Рэкі пачалі выходзіць з берагоў на Магілёўшчыне

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе пра затапленне некалькіх участкаў дарог і мастоў у Мсціслаўскім, Бялыніцкім, Чавускім і Слаўгарадскім раёнах. 

Так, у сувязі з павышэннем узроўню вады ў рацэ Сож, затапіла мост каля вёскі Парадзіна Мсціслаўскага раёна. Праезд па ім немагчымы. Таксама рака Проня затапіла мост і ўчастак дарогі каля Скварска ў Чавускім раёне. Па мосце зараз можа праехаць толькі тэхніка павышанай праходнасці.

 Проня затапіла таксама дарогу і мост паміж вёскамі Лецягі і Ўлукі Слаўгарадскага раёна, а рака Вабіч – дарогу пад Рудняй у Бялыніцкім раёне.

Фота: МНС