Пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду, арганізатары заявілі пра адбіццё DDoS-атакі

Пачынаючы з сённяшняга дня і да 23 гадзін 59 хвілін 59 секунд 27 траўня праходзіць онлайн-галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. У выбарах удзельнічаюць 11 спісаў кандыдатаў. 

Ужо ў першыя секунды выбараў што пачаліся з 00:00 25 траўня, на сайт для галасавання абрынулася магутная DDoS-атака з розных кропак свету. На платформу паступіла больш за 17 мільёнаў зваротаў. “Можна сказаць, што першыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі пачаліся з каласальнай яўкі” – іранізуе на гэты конт старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька. Атака была паспяхова адбітая – заявілі арганізатары.

Падрабязную інструкцыю пра тое, як можна бяспечна прагаласаваць, нават калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, можна знайсці тут.

Belarus ID – прадстаўлена платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду – дадзеныя выбаршчыкаў скрасці будзе немагчыма, для галасавання спатрэбіцца пашпарт.

Вядомы беларускі ІТ-бізнэсмен Павел Лібер, каманда якога стварыла платформу “Голас” падчас выбараў у 2020 годзе, даў вялікае інтэрв’ю парталу “Люстэрка”, у якім падрабязна апісаў асаблівасці новага мабільнага дадатку для выбараў у Каардынацыйную раду і таксама – чаму яму можна будзе давяраць. 

Мабільны дадатак Belarus ID будзе даступны для спампоўвання ў Арр Store і Google Play Market пачынаючы з 20 траўня. Такая позняя дата запуска платформы тлумачыцца правіламі бяспекі. 

Мы яго не выкладаем зараз для ўсіх, каб не даць занадта вялікі калідор для беларускай дзяржавы, якая можа пачаць выпускаць падробленыя копіі, падобныя да арыгіналу, ці закідваць крамы дадаткаў скаргамі – пракаментаваў Павел Лібер.

Сама праграма будзе працаваць наступным чынам. Спампаваўшы дадатак чалавек падчас галасавання павінен будзе ідэнтыфікаваць сваю асобу з пашпартам у руках. Гэта павінен быць менавіта беларускі пашпарт і ніякі іншы дакумент – тлумачыць распрацоўшчык – але ён можа быць пратэрмінаваным.

Павел Лібер: Калі мы кажам, што хочам правесці паўнавартасныя выбары так, каб усе астатнія былі ўпэўненыя ў іх надзейнасці, то нам даводзіцца выкарыстоўваць механізмы, якія сапраўды блізкія да сапраўдных выбараў. На любых сапраўдных выбарах сёння выкарыстоўваюцца пашпарты. З пункту гледжання бяспекі, гэта асобнае вельмі вялікае пытанне, якому мы прысвяцілі дастаткова шмат часу.

Дадатак Belarus ID пацвердзіць асобу выбаршчыка толькі калі працэдура ідэнтыфікацыі будзе праходзіць у рэальным часе – загадзя запампаваныя фота альбо відэа не спрацуюць. За гэта адказвае сістэма эстонскай кампаніі Veriff, з якой у каманды Паўла Лібера заключана партнёрскае пагадненне, і якая спецыялізуецца на верыфікацыі дакументаў. “Кампаніі Veriff давяраюць банкі, яны выкарыстоўваюць яе тэхналогіі для таго, каб выдаваць людзям грошы. Адпаведна, мы можам давяраць ім верыфікацыю выбаршчыкаў” – патлумачыў Павел Лібер.

Пасля ідэнтыфікацыі дадзеныя карыстальніка застануцца толькі на ягоным тэлефоне і будуць захэшыраваныя. Хэш – гэта ўнікальны лічбавы адбітак, які можна прывязаць да любога файла. У выпадку з Belarus ID, у хэш патрапяць звесткі пра імя і пашпартныя дадзеныя выбаршчыка, але ўзяць гэтыя дадзеныя з хэша староннія арганізацыі не змогуць.

