Жанчыну, падазраваную ў падпале, выратавалі ад утаплення пад Бабруйскам

У вёсцы Канчаны Бабруйскага раёна мясцовая жыхарка падазравалася ў падпале гаспадарчай пабудовы, а калі за ёй прыйшоў міліцыянер, кінулася ў сажалку.

У красавіку ў вёсцы Канчаны пад Бабруйскам адбылося ўзгаранне гаспадарчага будынка – паведамляе “Трыбуна працы”. На разбіральніцтва сюды прыехаў прадстаўнік крымінальнага вышуку з мясцовага РАУС і атрымаў ад жыхароў вёскі інфармацыю, што да падпалу можа быць датычная сяльчанка 1967 года нараджэння. 

Калі міліцыянер сустрэўся з жанчынай для размовы, яна павяла сябе неадэкватна – стала пагражаць, што патопіць сябе і пабегла ў бок выкапанай сажалкі. Там яна насамрэч кінулася ў ваду і паспела праплыць некалькі метраў, перш чым вада захлынула ёй лёгкія. Прадстаўнік РАУС кінуўся за жанчынай у ваду і выцягнуў, перадаўшы потым у рукі іншых праваахоўнікаў. Яе жыццю зараз нічога не пагражае, а ў сувязі з падазрэннем наконт падпалу, з ёй праводзяцца следчыя дзеянні.

Фота ілюстрацыйнае.

Магілёвец перакуліўся ў лодцы, ратуючы сабаку – яго самога выратаваў мінак

А сабака спакойна выбраўся на бераг самастойна і ўцёк.

На Фацінскай затоцы днём 9 чэрвеня ледзь не патануў 48-гадовы мужчына. Ён рыбачыў з лодкі і пабачыў у вадзе за бортам сабаку. Рыбак вырашыў падняць яго ў лодку, але перавярнуўся і ўпаў у ваду. Утрымацца на паверхні мужчыне дапамагла наяўнасць ратавальнай жылеткі, аднак самастойна дабрацца да берага ён быў не ў стане. 

Відавочцам гэтай сітуацыі аказаўся 34-гадовы мінак. Ён узяў лодку рыбака, якую прыбіла да берага, і падплыў на ёй да 48-гадовага пацярпелага. Паведамляецца, што пакуль мужчыну даставалі з вады, сабака, які стаў прычынай здарэння, самастойна выбраўся на бераг і ўцёк.

34-гадовы Яўген Башкоў, што выратаваў рыбака

Фота: МНС