Сабалеўскага і Глушкова ўключылі ў “спіс экстрэмістаў”

Былых магілёўскіх журналістаў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова сёння ўнеслі ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Раней журналісты былі асуджаныя на тэрміны ў 4 і 3 гады калоніі.

Нагадаем, што Алесь Сабалеўскі задоўга да свайго затрымання адышоў ад журналісцкай дзейнасці, а паказанні з яго ў міліцыі выбівалі.

Акрамя іх спіс дапоўніўся яшчэ дзвюмя імёнамі жыхароў Магілёўскага рэгіёна. Гэта Андрэй Рэбякоў і Станіслаў Шэпель, абодва з Быхаўскага раёна. Пра Рэбякова ў адкрытым доступе інфармацыі практычна няма, а Станіслаў Шэпель – гэта хлопец з шматдзетнай сям’і, які ў 18 гадоў быў асуджаны па артыкуле аб “здрадзе дзяржаве”. Поўны спіс асоб, уключаных у так званы “спіс экстрэмістаў” праваабаронцы з арганізацыі “Вясна” публікуюць тут

Сёння ў спіс “экстрэмістаў” дадалі яшчэ чатырох чалавек з Магілёўскай вобласці

Міністэрствам унутраных спраў Беларусі 24 траўня быў дапоўнены так званы “Пералік грамадзян, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У новым спісе з’явіліся яшчэ чатыры жыхары Магілёўскага рэгіёна. Гэта бабруйчане Яўген Рудзяк і Святлана Кусянкова, жыхар Новага Быхава Юрый Томашаў і выхадзец з Бялыніч Павел Макаранка, пра якога нядаўна пісалі mogilev.media. Юрый Томашаў – гэта вясковец, які зрываў чырвона-зялёны сцяг з сельскай крамы, дзеля чаго не паленаваўся схадзіць за лесвіцай.

Зараз у спісе “экстрэмістаў” 78 жыхароў Магілёўшчыны, у тым ліку такія вядомыя асобы, як прафесар Юрый Бубнаў і дацэнт-эколаг Ганна Скрыган. Поўны пералік можна знайсці тут

Фота ілюстрацыйнае