Tag: компенсация
Жанчына адсудзіла ў “Магілёўліфта” кампенсацыю за зламаную руку
Жыхарку Магілёва заблакавала ў паламаным ліфце, а калі яны выходзіла, то спатыкнулася і паламала руку. Юрысты “Магілёўліфта” не пабачылі віны прадпрыемства ў здарэнні, але суд прыняў бок пацярпелай.
Continue reading “Жанчына адсудзіла ў “Магілёўліфта” кампенсацыю за зламаную руку”
Больш 2,7 тысяч рублёў за лячэнне пацярпелых заплаціць вінаваты ў ДТЗ у Мсціслаўскім раёне
Па патрабаванні пракуратуры вінаваты ў аварыі, жыхар Клімавіцкага раёна, кампенсаваў Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы выдаткі на выезд брыгады і аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым у ДТЗ.
Вадзіцель стварыў аварыйную абстаноўку на дарозе Крычаў – Орша – Лепель у Мсціслаўскім раёне. Мужчына не ўлічыў умовы надвор’я і абраў няправільны хуткасны рэжым, з-за чаго машына вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з іншым аўтамабілем. Кіроўцу і пасажыру сустрэчнай машыны спатрэбілася дапамога медыкаў, яны атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.
Урон пагашаны ў поўным аб’ёме – паведамляе БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
У Магілёве жанчына адсудзіла 8 тысяч рублёў за зламаную ў аўтобусе руку сваёй дачкі
Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва спагнаў 8 тысяч рублёў з транспартага прадпрыемства “Магілёўаблаўтатранс” – кампенсацыю за маральную шкоду, прычыненую здароўю дзіцяці. Праўда, гэта ў пяць разоў меней чым складала першапачатковая сума пазовы.
21 лістапада 2022 года падчас паездкі ў аўтобусе 11-гадовай дзяўчынцы заціснула правую руку паміж дзвярыма і поручнем. У той жа дзень ёй аказалі медыцынскую дапамогу ў сувязі з закрытым пераломам правай прамянёвай косткі.
Маці дзяўчынкі падала пазоў з патрабаваннем спагнаць з Магілёўаблаўтатранса на карысць дзіцяці 50 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Але суд задаволіў патрабаванні толькі часткова, бо спагнана з транспартага прадпрыемства сума ў памеры васьмі тысяч рублёў.
Суд улічыў, што шкода дзіцяці прычыненая крыніцай падвышанай небяспекі, але сума кампенсацыі вызначалася зыходзячы з патрабаванняў разумнасці і справядлівасці. Апеляцыйная скарга, пададзеная “Магілёўаблаўтатрансам”, была пакінутая без задавальнення, рашэнне суда ўжо набыло моц – паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Фота ілюстрацыйнае