у Горках пройдзе трактарны біятлон

“Завядзі трактарам нітку ў іголку” – у Горках пройдзе трактарны біятлон

Пераможца атрымае 100 рублёў, а ўсіх прысутных пачастуюць гарачай кашай і чаем з булачкамі.

Традыцыйнае першынство па трактарным біятлоне адбудзецца на палігоне сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках 22 лютага. Спаборніцтвы будуць праходзіць з 10.30 да 14.30 і ўключаць у сябе конкурсы – “Завядзі трактарам нітку ў іголку” і “Пападзі грузам у мішэнь”. Падчас мерапрыемства дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі В. Гусараў будзе праводзіць мастар-клас па прыгатаванню ухі. Таксама ўсіх прысутных будуць частаваць булачкамі з чаем, і грэчневай кашай – пішуць horki.info.

Па выніках спаборніцтва пераможцы атрымаюць дыпломы з каштоўнымі падарункамі, а галоўны прыз – 100 рублёў – прадстаўлены прадпрыемствам “ВасЛес”.

Фота: horki.info