Магілёўскія даносчыкі – вось яны. Публікуем тэксты палітычных зваротаў у КДБ

Mogilev.media сабралі пакуль што самы поўны спіс палітычных зваротаў у КДБ, злітых “Кіберпартызанамі”, у якіх фігурантамі з’яўляюцца жыхары Магілёўскага рэгіёна – як заяўнікі, так і людзі, на якіх скардзяцца.

Матэрыял падаем тут без купюр, паколькі ананімнасць ужо немагчымая. У гэты матэрыял чакаюцца пазнейшыя дабаўленні, паколькі пошук ускладнёны спробамі схаваць рэальную асобу даносчыка. Звяртаем увагу на той факт, што не ўсё з зафіксаванага на сайце КДБ трэба прымаць за праўду – у тэкстах могуць сустракацца і фальсіфікацыі і правакацыі.

Continue reading “Магілёўскія даносчыкі – вось яны. Публікуем тэксты палітычных зваротаў у КДБ”

Кіберпартызаны атрымалі дадзеныя пра 40 000 даносчыкаў КДБ

“Суполка ананімных хактывістаў” паведаміла пра ўзлом сайта КДБ 26 красавіка. Яны заявілі, што афіцыйны сайт ведамства не працуе ўжо два месяцы па той прычыне, што яшчэ ўвосень 2023 года ў яго праніклі “Кіберпартызаны”, выкачалі ўсю інфармацыю і крыху “пашумелі”.

Сння ж суполка распавяла, што ў атрыманай імі інфармацыі аказалася база дадзеных даносчыкаў КДБ. Гэта больш за 40 000 паведамленняў, адпраўленых як беларускімі, так і замежнымі карыстальнікамі сайта дзяржбяспекі. Некаторыя з іх былі апублікаваныя “Кіберпартызанамі”.

Пакуль у апублікаваных матэрыялах не фігуруюць жыхары, альбо выхадцы з Магілёўшчыны, таму будзем з цікаўнасцю сачыць за абнаўленнямі гэтай інфармацыі.

Фота: by.cpartisans.org