У Вільні пахавалі магілёўскага актывіста і добраахвотніка-каліноўца Аляксандра Царука

Аляксандр Царук памёр ад анкалогіі пасля вяртання з фронту ва Украіне. Магілёўскі актывіст ваяваў у складзе Палка Каліноўскага. У 2022 годзе ў яго была дыягнаставаная анкалогія.

Тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM так расказвае пра Аляксандра Царука. “Сябры “Магілёўскай вясны” (Mayday) ведалі яго яшчэ з магілёўскага “Маршу не дармаедаў” 2017 года. Гэта быў надзвычай прыстойны, сумленны і добры чалавек, які востра перажываў несправядлівасць. Ён заўсёды дапамагаў тым, каму трэба была дапамога, і падтрымліваў тых, хто апынуўся ў цяжкой сітуацыі. Смерць Аляксандра Царука – гэта страта для Беларусі і Магілёва.”

Развітанне з Царуком прайшло 17 красавіка ў Вільні.

Фота: MAYDAY.TEAM