У Кіраўскім і ў Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці 10 і 11 ліпеня адбыліся ўзгаранні сельскагаспадарчай тэхнікі – перадае прэс-служба МНС. Так, 10 ліпеня проста пасярод поля каля вёскі Букіна Кіраўскага раёна загарэўся трактар.
Трактарыс спрабаваў загасіць полымя на сваёй машыне самастойна, аднак толькі атрымаў апёкі 8% цела. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.
11 ліпеня ў аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна на вуліцы Цэнтральнай загарэўся зернеўборачны камбайн “Палессе”. Прычына пажару высвятляецца.
Фота: МНС