Быхава, Шклова ды Клічаўскага раёну.

У Бабруйску з неўстаноўленай пакуль прычыны загарэлася нежылая двухпакаёвая кватэра. Пашкоджаная маёмасць, сцены і перакрыцці. У кватэру быў вольны доступ.

У Быхаве загарэўся прыпаркаваны легкавік. Пажарам знішчаны салон аўтамабілю.

Меркаваная прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання: кароткае замыканне электраправодкі, піша  газэта «Сб. Беларусь сегодня».

У Клічаўскім раёне ля вёскі Колбча пажар знішчыў 36 тон сена ў рулонах, пашкодзіў паветку. Пацярпелых няма, прычына ўзгарання высвятляецца.

 

На пажары загінуў жыхар Магілёўшчыны

Трагедыя адбылася ў Новых Самацевічах Касцюковіцкага раёну. Загінуў 51-гадовы мужчына.

Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў пра пажар стала вядома 27 чэрвеня а палове на 5 раніцы. Калі прыехалі пажарныя сядзіба гарэла адкрытым полымем. На падлозе ахопленага агнём будынку ляжаў 51-гадовы гаспадар.

Пажар моцна пашкодзіў будынак. Прычыны ўзгарання высвятляюцца, піша газета «СБ. Беларусь сегодня».

Выданне паведамляе, што пажарам пашкоджаны двухкватэрны дом у Бабруйску. Гаспадар распальваў печку лёгкаўзгаральнай вадкасцю.

Пажар адбыўся і ў Магілёве. Пашкоджаная маёмасць у кватэры шматпавярховіка.

Усяго на Магілёўшчыне ў выхадныя адбылося пяць пажараў.

фота носіць ілюстрацыйны характар

У Магілёве гарэла кватэра на вуліцы Каштанавай

Пажарныя ўскрывалі дзверы ломікам “Хуліган”.

Задымленне заўважылі суседзі з кватэры вышэй. Пажар адбываўся ў кватэры на сёмым паверсе. Прыбыць непасрэдна да самаго пад’езда пажарным перашкодзілі машыны, цесна прыпаркаваныя ў двары.

 

Калі дзверы кватэры былі ўскрытыя, высветлілася, што гаспадароў не было дома, аднак заставаўся іх сабака. 

Лічба дня. 250-300 тысяч тон зерневых згарэла на Мікалаеўскім тэрмінале

Мікалаеўскі тэрмінал – адно з найбуйнейшых зернясховішчаў ва Украіне. На ім складзіраваліся запасы пшаніцы, кукурузы, соі і сланечніка.

«Гаворка ідзе пра аб 250-300 тысяч тон зерневых», – падае словы першага намесніка міністра аграрнай палітыкі і харчавання аб аб’ёме страчанага інфармацыйнае агенцтва «УНІАН»

Тэрмінал у Мікалаве быў атакаваны расійскімі войскамі 4 чэрвеня. Тады мэр гораду Аляксандр Сянкевіч паведаміў, што полымем ахоплена 10 тысяч квадратных метраў плошчы. Для ліквідацыі пажару задзейнічаныя 11 адзінак тэхнікі і 50 пажарных. Акрамя таго, на месцы працуюць пажарныя каманды мясцовых прадпрыемстваў.

Вярхоўны старшыня Еўрапейскага Саюзу Жузепь Барэль 7 чэрвеня заявіў, што Расія знішчаўшы зернясховішча ў Мікалаеве «спрыяе развіццю сусветнага харчовага крызісу».

«У святле такіх паведамленняў дэзынфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адхіліць ад сябе віну, становіцца ўсё больш цынічнай», – адзначыў ён.

 

Міліцыянт, пацярпелы ад пажару ў Шклоўскім РАУС, памёр, пішуць незалежныя медыі

Супрацоўнік райаддзелу быў шпіталізаваны, а само здарэнне адбылося 31 мая.