У нашым выпадку ў сістэме не будуць захоўвацца персанальныя дадзеныя. Мы выкарыстоўваем дастаткова цікавую тэхніку, яна называецца blind signatures. Пасля праходжання верыфікацыі ў сябе ў тэлефоне чалавек перадае ў сістэму толькі хэш ад сваіх дадзеных, самі ж яны застаюцца ў яго на прыладзе. Прычым гэты хэш будзе яшчэ раз дадаткова зашыфраваны для таго, каб максімальна разарваць сувязь паміж дадзенымі і тым, каму яны належаць. Яе нельга будзе аднавіць нават у выпадку ўцечкі з блокчэйна. 

Для гарантый бяспекі платформа праходзіць незалежны аўдыт, які праводзіць небеларуская кампанія. “У нас няма ніякага цэнтральнага рэестра дадзеных. – тлумачыць Паел Лібер – Не будзе нейкай базы, якую можна скрасці. Нельга падкупіць кагосьці ці пагражаць камусьці, каб ён яе скраў. Мы разумеем, што КДБ сёння можа пранікаць куды заўгодна і як заўгодна. Таму карыстальнік скануе свае дадзеныя, яны застаюцца ў яго ў дадатку і нікуды не адпраўляюцца. За некалькі дзён да выбараў дадатак будзе выкладзены ў агульны доступ у выглядзе адкрытага кода. Кожны зможа прыйсці, пераправерыць, азнаёміцца з усімі вынікамі, з аўдытам і кодам, правесці сваю незалежную адзнаку. Мы робім гэта спецыяльна, каб выключыць чалавечы фактар, таму што мы разумеем, што да гэтага часу знаходзімся ва ўмовах супрацьдзеяння з боку беларускай дзяржавы.”

Цалкам інтэрв’ю можна знайсці тут.

Фота: belsat.eu

На выбарах у Каардынацыйную раду з’явіўся першы мерч – тэрмаядзерны

Каманда “Блок Пракоп’ева-Ягорава” прадставіла свой лагатып і мерч. У аснове – сімвал “вежы лідарства”.

Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць 25-28 мая. Падрабязнасці пра падрыхтоўку да галасавання і акалічнасці бяспечнага ўдзелу ў ім можна знайсці тут. Тым часам адна з каманд ужо прадставіла свой лагатып і фірмовы гардэроб. Каманда “Блок Пракоп’ева-Ягорава” скарысталася дабраахвотнай дапамогай аднаго з міжнародных рэкламных агенцтваў – піша “Наша Ніва”.

Цэнтральным элементам брэндынгу з’яўляецца салатавы прамавугольнік. Ён створаны па матывах выдзялення маркерам чагосьці найбольш важнага. Тое, што ў назве блока такіх прамавугольнікаў тры – гэта сімвал вежы лідарства, паведамляе выданне.

Выбар на карысць тэрмаядзерных колераў быў мэтанакіраваным.

– Мы хацелі адысці ад звыклага чырвонага-белага спалучэння, бо разумелі, што большасць будзе выкарыстоўваць менавіта гэтыя колеры, і тады б мы не вылучаліся. – расказаў “Нашай Ніве” прадстаўнік каманды – А тут нам дызайнеры адразу сказалі, што з такімі колерамі людзі звыкнуцца не адразу, шмат хто будзе абмяркоўваць гаму. А абмеркаванне і, як вынік, запамінальнасць – гэта тое, чаго мы дамагаліся.

Фота: НН

“Еще больше сплотиться” – в Славгороде действует свой Координационный совет

Общественные организации должны консолидировать гражданское общество – заявила председатель Координационного совета общественных организаций и политических партий Славгородского района Светлана Езерская на заседании, прошедшем в районном центре. “В стране и мире происходят различные процессы и события, которые не каждый сам для себя может объяснить” – многозначительно добавила она.

Затем Светлана Езерская призвала сограждан вовлекать людей в деятельность общественных организаций, особенно молодежь, и осудила вмешательство во внутренние дела суверенных государств. Завершилось заседание решением пойти на субботник.

Фото: “Прысожскі край”