На пачатку наступнага тыдня надвор’е на Магілёўшчыне будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, якія рухаюцца з тэрыторыі Балтыйскага мора. Чакаюцца ападкі – снег і мокры снег. Ноччу чакаецца тэмпература +1°С, днём у панядзелак яна апусціцца да нуля.
У ноч на аўторак на тэрыторыю Беларусі прыйдуць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі, што прывядзе да паступовага пахаладання. Захаваецца ветранае надвор’е – адзначае Белгідрамет. Тэмпература паветра ноччу чакаецца каля -2°С, днём зноў каля нуля. Магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу.
Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў сераду. У некаторых раёнах магчымыя ранішнія туманы, тэмпература паветра будзе вагацца каля нуля – ноччу -2°С, днём +1°С. Чакаюцца ападкі.
Пачынаючы з чацвярга на Магілёўшчыне чакаецца паступовае пахаладанне. Начныя тэмпературы будуць апускацца да -6°С ў ноч на чацвер і -9°С ў ноч на пятніцу. Дзённыя тэмпературы чакаюцца каля -2°С у чацвер, -3°С у пятніцу. Вецер слабы, невялікі снег.
У апошнія дні тыдня, на выхадных, узмацніцца вецер і крыху падрасце тэмпература паветра. Сіноптыкі прагназуюць вяртанне да нулявой тэмпературы днём у суботу і ўстойлівую плюсавую – днём 10 лютага.
Фота з адкрытых крыніц