Ахвярай смяротнай аварыі з матацыклістам у Магілёве аказаўся інспектар ДАІ

Пра смерць інспектара спецыяльнага ўзвода батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Мікіты Ісачкова паведаміла ведамасная газета “На страже”. Выданне “Люстэрка” разабралася, што менавіта ён быў ахвярай смяротнага ДТЗ на вуліцы Лазарэнкі, калі п’яны кіроўца мікрааўтобуса збіў байкера і спрабаваў уцячы з месца здарэння.

смертельная авария с мотоциклистом в могилеве

Нагадаем, што смяротная аварыя адбылася ў Магілёве блізка да восьмай гадзіны вечару 7 верасня на вуліцы Лазарэнкі, каля школы №4. Паварочваючы на вуліцу Бурдэнкі, кіроўца мікрааўтобуса не заўважыў сустрэчнага матацыкліста і не аддаў яму перавагі. У выніку сутыкнення байкер загінуў на месцы, а кіроўца чырвонага аўтамабіля Ford выскачыў з кабіны і стаў уцякаць. Пазней яго затрымалі.

Гэтая гісторыя атрымала працяг. Хоць у публікацыі газеты “На страже” нічога не гаворыцца пра абставіны гібелі інспектара ДАІ, а ў матэрыялах пра аварыю няма імя ахвяры, журналісты “Люстэрка” супаставілі дадзеныя і высветлілі, што гаворка ідзе пра аднаго і таго ж чалавека.

Як вядома, у выніку аварыі загінуў 27-гадовы кіроўца матацыкла Yamaha. Навіну аб гэтым апублікаваў адзін магілёўскі паблік, а ў каментарах адзін з карыстальнікаў Укантакце з нікам Аляксандр Ісачкоў напісаў, што ў ДТЗ загінуў яго сын. Імя па бацьку загінулага інспектара было Аляксандравіч.

Вядома, што Мікіта Ісачкоў нарадзіўся ў Дрыбіне. У 2014 годзе ён стаў курсантам факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС. Пасля размеркавання адправіўся служыць у родны горад, у Дрыбінскі РАУС, на пасаду інспектара дарожна-патрульнай службы. Пасля 2021 года ён перайшоў на службу ў ДАІ Магілёва. На фота ён з жонкай.

Фота: “Наша ніва”

 

Кіроўца мікрааўтобуса насмерць збіў матацыкліста ў Магілёве і спрабаваў уцячы – верагодна, быў п’яны

Смяротная аварыя адбылася ў Магілёве блізка да восьмай гадзіны вечару 7 верасня на вуліцы Лазарэнкі, каля школы №4. Паварочваючы на вуліцу Бурдэнкі, кіроўца мікрааўтобуса не заўважыў сустрэчнага матацыкліста і не аддаў яму перавагі. У выніку сутыкнення байкер загінуў на месцы, а кіроўца чырвонага аўтамабіля Ford выскачыў з кабіны і стаў уцякаць. Відавочцы, якія апублікавалі першыя фотаздымкі з месца аварыі ў гарадскім пабліку “ДПС Магілёў ДАІ” выказалі меркаванне, што кіроўца быў п’яны. Бліжэй на дванаццатай гадзіны ночы прэс-служба УУС аблвыканкама выступіла з заявай, што кіроўца затрыманы.

Фота: “ДПС Магілёў ДАІ”

Жудаснае лабавое сутыкненне пад Магілёвам – машыну разарвала на часткі, загінулі дарослы і дзіця

Вечарам 13 ліпеня, каля 20:40 адбылася жахлівая аварыя пад Магілёвам, недалёка ад паварота на санаторый “Сосны”. На відэа, апублікаваным ДАІ бачна, як аўтамабіль Volkswagen на шалёнай хуткасці здзяйсняе абгон неўзіраючы на сустрэчныя машыны, потым губляе кіраванне і сутыкаецца з аўтамабілем Audi. На апошніх кадрах відэа можна заўвжыць, што ад удару Volkswagen разарвала на часткі – па ўзбочыне коціцца задні мост і багажнік.

У выніку аварыі загінулі два чалавекі – мужчына і дзіця, якія ехалі ў Volkswagen. Яшчэ адзін дзіцёнак і трое дарослых былі дастаўленыя ў лякарню. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота: ДАІ, скрыншот.

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Слаўгарадам

Кіроўца легкавушкі не прапусціў грузавік, які ехаў па галоўнай дарозе.