На наступны дзень у тэлеграм-канале Следчага камітэту было паведамлена, што ў адным з рабочых кабінету Шклоўскага РАУС, дзе знаходзіліся супрацоўнік міліцыі і дастаўлены для разбіральніцтва жыхар Магілёва, адбылося ўзгаранне канфіскаванай маёмасці

У памяшканні адбыўся пажар – мужчына загінуў, а міліцыянт шпіталізаваны. У яго было дыягнаставала 76 працэнтаў апёкаў скурнага покрыва агульнай паверхні цела, тэрмаінгаляцыйная траўма. Яму зрабілі экстранную аперацыя. Заяўлялася, што пацыента рыхтуюць для транспартавання ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Незалежныя медыі акцэнтавалі тады ўвагу, што дастаўлены для допыту мужчына абліў сябе і міліцыянта хуткаўзгаральным рэчавым і запаліў яго. Адзначаліся, што загінулы, нібыта, займаўся рабаваннем дамоў.

8 чэрвеня, пра смерць оперупаўнаважанага Шклоўскага раённага аддзелу ўнутраных спраў журналісты даведаліся з крыніцаў у шклоўскай больніцы і ад мясцовых жыхароў. Паводле іх хаваць загінулага на службе міліцыянта будуць сёння. У горадзе выстаўленыя пасты ДАІ.

Афіцыйнага пацверджання смерці супрацоўніка міліцыі на гэты момант няма.

 

Ва Ўкраіне згарэў найвялікшы і адметны праваслаўны храм краю. Сцвярджецца, што яго атакавалі расійскія вайскоўцы

Украінскія мэдыя паведамляюць, што ў выніку абстрэлу загарэўся сабор Святаборскай лаўры Ўкраінскай праваслаўнай царквы. Журналісты спасылаюцца на паведамленне афіцэра адной дэсантна-штурмавой брыгад Юрыя Качавенкі. Ён вінаваціць у пажары расійскія войскі і называе іхныя дзеянні «чарговых злачынствам». 

Прэзідэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі сцвярджае, што ў саборы могуць быць некалькі дзясяткаў дзецяй, якія хаваліся там ад ваенных дзеянняў.

Інфармацыю вайскоўца пацвердзіла Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату. Паводле яе інфармацыйна-асьветніцкага аддзелу адбыўся маштабны пажар і полымя цалкам ахапіла галоўны храм манастыра. Пра загінулых і пацярпелых звестак пакуль няма.

Украінскае агенцтва УНІАН піша, што тушыць пажар няма каму, бо вакол святыні баі.

Інфармацыйнае агенцтва УНІАН у 18.24 паводле Кіеўскага часу апублівала відэа з тым, што засталося ад праваслаўнай сьвятыні. На ім бачна, што ад яе засталіся толькі падмурак.

Манастыр знаходзіцца ў Данецкай вобласці ў горадзе Святагорску. Дзень таму групоўка ДНР заявіла, што пачынае баі ў яго ваколіцах.

Украінскія мэдыя адзначаюць, што атака расійскіх войск на праваслаўную святыню не першая. 30 мая ў выніку абстрэлу загінулі трое манахаў.

Усіхсвяцкі скіт пабудаваны ў 1912 годзе. Ён адзін з лепшых узораў спадчыны драўлянага храмавага дойлідства. Святыня лічыцца найвялікшым праваслаўным храмам Украіны.

Прэзідэнт Украіны Зяленскі адрэагаваў на атаку расійскіх войск, як адзначаецца, на Святагорскую лаўру. Па яго словах там знаходзіліся сотні людзей, у тым ліку – дзясяткі дзяцей, перадае ўкраінскае агенцтва УНІАН.

«Акупанты дакладна ведаюць, які аб’ект абстрэльваюць. Яны ведаюць, што на тэрыторыі Святагорскай лаўры няма ваенных цэляў. Ведаюць, што там хаваюцца ад баявых дзеянняў каля 300 парафіянаў, у тым ліку 60 дзяцей», – цытуе выданне Зяленскага.

фота: unian.net

Трагедыя на Мсціслаўшчыне. Двое чалавек загінула на пажары

Пра трагічную смерць дваіх чалавек гаворыцца ў паведамленні магілёўскіх выратавальнікаў.

Магілёўскае абласнога ўпраўленне Міністэрства надзвычайных сітуацыяў адзначае, што за прамінулы дзень іхныя падраздзяленні 15 разоў выязджалі на дапамогу. Два з іх на тушэнне пажараў. Яны адбыліся У Бабруйску і Мсціславе. На пажары загінула два чалавекі

Інфармацыйная агенцтва Белта ўдакладняе, што трагедыя адбылася ў Мсціслаўскім раёне, дзе агонь забраў дваіх чалавек.

Адзін чалавек сканаў у выніку пажару ў Віцебску.