Пацярпелых няма – усе супрацоўнікі своечасова пакінулі памяшканні. Трохпавярховы будынак палаца культуры горацкай акадэміі загарэўся 10 кастрычніка каля 11 гадзін раніцы, паведамляе прэс-служба абласнога МНС.
Пажар адбыўся на першым паверсе ў дапаможным памяшканні танцавальнага класа. Заняткі ў гэтым класе на момант здарэння не праводзіліся. У выніку пажару ў дапаможным памяшканні пашкоджана маёмасць, абгарэлі сцены і столя.