Употай прабраўшыся на сваю працу ў магазін “Мастак” у Горках позна вечарам, работнік зладзіў пажар у кацельнай.
Вечарам 27 жніўня аўтаматычная сігналізацыя спрацавала ў краме “Мастак” у Горках. Як высветлілася, каля 20.00 у кацельную крамы прабраўся супрацоўнік, які працуе тут зваршчыкам, хоць яго працоўны дзень завяршыўся ў 17.00. Калі ратавальнікі прыбылі на месца пажару, то пабачылі агонь у кацельнай, а на падлозе ляжаў п’яны мужчына. На месцы пажару была знойдзеная пустая бутэлька з-пад гарэлкі, пачка цыгарэт і запальнічка. Прычынай пажару лічыцца неасцярожнасць пры курэнні – піша “Горацкі веснік”. Агнём ад пажару знішчаная маёмасць у кацельнай, у тым ліку бензарэз.
Фота: “Горацкі веснік”