У Палыкавічах скардзяцца на мост – увесь у ямінах, спрабуючы абысці, можна зваліцца ў азярцо

Падпісчыкі гарадскога пабліка “Могилев Live” размясцілі фотаздымкі жахлівага стану маста ў Палыкавічах, што вядзе да вуліцы Прыазёрнай. “Дарога ў такіх выбоінах і цалкам пакрыта лёдам. – піша аўтар паведамлення – Агароджы па баках няма. Чалавек, які ідзе па краі гэтага мастка, можа зваліцца ў азярцо. Таксама як і машына можа з’ехаць туды ж. Гэта праблема існуе шмат гадоў.”

Фота: “Могилев Live”

У Касцюковічах спявалі перадвыбарныя прыпеўкі – крынжова і ў поўнай цішыні

Тэлеграм-канал Касцюковіцкай раённай газеты выставіў ролік з двума самадзейнымі артыстамі, што спяваюць прыпеўкі пра “выбары” 25 лютага. “Меня милый не целует, говорит потом-потом. Когда выборы пройдут, поцелую с огоньком” – дзеліцца праблемамі інтымнага жыцця спявачка.

На пачатку роліка аўтары заяўляюць, што гатовыя спяваць прыпеўкі, прысвечаныя “дню галасавання” хоць цэлую гадзіну, але ў рэальнасці іх хапіла менш чым на паўтары хвіліны. Характэрна, што нягледзячы на заклікі “что б вы нам похлопали”, прадстаўленне праходзіла ў поўнай цішыні.

Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”, скрыншот

Ванэса Каладзінская з Бабруйска стала чэмпіёнкай Еўропы па вольнай барацьбе

Цяпер беларуская спартсменка з’яўляецца трохразовай чэмпіёнкай Еўропы.

Бабруйская спартсменка Ванэса Каладзінская ўдзельнічала ў Чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Румыніі ў вагавай катэгорыі да 53 кілаграмаў. Фінал спаборніцтваў прайшоў 16 лютага. Напярэдадні беларуска выбіла з барацьбы Вераніку Рабавалаву з Паўночнай Македоніі, расіянку Наталлю Малышаву і грачанку Марыю Прэваларакі. У заключным паядынку Каладзінская сустрэлася з шведкай Эмай Мальгрэм, якую ўжо перамагала ўвосень 2023 года ў чвэрцьфінале Чэмпіянату свету. Учора беларуска таксама аказалася мацнейшай – паядынак завяршыўся з лікам 10:2 – паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта.

25 студзеня Міжнародны Алімпійскі камітэт прагаласаваў за вяртанне расійскіх і беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы ў нейтральным статуце. 28 сакавіка прэзідэнт МАК Томас Бах паведаміў, што арганізацыя падтрымлівае допуск спартсменаў у нейтральным статусе, аднак для гэтага атлеты павінны не падтрымліваць вайну Расіі супраць Украіны і не быць звязанымі з расійскімі і беларускімі ўзброенымі сіламі ці органамі нацыянальнай бяспекі.

Фота: НАК

Дзевятнаццаць удараў сякерай па галаве – бялыніцкага пенсіянера асудзілі на 14 гадоў

69-гадовы жыхар Бялыніцкага раёна быў асуджаны за забойства з асаблівай жорсткасцю. Судовыя эксперты налічылі на целе ахвяры сляды ад 33 удараў сякерай, 19 з якіх прыйшліся на галаву – паведамляе БелТА. Забойства адбылося падчас п’янай пасядзелкі, прычым абвінавачаны так і не ўспомніў прычыну агрэсіі – на судовым паседжанні мужчына прызнаў сваю віну і растлумачыў, што з-за алкаголю дрэнна памятае тое, што адбылося. Яму прызначана 14 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фота ілюстрацыйнае

Жанчына адсудзіла ў “Магілёўліфта” кампенсацыю за зламаную руку

Жыхарку Магілёва заблакавала ў паламаным ліфце, а калі яны выходзіла, то спатыкнулася і паламала руку. Юрысты “Магілёўліфта” не пабачылі віны прадпрыемства ў здарэнні, але суд прыняў бок пацярпелай.

Continue reading “Жанчына адсудзіла ў “Магілёўліфта” кампенсацыю за зламаную руку”

Парковачныя войны ў дварах на Магілёўшчыне – праколатыя шыны, выгнанне чужакоў

У Магілёве пенсіянер пракалоў колы аўтамабілю мясцовай жыхаркі, прыняўшы яго за машыну нейкага чужака. У Бабруйску аўтаўладальніка прымусілі пакінуць парковачнае месца – бо не ён яго чысціў.

Continue reading “Парковачныя войны ў дварах на Магілёўшчыне – праколатыя шыны, выгнанне чужакоў”

У знакамітай бабруйскай вежы-рэстарана знайшоўся аналаг – і таксама на Магілёўшчыне

Адмыслоўцы адшукалі аналаг бабруйскай знакамітасці – водацяжнай вежы, у якой зараз размешчаны рэстаран з назіральнай пляцоўкай.

Continue reading “У знакамітай бабруйскай вежы-рэстарана знайшоўся аналаг – і таксама на Магілёўшчыне”

Творчасць “БІ-2”, А.Баля, “Авангардшколы” будуць вывучаць на школьным факультатыве

На Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь была апублікаваная Пастанова Міністэрства адукацыі “Аб зацвярджэнні вучэбных праграм факультатыўных заняткаў”. У склад музычнага матэрыяла, які прапануецца вывучаць школьнікам, увайшла творчасць магілёўскіх аўтараў – барда Аляксандра Баля, рок-гурта “Авангардшкола”, выхадцаў з Бабруйска гурта “БІ-2”.

Continue reading “Творчасць “БІ-2”, А.Баля, “Авангардшколы” будуць вывучаць на школьным факультатыве”

Магілёўская майстар ЖЭУ, што прыбірала снег, сама трапіла пад удар – пераламаныя робры, косці, пазванкі

Дзяржаўныя медыцынскія судовыя экспертызы апублікавалі вынікі расследавання надзвычайнага здарэння, што адбылося ў Магілёве 19 снежня 2023 года на вуліцы Грышына. 

Continue reading “Магілёўская майстар ЖЭУ, што прыбірала снег, сама трапіла пад удар – пераламаныя робры, косці, пазванкі”

Сям’я дачнікаў з шасці чалавек атруцілася ўгарным газам пад Чавусамі

Сям’я з шасці чалавек – двое дарослых і чацвёра дзяцей – учадзелі на сваім лецішчы ў Чавускім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. 

Continue reading “Сям’я дачнікаў з шасці чалавек атруцілася ўгарным газам пад Чавусамі”