Паводле апублікаванага рэйтынгу індэксу чалавечага развіцця (ІЧР) на 2023 год, Беларусь заняла 60 радок. Гэта рэзкае падзенне: у 2014, 2021 гадах была 53-й, у 2020 – 50-й са 191 краіны.
Развіццё чалавека ў самым агульным разуменні – гэта здольнасць чалавека, па-першае, доўга жыць, па-другое, далучацца да культурных здабыткаў чалавецтва, па-трэцяе, набываць неабходныя сродкі для выжывання.
Для параўнання: Эстонія – 31, Польшча – 34, Літва – 36, Латвія – 39, Расія – 51, Казахстан – 56, Україна – 77 (у 2010 годзе- 69, у 2020 – 74), Малдова – 81, Арменія – 85.
Індэкс чалавечага развіцця разлічваецца для супастаўлення краін па сацыяльна-эканамічным развіцці.
Аб’яднаны Індэкс для кожнай краіны разлічваецца па наступных паказчыках: сярэдняя працягласць жыцця людзей (ацэньвае даўгалецце), сярэдняя колькасць гадоў, выдаткаваных на навучанне (характарыстыкі пісьменнасці насельніцтва). Сярэдні даход на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці (адлюстроўвае ўзровень матэрыяльнага забеспячэння людзей).
Топ-10 краін з самым высокім індэксам чалавечага развіцця:
- Швейцарыя — 0,962
- Нарвегія — 0,961
- Ісландыя — 0,959
- Ганконг (Кітай) — 0,952
- Аўстралія — 0,951
- Данія — 0,948
- Швецыя — 0,947
- Ірландыя — 0,945
- Германія — 0,942
- Нідэрланды — 0,941
ІЧР большасці развітых краін складае 0,8 і вышэй. У гэтых краінах стабільныя ўрады, шырока распаўсюджаная даступная адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, высокая чаканая працягласць і якасць жыцця, а таксама растучая магутная эканоміка.
«Нізкі ўзровень чалавечага развіцця» – узровень ніжэй за 0,55. У такіх краінах грамадства сутыкаецца з нестабільнымі ўрадамі, шырока распаўсюджанай галечай, адсутнасцю доступу да медыцынскага абслугоўвання і дрэннай адукацыяй. Акрамя таго, у гэтых краінах нізкі даход і нізкая чаканая працягласць жыцця ў спалучэнні з высокім узроўнем нараджальнасці.
Топ-10 краін з самым нізкім індэксам чалавечага развіцця:
- Паўднёвы Судан — 0,385
- Чад — 0,394
- Нігер — 0,400
- Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка — 0,404
- Бурундзі — 0,426
- Малі — 0,428
- Мазамбік — 0,446
- Буркіна-Фасо — 0,449
- Емен — 0,455
- Гвінея — 0,465.
Фота з адкрытых крыніц, мае ілюстрацыйны характар.