Жыхар Мсціслаўшчыны хацеў заначаваць у лазні і атрымаў штраф

На жыхара Мсціслаўскага раёна быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, калі ён збіраўся заначаваць у лазні сваёй былой жонкі. Пра незвычайны званок у дзяжурную службу міліцыі піша “Святло Кастрычніка”. Да праваахоўнікаў звярнулася жыхарка адной з вёсак Мсціслаўшчыны і папрасіла выратаваць яе былога мужа. 

Як высветлілася, мужчына прыйшоў да яе ў госці нападпітку і заваліўся спаць у лазню. Жанчына расхвалявалася, што там ён можа замёрзнуць і не знайшла лепшага выхаду, як выклікаць на былога мужа нарад міліцыі. Нягледзячы на тое, што ў момант прыходу праваахоўнікаў мужчына не здзяйсняў відавочных правапарушэнняў – не знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы – міліцыянты не адмовілі сабе ў задавальненні скласці на яго пратакол, што вынікае з таго факта, што цяпер жыхару Мсціслаўскага раёна пагражае штраф да 8 базавых велічыняў.

Фота ілюстрацыйнае