У 2015 годзе мясцовыя ўлады з нагоды 70-годдзя перамогі ў Другой суветнай вайне і вызвалення горада ад нацыскіх войскаў побач з чыгуначным вакзалам была ўсталявана гармата Д-44. Аднак яна не ўдзельнічала ў вызваленні Крычава, што выглядае танным піярам і крывадушнасцю.
У самым канцы верасня ў Крычаве быў адзначаны дзень горада, які быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роўна восем год таму зусім побач з будынкам вакзала была ўсталявана гармата Д-44 з нагоды 70-годдзя вызвалення горада ад нацысцкіх войскаў, што адбылося 30 верасня 1943 года.
Сапраўды адзін з пунктаў вызвалення горада быў раён вакзала, дзе 29 жніўня 1943 года вяліся жорсткія баі савецкіх і нацысцкіх войскаў. Аднак артылерыйская гармата не магла ўдзельнічаць у вызвеленне горада, бо была прынята на ўзбраенне ў савецкае войска толькі ў 1946 годзе, калі ўжо скончылася Другая сусветная вайна.
Гармата можа выглядаць як сімвал тых часоў, аднак пры разборы падзеяў успрымаецца як танны піяр і фальсіфікацыя гісторыі. І гэта нягледзячы на тое, што адметных матэрыялаў па вайне ў Крычаве хапае, а памяць пра тыя падзеі можна захаваць нестадартнымі і цікавымі падыходамі. Тым больш, што мясцовыя краязнаўцы знайшлі шэраг цікавых матэрыялад ды зрабілі падкаст, аб чым раней пісалі mogilev.media.
Фота mogilev.media