У Магілёве затрымалі жонку палітвязня, фігуранта “лялечнай справы”

Верагодна, супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа – паводле папярэдніх дадзеных тэлеграм-канала MAYDAY.TEAM, Алеся Сяргеенка знаходзіцца ў СІЗА. У сям’і двое дзетак, 3 і 16 гадоў.

Максім Сяргеенка быў затрыманы ў красвіку 2021 года па гучнай “лялечнай справе”. Паведамлялася, што некалькі актывістаў размясцілі на ўездзе ў абласны цэнтр паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж шэсць раставых лялек з “цынічнымі надпісамі” пра кіраўніцтва Беларусі. Сяргеенка быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыма і ў хуткім часе павінен выйсці на волю – мяркуюць праваабаронцы. 

Сёння стала вядома, што сілавікамі была затрыманая жонка Максіма Сяргеенкі, Алеся. Па словах яе сяброўкі, жанчыну змясцілі ў СІЗА. Гэта можа адзначаць узбуджэнне супраць яе крымінальнай справы. Дзе зараз знаходзяцца непаўналетнія дзеці сямейнай пары, хлопчыкі 3 і 16 гадоў, не паведамляецца.

Фота: прэс-служба УУС