З прыборкай тэрыторыі ў старой частцы Крычава пад назвай “Забялышан” бяда: кусты на адной з вуліц не даюць бяспечна перасоўвацца мясцовым жыхарам. Больш за тое, недалёка знаходзіцца крыніца, вакол якой непрыбрана і накідана смецце.
Мясцовыя жыхары скардзяцца, што на завулку Белінскага каля яра ў старой частцы горада Забялышан шпацыраваць або проста бяспечна ісці сёлета проста немагчыма. Уздоўж дарогі разрасліся вялізныя кусты, і калі едзе машына, то размінуцца з ёй немагчыма.
Увечары па завулку наогул страшна прайсці тут, бо невядома ці не выскача хто-небудзь з гэтых кустоў. Пагэтаму дарослыя сваім дзецям і ўнукам не дазваляюць тут поздна гуляць, бо па просту небяспечна. Жыхары вакольных вуліц звярталіся неаднаразова ў «Камунальнік», але рэакцыі няма — паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
У мінулым годзе ўлетку «Камунальнік» тут павыразаў усё кутоўе, было прыгожа і бяспечна, але сёлета просьбы мясцовых жыхароў ігнаруюцца. Між іншым зусім недалека знаходзіцца Забялышанская крыніца, каля якой валяецца шмат смецця, паваленыя дрэвы і драўляны плот, пра што раней пісалі mogilev media. Там раней павесілі таблічку “свалка муора запрещена”, але смецце вакол воднага аб’екта так і не прыбралі.
Фота “Крычаўскае жыццё” і mogilev media