Трагедыя адбылася вечарам 30 чэрвеня на трасе з Крычава на Бабруйск, недалёка ад Слаўгарада – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Выяжджыючы з другаснай дарогі на галоўную, 26-гадовы кіроўца аўтамабіля Chevrolet не прапусціў грузавы аўтамабіль DAF. У выніку аварыі загінулі тры пасажыры легкавушкі. Яшчэ два чалавекі – сам кіроўца і яго пасажыр – дастаўленыя ў лякарню. 

Фота: ДАІ

Лабавое пад Бабруйскам – загінулі два чалавекі

На трасе Магілёў-Бабруйск сёння раніцай адбылося трагічнае ДТЗ. Кіроўца аўтамабіля Volkswagen не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком МАN. 72-гадовы кіроўца і яго 53-гадовая пасажырка загінулі на месцы, яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў лякарню – паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: УУС

Раварыстка загінула пад Кіраўскам

Раніцай 22 чэрвеня 44-гадовая жанчына ехала па ўзбочыне дарогі Магілёў-Бабруйск у Кіраўскім раёне. З ёй сутыкнуўся аўтамабіль Audi, якім кіраваў 34-гадовы мужчына. Машына ехала ў тым жа кірунку, што і раварыстка, на вуліцы было ўжо дастаткова светла. Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы. Абставіны ДТЗ высвятляюцца – паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

П’яны кіроўца ў Бабруйску збіў насмерць вядомага доктара, аглядзеў сваю машыну і паехаў

З’явіліся падрабязнасці трагічнай аварыі ў Бабруйску, у якой загінуў вядомы ў горадзе доктар-анколаг Сяргей Нікіцін. Вечарам 10 чэрвеня ён разам з жонкай ішоў дахаты з гаража па ўзбочыне дарогі. У нейкі момант жанчына пачула імклівае набліжэнне аўтамабіля, азірнулася, і пабачыла, як яе мужа збівае аўтамабіль.

Кіроўца праехаў яшчэ некалькі дзясяткаў метраў і спыніўся. Як паведамляюць у Бабруйскім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, пасля аварыі вадзіцель выйшаў з аўтамабіля, аглядзеў яго, потым азірнуўся на цела збітага мужчыны. Нягледзячы на спробы відавочцаў яго спыніць, 38-гадовы кіроўца сеў у сваю машыну і з’ехаў з месца ДТЗ. Пазней ён не справіўся з кіраваннем і разбіўся аб забор, пасля чаго быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Праверка паказала ў яго 2 праміле алкаголю. Мужчына патлумачыў, што ў гэты дзень ён рамантаваў сваю машыну ў гаражы і выпіваў. Цяпер н пад вартай.

Фота: Следчы камітэт, “Вячэрні Бабруйск”

Смяротная аварыя на трасе Мінск-Магілёў: машыну занесла на школьны аўтобус

Днём 23 траўня кіроўца BMW не справіўся з заносам яго аўтамабіля на трасе Мінск-Магілёў пасля дажджу і граду. Аўтамабіль выкінула на школьны аўтобус, што ехаў у тым жа кірунку. 44-гадовы мужчына, кіроўца BMW загінуў на месцы аварыі, яго жонка таксама пацярпела і знаходзіцца ў лякарні з траўмамі. Ніхто з пасажыраў школьнага аўтобуса не пацярпеў, але двух дзяцей накіравалі на медыцынскае абследванне. Трагедыя адбылася ў Чэрвенскім раёне – паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Указваецца таксама на тое, што кіроўца легкавога аўто больш за 200 разоў меў спагнанні па лініі ДАІ, у тым ліку за перавышэнне хуткасці 80 разоў.

Фота: Следчы камітэт

Пад Асіповічамі насмерць збілі жанчыну – пераходзіла трасу без флікераў

Раніцай 29 лютага каля 7:00 на трасе Мінск-Гомель кіроўца аўтамабіля Ford не заўважыў жанчыну, што пераходзіла дарогу ў неабсталяваным для гэтага месцы. Паведамляецца таксама, што на жанчыне не было флікераў. 55-гадовая жыхарка Асіповіцкага раёна загінула на месцы.

Фота: ДАІ

Без флікераў, каля перахода – пад Магілёвам фура насмерць збіла мужчыну

87-гадовы жыхар вёскі Сялец загінуў пад коламі аўтамабіля MAN вечарам 15 лістапада. Наезд адбыўся недалёка ад пешаходнага перахода, а вясковец пры гэтым не быў адзначаны святлоадбівальнымі элементамі. Грузавіком кіраваў 58-гадовы магілёвец – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС